Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАПРЫЗЫ́ЎНАЯ ПАДРЫХТО́ЎКА,
ваеннае навучанне моладзі дапрызыўнага ўзросту з мэтай падрыхтоўкі да службы ва ўзбр. сілах. Паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992 уключае папярэдняе навучанне ваен.-тэхн. спецыяльнасцям, фіз. падрыхтоўку, лячэбна-аздараўленчую работу, ваен.-патрыят. выхаванне. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмай, зацверджанай урадам. Д.п. праводзіцца і ў інш. краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЦЫ́Н,
нафтавае радовішча на ПнУ Кітая, у даліне р. Сунгары, у прав. Хэйлунцзян. Адкрыта ў 1959, распрацоўваецца з 1961. Пачатковыя запасы нафты каля 2 млрд.т. Паклады на глыб. 300—3000 м. Шчыльн. нафты 870 кг/м³. Нафта перапрацоўваецца на з-дзе ў г. Аньда, транспартуецца па нафтаправодах у гарады Далянь, Цыньхуандао і Пекін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАНО́ВІЧ (Віктар Іосіфавіч) (н. 28.10.1934, в. Карысць Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет.Ін-т (1959). З 1966 у Віцебскім пед. ін-це, з 1969 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні вугляводнага абмену ў эндакрыннай сістэме жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕН ((Glenn) Джон Хершэль) (н. 18.7.1921, г. Кеймбрыдж, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў лётную школу Авіяц. трэніровачнага цэнтра ВМФ у Тэхасе (1943), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ у штаце Мэрыленд (1954). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 20.2.1962 першым замер. касманаўтаў здзейсніў арбітальны палёт вакол Зямлі на касм. караблі «Меркурый». Працягласць палёту 4,93 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛО́МА (Glomma),
рака на Пд Нарвегіі, адна з самых вял. на Скандынаўскім п-ве. Даўж. 611 км, пл.бас. 41,8 тыс.км². Пачынаецца з азёр на У Сёр-Трэндэлага, цячэ па даліне Эстэрдаль, перасякае мноства азёр, утварае вадаспады. Упадае ў праліў Скагерак. Сярэдні расход вады 440 м³/с. Лесасплаў. ГЭС. Суднаходства на асобных участках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАЦЫЯНІ́НЫ,
дыхальныя пігменты гемалімфы некат. малюскаў і членістаногіх, якія ажыццяўляюць транспарт кіслароду ў арганізме. Паводле хім. прыроды — складаныя бялкі (металапратэіды). У гемалімфе знаходзяцца ў раствораным стане. Маюць больш нізкую кіслародную ёмістасць, чым гемаглабіны. Злучэнне кіслароду з гемацыянінамі абумоўлена прысутнасцю ў малекуле гемацыянінаў медзі, непасрэдна звязанай з бялком. Акісленыя гемацыяніны афарбаваны ў сіні колер, адноўленыя — бясколерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАДЗІ́Н (ад гетэра... + грэч. dynamis сіла),
маламагутны высокачастотны генератар электрычных ваганняў з самаўзбуджэннем. Схема гетэрадзіна бывае лямпавая, напр.згептодам, і паўправадніковая. Стварае ваганні дапаможнай частаты, якія змешваюцца са знешнімі (карыснымі) высокачастотнымі, у выніку атрымліваюцца ваганні пастаяннай рознаснай (прамежкавай) частаты. Выкарыстоўваецца ў пераўтваральніках частаты супергетэрадзінных радыёпрыёмнікаў, гетэрадзінных частатамерах, радыёвымяральных прыладах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЗУС, Эзус,
у кельцкай міфалогіі гал. бажаство. Уяўлялі яго барадатым каля дрэва з серпападобнай сякерай у руцэ. Яму прыносілі ахвяры і вешалі іх на дрэве. З дрэвам Е. асацыіравалі быка, які нясе на сабе трох журавоў. Выявы Е. вядомы на гала-рымскіх рэльефах алтароў Парыжа і Трыра.
Бог Езус каля свяшчэннага дрэва. Галарымскі барэльеф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ФОНД РАЗВІЦЦЯ́ (European Development Fund; ЕФР),
спецыяльны фонд, засн.Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю ў 1959 для аказання фін. і тэхн. дапамогі краінам, якія звязаны з Супольнасцю Рымскім дагаворам 1957: канвенцыямі Яўндэ і Ламе 1975. Забяспечвае бяспошлінны імпарт прамысл. прадукцыі з краін, якія сталі на шлях развіцця, і фін. дапамогу ў рэалізацыі праграм развіцця.