НО МУ ХЁН (н. 6.8.1946, г. Кімхва, Рэспубліка Карэя),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў камерцыйную школу ў г. Пусан (1966), Дзярж. магістратуру права ў Сеуле (1977). У 1977 прызначаны суддзёй у г. Тэджон, але неўзабаве пайшоў у адстаўку і заняўся прыватнай адвакацкай практыкай. З 1981 спецыялізаваўся на справах, звязаных з абаронай правоў чалавека. У 1988—89 чл. Нац. сходу Рэспублікі Карэя. Чл. (з 1997) Дэмакр. партыі новага тысячагоддзя, яе вярх. савета (з 2000). У 2000—01 міністр па марскіх справах і рыбалоўстве. З лют. 2003 прэзідэнт Рэспублікі Карэя.

В.​У.​Адзярыха.

т. 18, кн. 1, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЯШЧУ́К Ірына Іванаўна (н. 1.6.1948, Масква),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (2000), праф. (2001). Скончыла Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1970). З 1970 эканаміст Мінскага аўтазавода. З 1976 у Мінскім філіяле НДІ кіравання аўтамаб. прам-сцю. З 1980 у Бел. эканам. ун-це (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах кіравання эканомікай, цэнаўтварэння, маркетынгу і лагістыкі.

Тв.:

Государственное регулирование экономики. Мн., 1996 (разам з Н.​Б.​Антонавай, А.​Г.​Заўялкавым);

Основы маркетинга. Мн., 1997 (у сааўт.);

Ценообразование. Мн., 2002;

Ценовое регулирование как элемент антикризисного управления // Сб. науч. трудов БГЭУ. Мн., 2003.

т. 18, кн. 1, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЁРЫШКІНА Наталія Рыгораўна (н. 26.11.1928, г. Новачаркаск, Расія),

бел. вучоны ў галіне аналіт. хіміі. Канд. фармацэўт. н. (1958). Скончыла Пяцігорскі фармацэўтычны ін-т (1951). З 1960 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі, у 1980—91 у Ін-це фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па фізіка-хіміі палімерных матэрыялаў, даследаванні іонаабменных працэсаў у шматкампанентных сістэмах. Распрацавала (з У.С.Салдатавым) агульныя прынцыпы, тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітнай глебы. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.

Тв.:

Ионитные почвы. Мн., 1978 (разам з У.​С.​Салдатавым, Р.​П.​Харошка);

Искусственные почвы для растений. Мн., 1985 (разам з У.​С.​Салдатавым).

т. 18, кн. 1, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАВЯ́КА Казімір Адамавіч (н. 9.8.1937, в. Смалянкі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (2002), праф. (1997). Скончыў БДУ (1962). З 1962 настаўнік сярэдняй школы, з 1967 выкладчык Чырвонабярэжскага сельгастэхнікума ў Жлобінскім р-не. З 1972 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ. Асн. даследаванні па гісторыі Стараж. Рыма і антычнай спадчыне на Беларусі.

Тв.:

Пунические войны. Мн., 1988;

Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма. Мн., 1993 (разам з І.​А.​Лісавым);

Античный мир в терминах, именах и названиях: Слов.-справ. Мн., 1997 (з ім жа);

Антычная спадчына на Беларусі. Мн., 1998.

т. 18, кн. 1, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ЗІН Марк Саламонавіч (12.10.1898, г. Віцебск — 3.9.1981),

вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Д-р геагр. н. (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). З 1924 працаваў у Наркамаце знешняга гандлю, з 1938 ва Усесаюзным геал. фондзе Мін-ва геалогіі СССР. З 1953 у выд-ве «Советская энциклопедия» (у 1960—74 заг. рэдакцыі геаграфіі). Навук. працы па мінер. рэсурсах і геаграфіі горнай прам-сці замежных краін, эканам. геаграфіі краін Афрыкі. Ганаровы член Геагр. т-ва СССР (1975).

Тв.:

География мирового хозяйства. М., 1971 (у сааўт.);

Минеральные богатства Африки. М., 1972.

В.​А.​Ярмоленка.

