ТРАНСФУЗІЯЛО́ГІЯ (ад лац. transfusio пераліванне, змешванне + ...логія),
раздзел клінічнай медыцыны, які вывучае пытанні пералівання крыві і яе прэпаратаў, таксама плазменных і кровазаменных вадкасцей. Вывучае новыя трансфузійныя сродкі; распрацоўвае тэарэт. праблемы загатоўкі, кансервавання і захавання крыві; прагназуе кірункі Т. ў залежнасці ад развіцця біялогіі, медыцыны, тэхнікі і інш.; арганізуе донарства; распрацоўвае формы арганізацыі трансфузіялагічнай службы ў сістэме аховы здароўя. Метады Т. выкарыстоўваюцца ў розных галінах медыцыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУТО́ЎСКІ Канстанцін Аляксандравіч (9 2.1826, г. Курск, Расія — 29.3.1893),
украінскі і рускі мастак. У 1845—49 вольнаслухач Пецярбургскай АМ, з 1860 яе акадэмік. Аўтар жанравых карцін, прасякнутых любоўю да народа: «Карагод у Курскай губерні» (1860), «Калядкі на Украіне» (1864), «Збор нядоімак на сяле» (1886), «Бяленне палатна» (1874). Выканаў ілюстрацыі да паэм Т.Шаўчэнкі «Гайдамакі» (1886), «Нявольнік» (1887), баек І.Крылова (1864) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЭ́ (Touré) Ахмед Секу (9.1.1922, г. Фарана, Гвінея — 26.3.1984),
дзяржаўны дзеяч Гвінеі. Адзін са стваральнікаў першых афр. прафсаюзаў; з 1956 ген. сакратар Усеагульнай канфедэрацыі працоўных Чорнай Афрыкі. Чл.Дэмакр. партыі Гвінеі, з 1959 яеген. сакратар. З 1955 мэр г. Конакры. З 1958 першы прэзідэнт незалежнай Гвінеі. Абвясціў курс на пабудову сацыялізму і супрацоўніцтва з сацыяліст. краінамі. Усталяваў жорсткі рэжым сваёй асабістай улады, праводзіў масавыя паліт. рэпрэсіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗУРПА́ЦЫЯ (ад лац. usurpatio авалоданне),
скарочаная назва гвалтоўнага захопу ўлады або гвалтоўнага яе ўтрымання. Ва ўсіх дэмакр. краінах з’яўляецца цяжкім дзярж. злачынствам. КК Рэспублікі Беларусь (арт. 357 ч. 2) устанаўлівае крымін. адказнасць за захоп або ўтрыманне дзярж. улады неканстытуцыйным шляхам, а таксама за публічныя заклікі да гэтых дзеянняў, у т. л. ўчыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі. У. наогул разглядаецца як прысваенне чужых правоў, паўнамоцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКАЯ́ЛІ (Ucayali),
рака ў Перу, правы прыток р. Амазонка (некат. даследчыкі лічаць яе вытокам р. Амазонка). Даўж. 1950 км, пл.бас. 375 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Тамба (у вярхоўях — Апурымак) і Урубамба, якія пачынаюцца ў Цэнтр. Андах, пасля іх зліцця цячэ па Амазонскай нізіне. Разводдзе з вер. да сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады 12,6 тыс.м³/с. Суднаходная ад г. Аталая. Гал. порт — Пукальпа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІСЛА́Ў IЛакетак
(Władyslaw I Łokietek; паміж 3.3.1260 і 19.1.1261—2.3.1333),
польскі кароль [1320—33] з дынастыі Пястаў. Даў пачатак паліт. аб’яднанню Польшчы і ліквідацыі яефеад. раздробленасці. З 1275 князь брэст-куяўскі. Задушыў паўстанні ням. патрыцыяту ў Познані (1310) і Кракаве (1311), накіраваныя супраць аб’яднання краіны. Ваяваў супраць Брандэнбурга (1316—17 і 1326—29) і Тэўтонскага ордэна (1327—32), перамог войскі ордэна ў бітве каля в. Плоўцы (1331).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРДЫ́ЗМ,
сістэма арганізацыі паточнай вытв-сці, якая заключаецца ў яе масавай уніфікацыі і канвеерызацыі. Узнікла ў ЗША у 1-й чвэрці 20 ст. Назва ад прозвішча амер. інжынера і прамыслоўца Г.Форда. Асновай Ф. і абумоўленых ім новых метадаў арганізацыі вытв-сці і працы стаў зборачны канвеер. Канвеерная зборка побач з інш.тэхн. навінамі спрыяла рэзкаму росту вытв-сці працы і зніжэнню сабекошту прадукцыі, стала пачаткам масавай вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМА́ЦЫЯ ГРАМА́ДСКА-ЭКАНАМІ́ЧНАЯ,
у марксісцкай канцэпцыі гіст. працэсу — грамадства, якое знаходзіцца на пэўнай ступені развіцця, гістарычна пэўны тып грамадства. У аснове кожнай Ф.г.-э. знаходзіцца пэўны спосаб вытворчасці, а вытворчыя адносіны ствараюць яе сутнасць; разам з тым яна ахоплівае адпаведную надбудову, тып сям’і, побыт і інш. Паводле гэтай канцэпцыі гісторыя грамадства — гэта працэс развіцця фармацый, якія паслядоўна змяняюць адна адну: першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная і камуністычная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУ́НА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня шчасця, выпадку і ўдачы.
Першапачаткова шанавалася як апякунка ўраджаю, мацярынства і жанчын. Яе выяву змяшчалі на манетах амаль усе рым. імператары. Ф. ўяўлялі прыгожай статнай жанчынай з рогам дастатку ў руцэ, часам на шары або коле (сімвал пераменлівасці лёсу), ці з павязкай на вачах. У пераносным сэнсе Ф. — шчаслівая доля, удача, шанцаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАЖАЛЕ́Т (ад франц. flageolet жалейка),
гук-абертон, які можа быць атрыманы на стр. смыкавых і шчыпковых муз. інструментах. Нагадвае тэмбр флейты (адсюль назва). Розныя прыёмы выканання Ф. засн. на частковым прыцісканні струны ў пунктах дзялення яе даўжыні на 2, 3, 4 і больш частак. Адрозніваюць Ф. натуральныя, якія атрымліваюцца ад адкрытай струны, і штучныя — ад прыціснутай (скарочанай). Ф. наз. таксама духавы муз. інструмент, падобны да флейты.