група нестабільных элементарных часціц з нулявым спінам і адрознай ад нуля дзіўнасцю. Выяўлены ў. касм. прамянях у 1947—51, атрыманы з дапамогай паскаральнікаў зараджаных часціц у 1954.
Належаць да адронаў; удзельнічаюць у моцных узаемадзеяннях; складаюцца з K (маса спакою 493,68 МэВ, сярэдні час жыцця 1,238∙10−8 с, дзіўнасць +1), K° (497,6 МэВ, дзіўнасць +1) і адпаведных ім антычасціц K− і K° (дзіўнасць -1); утвараюць 2 ізатапічныя дублеты з ізатапічным спінам 1/2. Пры распадах К-м., абумоўленых слабымі ўзаемадзеяннямі, у 1964 выяўлена парушэнне СР-сіметрыі (гл.Камбінаваная інверсія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЫРАЎ Іван Сафронавіч (22.6.1924, в. Пашына Дзямідаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 5.11.1992),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1971), праф. (1973). Скончыў Арлоўскі пед.ін-т (1950), з 1953 працаваў у ім. У 1973—88 у Мінскім пед. ін-це. Даследаваў параўнальна-гіст. лексікалогію рус. і бел. моў: манаграфіі «Нарысы па параўнальна-гістарычнай лексікалогіі рускай і беларускай моў» (1970), «Фарміраванне слоўнікавых саставаў рускай і беларускай моў: Саматычная лексіка» (1983). Аўтар вучэбных дапаможнікаў для пед. ін-таў «Сучасная руская мова: Фразеалогія, лексікаграфія» (1979), «Пытанні параўнальна-гістарычнай лексікалогіі рускай і беларускай моў» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАСАВА (сапр.Няелава) Яўгенія Іванаўна
(26.12.1780—11.4.1869),
руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1799, педагог І.Вальберх). У 1799—1826 у Пецярбургскім імператарскім т-ры. Дасканала валодала тэхнікай класічнага танца і мастацтвам пантамімы. Сярод партый: Ізора («Рауль Сіняя барада» А.Грэтры і К.Каваса), Адэлаіда («Рауль дэ Крэкі...» Каваса і Ц.Жучкоўскага), Медэя («Медэя і Ясон» Ж.Ж.Радольфа), Федра («Федра і Іпаліт» Каваса і П.Турыка), Дзяўчына («Новы Вертэр» С.Цітова). Заснавальніца рус. характарнага танца. Адна з першых у Расіі змяніла пышны стылізаваны касцюм на ант. хітон. Іграла ў оперных і драм. спектаклях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАСАЎ Мітрафан Аляксеевіч (1839, г. Дзмітрыеў-Льгоўскі Курскай вобл., Расія — 26.1.1881),
рускі філолаг, педагог. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1878). Скончыў Харкаўскі ун-т (1865). Выкладаў рус. л-ру і стараслав. мову ў гімназіях Сімферопаля, Таганрога, Адэсы. З 1871 у Варшаўскім ун-це (з 1878 праф.). Аўтар манаграфій «Нарыс гісторыі гукаў і форм рускай мовы з XI да XII ст.» (1872), «Агляд гукавых і фармальных асаблівасцей народнай рускай мовы» (1878), вучэбных дапаможнікаў «Стараславянская граматыка» (1868), «Тэорыя паэзіі» (1870), артыкулаў па стараслав. мове, стараж.-рус. мове і л-ры, рус. фальклоры, паэтыцы ўсх. славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬЧАК Мікалай Мікалаевіч (12.7. 1905, г. Іванава Брэсцкай вобл. — 14.2. 1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскую пях. школу (1928). Удзельнік грамадз. вайны. У 1921—24 працаваў на буд-ве Волхаўскай ГЭС. З 1925 у Чырв. Арміі. З 1937 выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял.Айч. вайну з 1942 нач. снайперскай школы, з 1944 камандзір стралк. палка на 3-м Бел. фронце. Полк на чале з палк.К. вызначыўся 15—17.8.1944 у баях за выхад на мяжу з Усх. Прусіяй, дзе знішчыў шмат баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. Да 1946 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЫСКІ ПАВЕ́Т.
