ХО́МІЧ Святлана Аляксандраўна (н. 22.5.1959, Мінск),

бел. географ. Д-р геагр. н. (2003). Скончыла БДУ (1981). З 1994 працавала ў Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі, з 2000 у БДУ (з 2003 праф.). Навук. працы па рацыянальным прыродакарыстанні, геаэкалогіі, геаграфіі, міжнар. турызму.

Тв.:

Геоэкологические аспекты водохозяйственной рекультивации нарушенных земель Беларуси. Мн., 2001;

География международного туризма. Мн., 2003 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)