КУ́КРАШ Мікалай Патапавіч (н. 15.5.1928, в. Закальное Любанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г. н. (1987). Скончыў БСГА (1958). У 1958—94 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці глебы, тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур.

Тв.:

Научные основы применения удобрений в Западном регионе СССР. Мн., 1981 (у сааўт.);

Применение удобрений в интенсивном земледелии: (Справ. пособие). Мн., 1989 (у сааўт.).

т. 8, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЯ́ВІЯ (Kujawy),

гістарычная вобласць у Польшчы паміж сярэднім цячэннем р. Вісла і верхнім цячэннем р Нотаць. У старажытнасці была населена зах.-слав. племем куяваў. З 1139 асобны ўдзел, з 1231 ваяводства, з 1247 удзельнае княства. З пач. 14 ст. частка тэр. К., а з 1388 уся К. — у складзе каронных зямель. Паводле 1-га і 2-га падзелаў Польшчы (1772, 1793) адышла да Прусіі. У складзе адноўленай Польшчы з 1918.

т. 9, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАНГЕРГА́НСА АСТРАЎКІ́,

групы клетак падстраўнікавай залозы пазваночных, якія ўтвараюць яе эндакрынную частку. Названы імем ням. вучонага П.​Лангерганса, які апісаў іх (1869). У кругларотых астраўковая тканка знаходзіцца ў сценках страўніка. Л.а. развіваюцца з трубчастых нарасцей пярэдняй кішкі і ў залежнасці ад віду жывёлы складаюцца з клетак некалькіх тыпаў: ȥ-, β-, δ-клетак. У ȥ-клетках утвараецца гармон глюкагон, у β-клетках — інсулін, у δ-клетках сінтэзуецца сакрацін і інш. гармоны.

т. 9, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ТА (lētē),

у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка тытанаў Коя і Фебы, адна з жонак Зеўса, якая нарадзіла ад яго багоў Апалона і Артэміду. У міфах створаны вобраз Л. як маці-пакутніцы, якая ўслаўлена ў сваіх дзецях і дзякуючы ім заняла ганаровае месца сярод багоў на Алімпе. Л., Апалон і Артэміда заўсёды аднадушныя, разам змагаюцца з ворагамі, дапамагаюць траянцам у Траянскай вайне і г.д. У рым. міфалогіі Л. вядома пад імем Латона.

т. 9, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУ́ПУ (Lupu) Васіль (? — 1661),

гаспадар (князь) васальнага Турцыі Малдаўскага княства ў 1634—53. Пры Л. ў г. Ясы адкрыты Славяна-грэка-лацінская акадэмія (1640) і першая малд. друкарня (1641), дзе выдадзены першы друкаваны збор законаў у Малдове «Улажэнне» (1646). У выніку паходаў Б.Хмяльніцкага ў Малдову (1650 і 1652) Л. вымушаны быў заключыць з ім саюз (1652). У 1653 скінуты з прастола Георгіем Стэфанам. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.

т. 9, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮНЕ́Т, люнета (франц. lunette літар. лунка) у архітэктуры,

арачны праём у скляпенні або сцяне, гарызантальна абмежаваны знізу. Пашыраны ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У скразных Л. звычайна размяшчаліся вокны; «глухія» Л. ўпрыгожваліся размалёўкай, лепкай, скульптурай. У архітэктуры 1950-х г. іх выкарыстоўвалі ў якасці аконных праёмаў (будынак паліграф. камбіната імя Я.​Коласа ў Мінску).

Люнет на галоўным фасадзе будынка паліграфічнага камбіната імя Я.​Коласа ў Мінску.

т. 9, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛЫШАЎ Фёдар Аляксеевіч (н. 20.4. 1914, в. Заполле Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),

Герой Сав. Саюза (1944). Канд. тэхн. н. (1950). Скончыў БПІ (1941). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1942 у партызанах: падрыўнік, камандзір дыверсійнай групы партыз. атрада 125-й Капаткевіцкай брыгады; асабіста падарваў 18 варожых эшалонаў. Са снеж. 1943 у Наркамаце мясц. паліўнай прам-сці БССР, у 1947—90 навук. супрацоўнік Ін-та торфу АН БССР.

Ф.А.Малышаў.

т. 10, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНДЗІ́БУЛЫ (лац. mandibula сківіца ад mando жую, грызу), жвалы, верхнія сківіцы,

першая пара сківіц, відазмененыя галаўныя канечнасці ў членістаногіх (ракападобныя, мнаганожкі, насякомыя). Найчасцей маюць выгляд вышчарбленых пласцінак. У форм з грызучым ротавым апаратам забяспечаны патаўшчэннямі і зубцамі, што дапамагае разгрызаць і раздрабняць корм. У форм з колюча-сысучым апаратам забяспечваюць праколванне здабычы і ўсмоктванне вадкага корму. У форм з грызуча-ліжучым апаратам (пчолы) маюць выгляд шыпікаў; у матылёў рэдукаваныя.

т. 10, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРТЫРАЛО́Г [ад грэч. martyr сведка; пазней пакутнік (у Новым запавеце — аб вучнях Хрыста) + logos слова, вучэнне],

1) у хрысціянскай царк. л-ры зборнік апавяданняў пра святых і пакутнікаў. Першапачаткова гэта быў каляндар, дзе пазначаліся імёны святых, месцы іх пакутніцтваў і дні іх памяці, пазней стаў дапаўняцца біяграфіяй. Найб. вядомыя «Усеагульны М.» (1536) у каталіцызме і «Менелогій» (9 ст.) у праваслаўі.

2) Спіс ахвяр, якія без віны загінулі, пакараныя смерцю.

т. 10, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСА́ЛЬСКІ Уладзімір Рыгоравіч (22.1.1920, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 21.7.1965),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Ленінградскае артыл. вучылішча. У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Рота аўтаматчыкаў на чале з капітанам М. вызначылася ў студз. 1944 у наступальных баях на ўчастку Пулкава—Краснае Сяло пад Ленінградам. Да 1954 у Сав. Арміі.

У.Р.Масальскі.

т. 10, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)