Існаваў у 1777—96, 1802—61 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г.Копысь. Утвораны на частцы тэр. скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22.3.1777. Пл. каля 2,3 тыс.км². Уключаў 115 маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын. У 1794 да К. п. далучана тэр. на З ад р. Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго пл. павета склала каля 3,1 тыс.км². У 1796 К.п. скасаваны, у 1801 адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861, тэр. ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎНІР Сцяпан (Стафан) Дзям’янавіч (1695, с. Гваздоў Кіеўскай вобл. — 1786),
украінскі дойлід. Прыгонны Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе працаваў больш як 60 гадоў пад кіраўніцтвам і сумесна з П.Няелавым, Г.І.Шэдэлем, І.Грыгаровічам-Барскім. Пабудовы К. ў стылі ўкр. барока: т.зв. Коўніраўскі корпус (1744—72), званіцы на Далёкіх (1754—61) і Блізкіх (1759—62) пячорах і інш. ў лаўры, Клоўскі палац (1754—58, з Няелавым), званіца Брацкага манастыра на Падоле (1756, не захавалася) — усе ў Кіеве; царква Антонія і Феадосія і званіца ў Васількове (1756—58), Троіцкая царква ў Кітаеве (1763—67) каля Кіева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРАЙ»
(«Kraj»),
польскі штотыднёвы грамадска-паліт. часопіс. Выдаваўся ў Пецярбургу ў 1882—1909. Меў дадаткі «Przegląd literacki» («Літаратурны агляд») і «Dział artystyczno-literacki» («Літаратурна-мастацкі аддзел»). У 1898—1902 кожны нумар «К.» меў дадатак — альбомную старонку. Змяшчаў матэрыялы з гісторыі, культуры, навукі, л-ры і мастацтва слав. народаў, у т. л.маст. творы Э.Ажэшкі, Я.Лучыны, карэспандэнцыі Ф.Багушэвіча з Вільні, артыкулы і допісы А.Ельскага «Пра беларускую гаворку» і «Адам Міцкевіч на Беларусі» (абодва 1885), некралогі В.Дуніну-Марцінкевічу («Беларускі пясняр», 1885), Я.Лучыну (1897), Багушэвічу (1900).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСАДЗЁН, лілейнік (Hemerocallis),
род кветкавых раслін сям. гемеракалісавых. Каля 15 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых раёнах Еўразіі; у Зах. Еўропе, ЗША, на Каўказе — здзічэлыя. Вырошчваецца са стараж. часу. Мае больш за 10 тыс. форм і сартоў. На Беларусі інтрадукаваны К. жоўты (H. lilioasphodelus), Мідэндорфа (H. middendorfii), рыжы (H. fulva) і Тунберга (H. thunbergii).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце прыкаранёвае, двухраднае, доўгае, шырокалінейнае. Кветаносы выш. 30—100 см. Лейкападобныя кветкі буйныя, жоўтыя або аранжавыя ў мяцёлчатых ці галоўчатых суквеццях. Плод — трохгранная каробачка. Дэкар. расліны. Вяленыя кветкі ў некат. краінах ужываюць як прыправу да ежы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ТНЫЯ АДЗІ́НКІ,
адзінкі, якія ў цэлы лік разоў большыя за ўстаноўленыя адзінкі фізічных велічынь. У Міжнар. сістэме адзінак (СІ) уведзены прыстаўкі для ўтварэння найменняў К.а. (гл.табл.).
Кратныя адзінкі
Напр., 103 = 1 км (кіламетр), 106Гц = 1 МГц (мегагерц), 109эВ = 1 ГэВ (гігаэлектронвольт). Гл. таксама Дольныя адзінкі.