млекакормячая жывёла роду вял. катоў сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Паўд., Цэнтр. Амерыцы і на ПдПаўн. Амерыкі. Жыве ў трапічных і субтрапічных лясах, зрэдку ў гарах. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 2 м, хваста каля 90 см, маса да 136 кг. Цела прысадзістае, масіўнае. Валасяное покрыва гладкае. бліскучае. Афарбоўка аранжавая з чорнымі кольцамі і плямамі, зрэдку трапляюцца чорныя Я. Добра лазіць па дрэвах і плавае. Корміцца капытнымі жывёламі, грызунамі, рыбаю. чарапахамі і іх яйцамі. Нападае на свойскую жывёлу. Нараджае 2—4 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЙВІНС (Ivins) Марша (н. 15.4.1951, г. Балтымар, ЗША),
касманаўт ЗША. Бакалаўр навук па аэракасм. тэхніцы (1973). Скончыла ун-т Каларада (г. Боўлдэр, 1973). У 1974—80 у Цэнтры пілатуемых касм. палётаў НАСА (як інжынер). З 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніла 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК); 9—20.1.1990 і 4—18.3.1994 на КК «Калумбія», 31.7—8.8.1992 на КК «Атлантыс», 12—22.1.1997 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 7—20.2.2001 на КК «Атлантыс» і Міжнар.касм. станцыі. У космасе правяла 55,9 сут. Залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт» (5).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗДО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (н. 12.1.1954, Рыга),
бел. вучоны ў галіне мікра- і нанаэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (2000), праф. (2003). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па фізіцы кандэнсаваных станаў. Устанавіў асаблівасці пераносу электронаў у шэрагу паўправадніковых прыборных структур мікра- і нанаэлектронікі. Распрацаваў фіз. мадэлі і праграмныя сродкі іх лікавага мадэліравання.
Тв.:
Моделирование электрофизических свойств твердотельных слоистых структур интегральной электроники. Мн., 1999 (разам з Ф.Ф.Камаровым);
Моделирование технологических процессов и приборных структур в микро- и наноэлектронике (у сааўт.) // Выбр.навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСАКО́Ў Сяргей Віктаравіч (н. 13.1.1948, г. Веймар, Германія),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (2001). Скончыў Бел.нац.тэхн.ун-т (1972), дзе і працуе (з 1998 праф. кафедры). Навук. працы па разліку канструкцый на пругкай аснове і ўнутры яе. Абагульніў спосаб акад. Б.М.Жэмачкіна разліку канструкцый на пругкай аснове, развіў метад В.Рытца ў адносінах да статыкі і ўстойлівасці стрыжняў і пліт на пругкіх асновах.
Тв.:
Метод Ритца в примерах и задачах по строительной механике и теории упругости. Мн., 2000;
Статистические расчеты плит на упругом основании. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НАНАЎ Аляксандр Мацвеевіч (н. 10.10.1915, с. Кушарэка Архангельскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскі ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1940). З 1951 у БСГА (у 1951—73 заг. кафедры, адначасова ў 1952—54 дэкан ф-та). Навук. працы патэарэт. асновах с.-г. трактароў, уздзеянні іх хадавых сістэм на ўрадлівасць глебы і спосабах яе разушчыльнення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЭ́ЎСКІ Аляксандр Яўгенавіч (н. 23.6.1932, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механікі і прыкладной матэматыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1999), канд.тэхн.н. (1961). Скончыў БПІ (1955), дзе і працуе (з 1991 праф. кафедры тэарэт. механікі Бел.нац.тэхн. ун-та). Навук. працы па варыяцыйных і аператарных метадах рашэння задач матэм. і прыкладной тэорыі пругкасці, матэм. мадэліраванні ў біямеханіцы, разліку машынабуд. канструкцый на трываласць і жорсткасць.
Тв.:
Вариационные методы расчета корпусных деталей машин. Мн., 1967;
Вариационные методы в механике деформируемого тела. Мн., 2000;
Биомеханика систем зуб-периодонт. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗО́ЎСКІ Дзмітрый Мікалаевіч (н. 9.8.1959, в. Навінцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Скончыў Наваполацкі політэхн.ін-т (1981). З 1998 дэкан інж.-буд. ф-та Полацкага ун-та. Навук. працы па тэорыі разліку трываласці і жорсткасці жалезабетонных канструкцый. Распрацаваў метад разліку састаўных фізічна нелінейных стрыжнёвых канструкцый, метады ўмацавання жалезабетонных канструкцый эксплуатуемых збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЯНО́К Васіль Васілевіч (н. 8.11.1963, Мінск),
бел. вучоны ў галіне анатоміі, гісталогіі, цыталогіі і клетачнай біялогіі. Д-рмед.н., праф. (2003). Скончыў Бел.мед.ун-т (1987), дзе і працуе. Навук. працы па нейратрансмітарнай пластычнасці сімпатычных вузлоў чалавека ў розныя перыяды антагенезу ў норме і паталогіі.
