КАЧАРГІ́Н (Анатоль Іванавіч) (н. 26.1.1937, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1972), праф. (1991). Скончыў БПІ (1960) і БДУ (1968). З 1960 у БПА, з 1984 заг. кафедры. Навук.працы па тэорыі рэзання і канструяванні металарэзнага абсталявання. Даследаваў сувязі паміж уласцівасцямі металаў і іх апрацавальнасцю рэзаннем.
Тв.:
Автоматы и автоматические линии. Мн., 1980;
Конструирование и расчет металлорежущих станков и станочных комплексов. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁНІГСБЕРГ (Якаў Эмануілавіч) (н. 4.8.1939, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-імунолаг. Д-рбіял.н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1970 у БелНДІ эксперым. ветэрынарыі, з 1988 у Н.-д. клінічным ін-це радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (нам. дырэктара). Навук.працы па радыяцыйнай медыцыне, гігіене, ахове арганізма ад уздзеяння радыяцыі.
Тв.:
Pathway analysis and dose distributioris: Final report. Brussels;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТУНО́ВІЧ (Фёдар Рыгоравіч) (н. 16.4.1917, в. Агароднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. педагог. Канд.пед.н. (1954), праф. (1978). Засл. настаўнік Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1947). З 1954 у Бел.пед. ун-це. Навук.працы ў галіне выкарыстання тэхн. сродкаў навучання, ЭВМ і праграміраванага навучання пры выкладанні фізікі і электратэхнікі. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАЧКО́Ў (Аляксандр Віктаравіч) (н. 30.6.1952, в. Ваўкавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БСГА (1974), дзе і працуе. Навук.працы па распрацоўцы энергарэсурсазберагальных і экалагічна бяспечных тэхналогій і машын для сельскай гаспадаркі.
Тв.:
Механизация возделывания зерновых по интенсивной технологии. Мн., 1990;
Сельскохозяйственные машины. Мн., 1997 (разам з М.В.Чайчыцам, В.П.Буяшовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЯНКО́Ў (Сцяпан Сцяпанавіч) (н. 23.4.1945, в.Вял. Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н., праф. (1992). Скончыў БПІ (1967), дзе працаваў з 1971. З 1974 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук.працы па шнэкавым прасаванні парашкоў. Распрацаваў тэхналогіі і абсталяванне для фармавання даўгамерных вырабаў з метал. парашкоў.
Тв.:
Основы эффективных технологий формообразования. Витебск, 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ПА (ад швед. klippe рэзаць нажніцамі),
назва манет квадратнай формы. Выраблялі з мэтай паменшыць затраты працы. Вядомы з пач. 16 ст. ў Даніі, Швецыі. Арыгінальную кампаноўку мелі талеры караля Рэчы Паспалітай Аўгуста П (1697—1709, 1709—33). У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў форме К. выпускалі манеты прыватныя асобы ці прадпрыемствы з-за недахопу дзярж. плацежных сродкаў. Часам К. называюць манеты на 6- або 8-гранных пласцінках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Антон Якаўлевіч) (18.3. 1821, г. Слуцк Мінскай вобл. — 25.4. 1898),
расійскі ўрач; адзін з заснавальнікаў аперацыйнага акушэрства і гінекалогіі ў Расіі. Праф. (1858). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1848). Працаваў у ёй (у 1858—76 заг. кафедры). З 1871 дырэктар Пецярбургскай радзільнай установы. Навук.працы па хірургіі, анатама-гісталагічных і фізіял. даследаваннях жаночых палавых органаў. Выканаў першую ў Расіі аперацыю па выдаленні яечніка. Заснавальнік час. «Журнал акушерства и женских болезней».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧО́К (Рыгор Раманавіч) (2.10.1918, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. —4.3.1987),
бел. вучоны ў галіне гісторыі медыцыны і сацыяльнай гігіены. Д-рмед.н. (1965), праф. (1967).
Скончыў Мінскі мед.ін-т (1940). У 1954—73 у Мінскім мед. ін-це, з 1983 у Гродзенскім мед. ін-це (да 1985 заг. кафедры). Навук.працы па пытаннях гісторыі медыцыны і аховы здароўя на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́Ў (Уладзімір Пятровіч) (н. 22.8.1936, в. Бібікі Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1989). Скончыў Чыцінскі мед.ін-т (1959). З 1969 у Бел.НДІ кардыялогіі (у 1992—97 нам. дырэктара). Навук.працы па хірург. лячэнні сімптаматычных артэрыяльных гіпертэнзій.
Тв.:
Клиническая реография. Киев, 1977 (у сааўт.);
Реография. Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́Ў (Юрый Васілевіч) (н. 7.5.1951, г. Вілейка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1994), праф. (1988). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1974) і працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук.працы па паталаг. анатоміі, дыферэнцыяльнай дыягностыцы язвавай хваробы і рака страўніка.
Тв.:
Возможности гастробиопсии в диагностике дисплазии и рака желудка // Вопр. онкологии. 1989. Т. 35, № 11;