РОС (Ross) Джэры (н. 20.1.1948, г. Краўн-Пойнт, штат Індыяна, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т Перд’ю (1970). З 1980 у групе касманаўтаў НАСА.
Здзейсніў 6 касм. палётаў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 27.11—3.12.1985, 2—6.12.1988 і 5—11.4.1991 — наКК «Атлантыс», 24.4—8.5.1993 — наКК «Калумбія», 12—20.11.1995 — наКК «Атлантыс» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Мір»), 4—16.12.1998 — наКК «Індэвар» (стыкоўка з Міжнар.касм. станцыяй). У космасе правёў 47,2 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 44,2 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ШАТАЎ Павел Дзмітрыевіч (26.8.1911, в. Бегунова Цвярской вобл., Расія — 27.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1942 на фронце. Кулямётнае аддзяленне на чале з сяржантам Р. вызначылася 27.6.1944 у баі каля в. Абухава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. пры спробе ворага вырвацца з віцебскага«катла», дзе знішчыла большую частку яго калоны. Калі Р. застаўся адзін, то апошняй гранатай падарваў сябе і фашыстаў. У в. Уна Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Аляксандр Пятровіч (30.8.1905, г. Гарадок Віцебскай вобл. — 12.1.1988),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1945). У Чырв. Арміі з 1926. Са жн. 1937 карабельны ўрач на ледаколе «Георгій Сядоў»; у жн. 1937 — студз. 1940 у час 812-дзённага дрэйфу ледакола ў Паўн. Ледавітым акіяне дзякуючы намаганням С. члены экіпажа не захварэлі на цынгу і вытрымалі маразы, ён таксама актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх работах на ледаколе і льдзіне. У Вял.Айч. вайну ў ліп.—вер. 1941 удзельнік баёў на Ленінградскім фронце. Да 1959 на ваенна-мед. службе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІП (англ. slip літар. — слізганне),
1) пад’ёмна-спускавое збудаванне для кіруемага механізаванага спуску суднаў на ваду (пад’ёму іх з вады) на суднавозных цялежках па рэйкавых пуцях, якія ўкладзены на нахіленай плоскасці. Падводная частка рэйкавых пуцей забяспечвае апусканне цялежак на глыбіню, дастатковую для пастаноўкі на іх (усплывання з іх) судна.
2) Падоўжны нахілены ўчастак верхняй палубы прамысл. судна, які паглыбляецца пад паверхню вады і абмяжоўваецца верт. бакавымі сценкамі. Служыць для пад’ёму з вады трала з уловам і інш. Пачынаецца ад ватэрлініі каля кармавога канца судна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАРЧКО́Ў Мікіта Іванавіч (н. 30.4.1916, в. Трафіменкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Рыбінскі аэраклуб (1936), Балашоўскую ваен. школу пілотаў (1940). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Калінінскім, Сталінградскім, Варонежскім, 1-м, 2-м, 3-м Укр. франтах камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, Курскай бітвы, на Украіне, у Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Капітан С. да снеж. 1944 зрабіў 196 баявых вылетаў. Да 1947 у Сав. Арміі, да 1991 наадм. і сав. рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Дуброўна Аршанскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Юрый Васілевіч (2.9.1925, в. Дзешукова Макар’еўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Стралок мал. сяржант С. вызначыўся 24.6.1944 у баі каля в. Шалашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл., дзе цяжка паранены трапіў у палон да гітлераўцаў і, нягледзячы на катаванні, не выдаў ваен. тайну, быў распяты на сцяне бліндажа. У вёсках Бераснёва Аршанскага, Буда і Шалашына Дубровенскага р-наў, у г. Орша і г.п. Арэхаўск Віцебскай вобл. яму пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫЯ ЦЭ́НЫ.
цэны, якія дзейнічаюць насусветным рынку, па якіх ажыццяўляюцца самыя буйныя экспартна-імпартныя здзелкі; сярэднія значэнні цэн на пэўныя тавары, устаноўлены ў розных краінах. Вылічаюцца ў свабодна канверсоўнай валюце з улікам базісных цэн, якія адлюстроўваюць дынаміку цэн на пэўны тавар, умоў транспарціроўкі і аб’ёму закупак гэтага тавару. Значна ўплываюць наўнутр. цэны розных краін. У СССР мелі абмежаванае выкарыстанне ў сувязі з устанаўленнем дзярж. цэн на імпартныя тавары і забаронай абароту замежных валют. У постсав. краінах наглядаецца тэндэнцыя набліжэння цэн да С.ц. Гл. таксама Імпарт, Экспарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎ Яўген Мікалаевіч (23.3.1887, с. Талавая Балка Кіраваградскай вобл., Украіна — 10.9.1937),
удзельнік грамадз. вайны на Беларусі, камдыў (1935). Скончыў Акадэмію Генштаба (1915). Удзельнік 1-й сусв. вайны, падпалкоўнік. З 1918 у Чырв. Арміі, з кастр.наУсх. фронце. З крас. 1920 наЗах. фронце: нач. упраўлення штаба фронту, камандуючы Паўн. групай войск 15-й арміі і камандуючы 4-й арміяй. Вызначыўся ў час прарыву польск. фронту на Беларусі летам 1920. З 1921 на штабных і камандных пасадах у РСЧА (у 1926—28 нач. штаба БВА).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЯРУ́СКАЕ УЗВЫ́ШША У Расійскай Федэрацыі, часткова наПнУ Украіны, наУсх.-Еўрапейскай раўніне, ад шыротнага адрэзка даліны р. Ака наПн да Данецкага кража наПд. Даўж. каля 1000 км, шыр. 500 км, выш. да 293 м. Паўд.-ўсх. частка — Калацкае ўзвышша. Складзена з вапнякоў, мелу і мергелю, перакрытых пясчана-гліністымі і лёсавымі адкладамі. Пераважае ўзгорыста-лагчынны рэльеф; месцамі развіты карст. Буйныя рэкі: Ака, Дзясна, Сейм, Псёл, Дон. Шыракалістыя лясы наПд пераходзяць у стэп, які амаль цалкам разараны. Запаведнікі: Цэнтральначарназёмны і Галічча Гара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ШКІ [ад грэч. tropikos (kyklos) круг павароту],
геаграфічныя паралелі, адлеглыя на 23°27′наПн і на П ад экватара. Называюцца адпаведна Паўночны, або Т. Рака, і Паўднёвы, або Т. Казярога. У дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.) Сонца знаходзіцца ў поўдзень у зеніце для месц, якія ляжаць наПаўн. Т., у дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) — для месц, якія ляжаць наПаўд. Т. Часам Т. наз. усю шыротную зону, якая заключана паміж Паўн. і Паўд. Т. — экватарыяльны пояс і 2 трапічныя паясы Зямлі.