Тв.:
Распределение нейропептидов в симпатических узлах человека // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. медыка-біял.навук. 2001. № 1;
Neurotransmitter plasticity of human sympathetic ganglia // Joum. of Anatomy. 2000. Vol. 198. The development of synaptophysin immunoreactivity in the human sympathetic ganglia (разам з В.Кюхнэлем) // Annals of Anatomy. 2001. Vol. 183.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ГА (Togo), Тагалезская Рэспубліка (République Togolaise),
дзяржава ў Зах. Афрыцы, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Мяжуе на Зз Ганай, на Пнз Буркіна-Фасо, на Уз Бенінам. Пл. 56,8 тыс.км². Нас. 5018,5 тыс.чал. (2000). Дзярж. мова — французская. Сталіца — г.Ламе. Падзяляецца на 5 абласцей. Нац. свята — Дзень незалежнасці (27 крас.).
Дзяржаўны лад. Т. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным і прамым галасаваннем на 5 гадоў. Ён таксама з’яўляецца галоўнакамандуючым узбр. сіламі, валодае правам заканад. ініцыятывы і можа распускаць парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад. Кіраўнік урада — прэм’ер-міністр, якога назначае прэзідэнт. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны Нац. сход (81 дэпутат, выбіраецца на 4 гады).
Прырода. У рэльефе пераважаюць слабахвалістыя раўніны і плато выш. 200—400 м, у цэнтры і на ПдЗ — горы выш. да 986 м, на Пд — прыморская акумуляцыйная нізіна з лагунамі. Карысныя выкапні: фасфарыты, баксіты, алмазы, жал. і хромавыя руды, вапнякі, мармур. Клімат субэкватарыяльны, на ўзбярэжжы з 2 максімумамі (сак.—чэрв. і вер.—кастр.) і 2 мінімумамі ападкаў, у глыбіні краіны з дажджлівым летнім (крас.—кастр.) і сухім зімовым сезонамі. Сярэднямесячныя т-ры ад 20 да 32 °C. Ападкаў 750—1500 мм за год. Зімой часта дзьме сухі паўн.-ўсх. вецер харматан. Рэкі багатыя гідраэнергіяй. Пераважаюць высакатраўныя саванны. Лясы (20% тэр.) на схілах гор і ў далінах рэк. У складзе жывёльнага свету буйвал, леў, леапард, жыраф, антылопы, шакал, гіены, малпы, кракадзілы. Нац. паркі — Керан, Кве; рэзерваты.
Насельніцтва. Т. — шматнацыянальная краіна. Афр. народы складаюць 99%. Найб.з іх — эве (каля 50% насельніцтва разам з блізкімі народамі, на Пд), кабрэ (на ПнУ), гурма і тэм (на Пн). У гарадах невял. колькасць французаў і арабаў. Сярод вернікаў 70% прытрымліваецца традыц. вераванняў, 20% хрысціян, 10% мусульман. Сярэднегадавы прырост 2,7% (2000). Сярэдняя шчыльн. 88,4 чал. на 1 км². Найб. шчыльна (да 500 чал. на 1 км²) заселены асобныя раёны ўзбярэжжа і ПнУ. У гарадах жыве 32% насельніцтва (1998). Найб. гарады: Ламе (каля 600 тыс.ж.з прыгарадамі; 2000), Сакодэ і Кпаліме (каля 50 тыс.ж.). У сельскай гаспадарцы занята 66% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прам-сці — 10%, у абслуговых галінах — 24%.
Гісторыя. У сярэдзіне 15 ст. на ўзбярэжжы Т. з’явіліся партугальцы. Да сярэдзіны 19 ст.тэр. Т. — адзін з раёнаў найб. інтэнсіўнага гандлю рабамі. На момант еўрап. каланізацыі ў канцы 19 ст.найб. развітым з народаў Т. былі эве, якія стварылі на Пд шэраг дзярж. утварэнняў. Існавалі і дзярж. ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на Пн. У 1884 Германія навязала пратэктарат эве, а да 1902 распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэр. Т. У 1-ю сусв. вайну тэр. Т. акупіравана брыт. і франц. войскамі (1914). Версальскі мірны дагавор 1919 замацаваў зах. Т. за Вялікабрытаніяй (у 1957 далучана да Рэспублікі Гана), усх. Т. — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля 2-й сусв. вайны Франц. Т. — падапечная тэр.ААН пад кіраваннем Францыі. З 1956 Франц. Т. — самакіравальная рэспубліка ў складзе Франц. супольнасці.