т. 18, кн. 1, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДЗЯНО́К Васіль Васілевіч (н. 8.11.1963, Мінск),

бел. вучоны ў галіне анатоміі, гісталогіі, цыталогіі і клетачнай біялогіі. Д-р мед. н., праф. (2003). Скончыў Бел. мед. ун-т (1987), дзе і працуе. Навук. працы па нейратрансмітарнай пластычнасці сімпатычных вузлоў чалавека ў розныя перыяды антагенезу ў норме і паталогіі.

Тв.:

Распределение нейропептидов в симпатических узлах человека // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. медыка-біял. навук. 2001. № 1;

Neurotransmitter plasticity of human sympathetic ganglia // Joum. of Anatomy. 2000. Vol. 198. The development of synaptophysin immunoreactivity in the human sympathetic ganglia (разам з В.​Кюхнэлем) // Annals of Anatomy. 2001. Vol. 183.

т. 18, кн. 1, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫЛО́ВА Таццяна Барысаўна (н. 18.8.1947, Мінск),

бел. геолаг, палеантолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (2003). Скончыла БДУ (1971). З 1976 у Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (з 1983 ст. навук. супрацоўнік, з 1997 вядучы навук. супрацоўнік). Навук. працы па палінастратыграфіі адкладаў, эвалюцыі флоры і расліннасці на працягу неагену і плейстацэну Беларусі, палеакліматычных рэканструкцый гэтых перыядаў.

Тв.:

Палинологическая характеристика неогеновых отложений Белорусского Понеманья. Мн., 1980;

Флора и растительность Белоруссии в палеогеновое, неогеновое и антропогеновое время. Мн., 1981 (у сааўт.);

Плиоцен Речицкого Приднепровья. Мн., 1987 (у сааўт.);

Неогеновый период (у сааўт.) // Палеогеография кайнозоя. Мн., 2002.

т. 18, кн. 1, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯДЛУ́ХА Юрый Пятровіч (н. 17.5.1945, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне водазабеспячэння і водаадвядзення. Д-р тэхн. н. (2003). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1968). З 1977 у Полацкім ун-це (з 1994 заг. кафедры, з 2003 дэкан ф-та). Навук. працы па фіз.-хім. метадах ачысткі прыродных і сцёкавых вод. Распрацаваў навук. асновы раздзялення эмульсій і ачысткі нафтазмяшчальных сцёкавых вод метадам кантактнай каалесцэнцыі.

Тв.:

Очистка нефтесодержащих технологических стоков коалесцирующими фильтрами. Мн., 2002;

Механизм разделения эмульсий типа «масло в воде» методом контактной коалесценции // Вода и экология. Проблемы и решения. 2001. № 1(6).

т. 18, кн. 1, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УНУ́КАЎ Аляксей Карлавіч (н. 12.1.1923, Масква),

бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-р тэхн. н. (1973), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1945). З 1967 заг. лабараторыі ў Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.​М.​Кржыжаноўскага. З 1978 у Бел. н.-д. і праектным ін-це энергетыкі прам-сці (з 1978 заг. аддзела, з 1989 гал. навук. супрацоўнік). Навук. працы па пытаннях надзейнасці цеплаэнергет. установак, экалогіі энергетыкі.

Тв.:

Экспериментальные работы на парогенераторах. М., 1971;

Теплохимические процессы в газовом тракте паровых котлов. М., 1981;

Защита атмосферы от выбросов энергообьектов. М., 1992.

т. 18, кн. 1, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШУМА́К Рыгор Аляксандравіч (н. 9.1.1950, в. Дастоева Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. юрыст. Канд. юрыд. н. (1980). Скончыў БДУ (1973), дзе і працуе (з 1990 заг. кафедры крыміналістыкі). Навук. працы па праблемах тэорыі і практыкі крыміналістыкі, барацьбы з эканам. злачыннасцю. Распрацоўвае эканоміка-крыміналістычныя метады і сродкі выяўлення, расследавання і прадухілення злачынстваў у сферы гасп. дзейнасці, навук. і метадалагічныя праблемы суд. бухгалтэрыі.

Тв.:

Бухгалтерский анализ как метод расследования преступлений Мн., 1985;

Криминалистика. Мн., 1996 (у сааўт.);

Экономическая криминалистика в системе криминалистической науки // Право и демократия: Сб. науч. тр. Мн., 2001. Вып. 2.

т. 18, кн. 1, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)