насенне з пладоў мускатніку духмянага (Myristica fragrans). Культывуюць у тропіках абодвух паўшар’яў. Плод — яйцападобная аранжава-жоўтая мясістая ягада даўж. 4—6 см. Пры выспяванні скурка і мякаць плода расшчапляюцца кальцавой верт. трэшчынай і адкрываюць цёмна-бурае насенне, часткова ўкрытае ярка-чырв. сакаўным прынасеннікам. Высушаны прынасеннік ужываецца як прыправа і наз. мускатным цветам або мацысам. Духмянае ядро пасля апрацоўкі выкарыстоўваюць у харч. і тытунёвай прам-сці, кулінарыі, медыцыне, парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎСІКА́Я, Наўзікая,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара феакаў (жыхароў казачнага в-ва Схерыя) Алкіноя. Паводле «Адысеі», Н., дзеянні якой накіроўвала багіня Афіна, сустрэла на беразе мора Адысея, якога напярэдадні бура выкінула на востраў феакаў. Н. накарміла і апранула Адысея, падказала яму, як прайсці да палаца Алкіноя і дамагчыся ад феакаў дапамогі ў вяртанні дадому. Паводле аднаго з міфаў, сын Адысея Тэлемах пасля смерці бацькі ажаніўся з Н. і меў ад яе сына Персептоліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў Польшчы на тэр.Зах. Беларусі. Існавала ў 1921—39. Утворана 1.3.1921. Пл. 36,8 тыс.км², нас. 1131,4 тыс.чал. (1931). Цэнтр — г. Брэст-над-Бугам. Падзялялася на 10 паветаў: Брэсцкі, Драгічынскі, Камень-Кашырскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Сарненскі, Столінскі. Пасля ўключэння Зах. Беларусі ў склад БССР (1939) на тэр. П.в. ў снеж. 1939 утвораны Брэсцкая і Пінская вобл. Сарненскі і Камень-Кашырскі пав. ўвайшлі ў Валынскую вобл. Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУ́ШКА, паўдзенга,
руская манета, раўнялася 1/2 маскоўскай ці 1/4 наўгародскай дзенгі. Пасля грашовай рэформы 1534 складала 1/4 кап. (0,17 г серабра), чаканілася да 1645. Паводле рэформы 1700 выпускаліся медныя П., у т. л. наміналы ў 1/2 П. — паўпалушкі. Эмісія медных П. працягвалася да 1810 і з 1839 да 1916 (1/4 капейкі).
Літ.:
Спасский И.Г. Русская монетная система. 4 изд. Л., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЛЯРО́ДАВЫЯ ХВАРО́БЫ,
хваробы, якія ўзнікаюць у жанчын у першыя 6—8 тыдняў пасляродаў. Паталаг. працэс можа лакалізавацца ў родавых шляхах, узнікаць ад інфекцый (напр., эндаметрыт) і без інфекцый (гематомы, крывацёк і інш.). Бываюць П.х. з лакалізацыяй паталаг. працэсу па-за родавымі шляхамі (лактацыйны мастыт, гіпагалактыя, трэшчыны саскоў і інш.). Узбуджальнікі інфекц. П.х. найчасцей стафілакокі, стрэптакокі. Пры інфекц. П.х. высокая т-ра цела, дрыжыкі, паталаг. змены ў хворым органе. Лячэнне тэрапеўт., пераліванне крыві, плазмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСО́ШНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
у Расійскай дзяржаве адна з назваў (да 17 ст.) датачных людзей (пажыццёва ваеннаабавязаных асоб), звязаная з іх вылучэннем па «сохах» — адзінках пазямельнага (у гарадах падворнага) падаткаабкладання. Напр., для Казанскага паходу 1547 бралі па 2 чал. ад «сахі». У войску з П.л. складалася пасошная раць. Пасля заканчэння чарговага ваен. паходу П.л. звычайна распускалі па хатах да новага прызыву, але і ў мірны час іх маглі прыцягваць да буд. і рамонтных работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ РЭСПУ́БЛІКАў Францыі,
першы гіст. перыяд рэсп.дзярж. ладу ў Францыі ў 1792—1804. Абвешчана Нац.Канвентам 22.9.1792 пасля звяржэння манархіі (10.8.1792) Французскай рэвалюцыяй 1789—99. Паводле спосабу кіравання падзяляецца на 3 асн. перыяды: праўленне Канвента (1792—95), праўленне Дырэкторыі (1795—1804), Консульства (1799—1804). Фармальна спыніла існаванне 18.5.1804 з абвяшчэннем 1-га консула (фактычнага дыктатара) Францыі Н.Банапарта імператарам Напалеонам I, што паклала пачатак Першай імперыі. Гл. таксама Францыя (раздз. Гісторыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКАМА́ЙО (Pilcomayo),
рака ў Паўд. Амерыцы, на тэр. Балівіі, Аргенціны і Парагвая (служыць мяжой паміж імі), правы прыток р. Парагвай (бас.р. Парана). Даўж. 1200 км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Вытокі ў Цэнтр. Андах Балівіі, прарываецца праз Усх. Кардыльеру, цячэ па раўніне Гран-Чака. Сярэдні расход вады пасля выхаду з гор каля 170 м³/с, мнагаводная ад студз. да красавіка. У верхнім цячэнні ГЭС, суднаходная ў нізоўях. У вусці сталіца Парагвая — г. Асунсьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧЫКЕ́ВІЧ (Барыс Тарасавіч) (5.8.1899, в. Сасноўка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 15.1.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ін-тчырв. прафесуры (1936), курсы палітработнікаў пры Ваен.-паліт. акадэміі (1941). Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце. Удзельнік вызвалення Беларусі, баёў у Германіі. Агітатар палітаддзела дывізіі маёр П. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл.Пасля вайны да 1957 на прафс. рабоце.