27.4.1960 абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Т. (ПАТ) на чале з С.Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Т., спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у 1962 забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваен. перавароту ў 1963 урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н.Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакр. рэформы. Новы ваен. пераварот у 1967 прывёў да ўлады падпалкоўніка Г.Эядэму (з 1972 — прэзідэнт Т.), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у 1993 і 1998. Т. — чл.ААН (з 1960), Афр. саюза. У Т. дзейнічаюць паліт. партыі: Аб’яднанне тагалезскага народа, Саюз за змены і інш.
Гаспадарка. Т. ўваходзіць у групу найбяднейшых краін свету і па класіфікацыі ААН займае 140-е месца паводле паказчыкаў сац.-эканам. развіцця. Валавы ўнутр. прадукт у разліку на 1 чал. 320 дол. за год (1999). Каля 42,2% яго ствараецца ў сельскай гаспадарцы, лесаводстве, рыбалоўстве, паляўніцтве, каля 30,9% — у прам-сці, будаўніцтве, энергетыцы, транспарце і сувязі, каля 17,8% — у гандлі і турызме, 9,1% — у інш. абслуговых галінах. Урад праводзіць мерапрыемствы па ўзмацненні ролі дзяржавы ў эканоміцы. Дзяржава кантралюе б.ч. транспарту, вытв-сць электраэнергіі, здабычу фасфарытаў і інш. Адначасова прыцягваецца замежны (пераважана франц.) капітал. Сельская гаспадарка — асн. галіна эканомікі. Пераважаюць паўнатуральныя і дробнатаварныя гаспадаркі да 1—2 га. Ёсць плантацыі экспартных культур. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 3,4 млн.га зямлі, у т. л. каля 1,4 млн.га пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі, каля 2 млн.га пад натуральнай пашай (саванны). Вытв-сцьасн.харч. культур (1997/98, тыс.т): маніёку — 595,8, батату — 683, кукурузы — 452,8, сорга — 200,5, рысу — 86,2, бабовых — 46,7. Вырошчваюць таксама проса, ямс, агародніну. Трапічнае садоўніцтва. Гал. экспартныя культуры (штогадовы збор, тыс.т): арахіс — каля 40, кава — каля 6, какава — каля 15, бавоўна-сырэц — каля 45, ядры пальмавых арэхаў — каля 5. Жывёлагадоўля экстэнсіўная, малатаварная, развіта ў раёнах, дзе няма мухі цэцэ. Пагалоўе (1997, тыс. галоў): буйн. раг. жывёлы 222,8, свіней 850, коз 1110, авечак 740. Птушкагадоўля (7,5 млн. курэй). Буйн. раг. жывёлу гадуюць пераважна на Пн, свіней — на Пд. Рыбалоўства ва ўнутр. вадаёмах і моры (каля 10 тыс.т штогод). Паляўніцтва. У прам-сці пераважаюць дробныя прадпрыемствы. Вылучаецца горназдабыўная прам-сць, пераважна здабыча фасфарытаў (на Пд каля г. Акумапе, штогод каля 3 млн.т, 5—6-е месца ў свеце). Здабываюць таксама алмазы, кухонную соль (з марской вады), жал. руду, мармур, буд. матэрыялы. Каля 75% электраэнергіі імпартуецца з Ганы. У 1999 атрымана 90 млн.кВт∙гадз электраэнергіі, у т. л. 93% на цеплавых электрастанцыях, 7% на ГЭС. У апрацоўчай прам-сці дробныя прадпрыемствы па вытв-сці мукі, пальмавага і арахісавага алею, крухмалу і мукі з маніёку, безалкагольных напіткаў, парфумерных тавараў; саматужныя прадпрыемствы па ачыстцы бавоўны, першаснай апрацоўцы кавы і какавы. Ёсць некалькі значных прадпрыемстваў: нафтаперапр.з-д (Ламе), тэкст.ф-ка (Даджа), з-ды па вытв-сці лакаў і фарбаў, мыйных сродкаў, кіслароду і ацэтылену, зборцы веласіпедаў і мапедаў, абутковая і запалкавая ф-кі. Развіты саматужныя промыслы: выраб нац. адзення і абутку, хатніх рэчаў, простага с.