тэндэнцыя да павелічэння колькасці, разнастайнасці і шчыльнасці арганізмаў у экатонах — пераходных зонах паміж рознымі ландшафтамі (напр., лесам і стэпам, вадой і сушай). Назіраецца на ўскраінах 2 суседніх біягеацэнозаў і ў пераходных паясах паміж імі; эфект узлеску. Адзначаецца пры чаргаванні розных ландшафтаў і ў месцах змены іх структурных падраздзяленняў (напр., на межах розных раслінных згуртаванняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОНЦЫ́РКУЛЬ (ад ням. Krone карона, вянец + цыркуль),
1) вымяральны інструмент у выглядзе цыркуля з дугападобнымі ножкамі. Часам мае шкалу. Выкарыстоўваецца для параўнання дыяметраў дэталей з памерамі, узятымі па маштабнай лінейцы, канцавых мерах або калібры. Межы вымярэнняў — да 200 мм.
2) Чарцёжны цыркуль, у якога вугал фіксуецца мікраметрычным вінтом. Ім вычэрчваюць акружнасці дыям. 2—80 мм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́МСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р Кума (бас.р. Коўда), на Пн Карэліі (Рас. Федэрацыя). Утворана плацінай Кумскай ГЭС у 1962—66 у выніку затаплення даліны р. Кума і падпору азёр Тапвозера, Пявозера, Кундвозера. Пл. 1910 км², аб’ём 13,3 км³, даўж. 75 км, сярэдняя глыб. 7 м. Шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 4,5 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і лесасплаву; рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІЛІ́НГУС (ад лац. cunnus вонкавыя жаночыя палавыя органы + lingo лізаць), кумбітмака,
выкліканне палавога ўзбуджэння ў жанчыны ўздзеяннем на яе вонкавыя палавыя органы (найчасцей на клітар) губамі і языком. Адна з форм нармальнага палавога жыцця чалавека. У любоўнай гульні К. дазваляе эфектыўна правесці перыяд папярэдніх ласкаў, давесці ўзбуджэнне жанчыны дааргазму, К. іншы раз дасягаецца аргазм пасля коітуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЭ́ЙШ арабскае племя, члены якога складалі асн. насельніцтва Меккі. Падзялялася на 10 родаў, найб. вядомыя род амея, вярхі якога панавалі ў Мецы ў даісламскі час, і род хашым, з якога паходзіў Мухамед — заснавальнік ісламу. З К. паходзілі дынастыі Амеядаў, Абасідаў і меканскіх шэрыфаў. У найноўшы час паходжанне з К. выводзяць каралі Ірака (да 1958) і Іарданіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЮ́КАЎ Міхаіл Міхайлавіч (5.11.1924, с. Отара-Абашава Кемераўскай вобл., Расія — 30.9.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Цэнтр. фронце. Кулямётчык радавы К. вызначыўся пры вызваленні Гомельскага р-на: 30.9.1943 у баі за пас. Скіток адбіў 3 контратакі ворага, цяжка паранены адстрэльваўся да апошняга патрона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАНІ́Я (Lakōnia), Лаканіка,
паўднёва-ўсходняя вобласць п-ва Пелапанес у Стараж. Грэцыі на мяжы з Аргалідай і Аркадыяй на Пн, Месеніяй на 3. У 12 ст.дан.э. заваявана дарыйцамі, якія на яе тэрыторыі заснавалі дзяржаву Спарта (афіц. назва Лакедэмон). Назвы Л., Лакедэмон, Спарта часта выкарыстоўваюцца як сінонімы. Паводле паданняў жыхары Л. былі вядомы дакладнасцю і сцісласцю мовы — лаканізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́КШМІ-БА́І, Лакшмі-Бай (1835—17.6.1858),
адна з кіраўнікоў Індыйскага народнага паўстання 1857—59. У чэрв. 1857 абвясціла сябе правіцельніцай (рані) княства Джхансі (з 1854 пад прамым брыт. кіраваннем), далучылася да паўстанцаў. У сак. 1858 узначальвала абарону Джхансі супраць брыт. войск на чале з ген. Х.Роўзам, потым кавалерыю паўстанцаў у войску Тантыя Топі. Загінула ў баі пад Гваліярам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМПРАФІ́Р,
жыльная магматычная горная парода, складзеная з палявога шпату (радзей фельдшпатоідаў) і павышанай колькасці каляровых мінералаў (не менш за 30%; біятыт, амфібол, алівін, меліліт і інш.). Колер цёмна-шэры да чорнага. Вылучаюць Л. вапнякова-шчолачныя (спесартыт, керсантыт), шчолачныя або фельдшпатоідныя (камптаніт) і мелілітавыя (альнеіт). Утвараюць серыі малых інтрузіўных цел (сілаў, даек, некаў, трубак выбуху), цесна злучаных з разломнай тэктонікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРДО́З,
скрыўленне пазваночніка ўперад. Першапачатковы Л. узнікае пры паталогіі пазваночніка (заганы развіцця, пухліны, запаленчы працэс). Другасны паталагічны Л. — сімптом прыроджанага ці паталаг. вывіху бядра. Праяўляецца дэфармацыяй пазваночніка (актыўныя рухі хворага аддзела пазваночніка абмежаваны) і болямі. Вядзе да апускання ўнутр. органаў (страўніка, кішак, нырак). Лячэнне — гімнастыка, масаж, у некат. выпадках нашэнне бандажа; прафілактыка — выхаванне ў дзяцей правільнай постаці.