-г. інвентару, сувеніраў з дрэва і слановай косці, ткацтва, пляценне і ганчарства. Шматлікія паўсаматужныя прадпрыемствы па першаснай апрацоўцы с.-г. сыравіны, вытв-сці харч. прадуктаў. Харч. тавары, напіткі і тытунёвыя вырабы складаюць 41,1% прамысл. прадукцыі. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Даўж. (тыс.км, 1996): чыгункі 0,5, аўтадарог 7,5, у т. л.з цвёрдым пакрыццём 2,4. У краіне 74,7 тыс. легкавых, 34,6 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Асн. парты Ламе і Клеме (экспарт фасфарытаў). Праз порт Ламе ажыццяўляе значную частку сваіх знешнегандл. сувязей Буркіна-Фасо. У Т. 17 аэрапортаў, у т. л.міжнар. каля Ламе і Ніямтугу. У 1999 экспарт склаў 400 млн.дол., імпарт — 450 млн.дол. У экспарце пераважаюць фасфарыты (каля 40%), кава (каля 5%), бавоўна, какава, пальмавы алей, арахіс; у імпарце — спажывецкія і харч. тавары, абсталяванне і трансп. сродкі, нафта. Гал.гандл. партнёры: Францыя, Гана, Канада, Кітай. Эканоміка залежыць ад знешняй фін. і тэхн. дапамогі развітых дзяржаў. Турызм. Грашовая адзінка — франк Афрыканскага фін.т-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМО́ГІ ПЛО́ШЧАў Мінску
(да 1954 Круглая плошча). Знаходзіцца на перакрыжаванні праспекта Ф.Скарыны з вул. Захарава і Кісялёва. Займае важнае месца ў арх.-кампазіцыйным абліччы горада. Як арх. ансамбль пачала фарміравацца ў 1939, калі ў адпаведнасці з генпланам Мінска 1932—36 (арх. Ю.Кілаватаў, кансультант В.Вітман) тут пабудаваны 2 дугападобныя ў плане жылыя дамы (завершаны ў 1947, арх. Р.Столер),
павернутыя да цэнтра горада. Далей забудова вялася паводле генплана 1946 (арх. М.Андросаў, Н.Трахтэнберг і інш.) і праекта плошчы 1950 (арх. М.Баршч, Л. і Г. Аранаўскасы, карэкціроўка Г.Заборскага і Л.Мацкевіча, 1954). Плошча ў плане — прамавугольнік (225 × 175 м), які з аднаго боку завяршаецца паўкружжам. Яе прастора расчлянёна на 2 часткі — круглую і аванплошчу. Кампазіцыйны цэнтр — манумент Перамогі, размешчаны пасярэдзіне круглай часткі плошчы і замыкае перспектыву праспекта Ф.Скарыны і вул. Захарава і Кісялёва. Абапал праспекта, ніжэй за яго ўзровень паміж вуліцамі Захарава, Кісялёва, Камуністычнай і Фрунзе, разбіты скверы партэрнага тыпу, уздоўж якіх па 3 жылыя дамы (арх. Баршч, Аранаўскасы, 1950—56), увянчаныя 4-граннымі вежачкамі, зпаўд. боку злучаныя паміж сабой ажурнай каланадай. Тарцовую частку плошчы з боку вул. Камуністычнай замыкаюць Дом-музей I з’езда РСДРП, мост цераз р. Свіслач (арх. М.Паруснікаў, Г.Баданаў, 1951—53), а з боку вул. Фрунзе — манум. вароты — уваход у Цэнтр. дзіцячы парк імя М.Горкага (арх. Заборскі, 1953). У 1984 у сувязі з увядзеннем у дзеянне 1-й лініі Мінскага метрапалітэна плошча перад манументам перапланавана (арх. Б.Ларчанка, Б.Школьнікаў, К.Вязгін) і стала 2-узроўневай. Пад зямлёй аснова манумента абкружана кальцавой абходнай галерэяй, звязанай са станцыяй метрапалітэна. Галерэя пераходзіць у круглую глядзельную залу, прысвечаную памяці герояў, што загінулі ў Вял.Айч. вайну. У цэнтры яе вянок, выкананы змаст. шкла з падсветкай знутры (маст. В.Позняк) — сімвал Вечнага агню. На сцяне бронзавая выява Зоркі Героя Сав. Саюза і пласціны з імёнамі 566 вызваліцеляў Беларусі, удастоеных звання Героя Сав. Саюза. Да манумента вядуць ланцужкі невял. гранітных блокаў (па 6 з кожнага боку) з надпісамі-прысвячэннямі гарадам-героям і выявамі ўзнагарод.