сапраўдная фігура Зямлі, абмежаваная ўзроўневай паверхняй (сярэдні ўзровень вады Сусветнага ак., мысленна прадоўжаны пад мацерыкамі). Форма геоіда ў выніку сутачнага абарачэння Зямлі блізкая да эліпсоіда вярчэння, але яго паверхня ўскладнена з-за нераўнамернасці размеркавання мас унутры Зямлі. Паверхня геоіда перпендыкулярная да напрамку сілы цяжару ва ўсіх кропках, больш згладжаная, чым фіз. паверхня Зямлі, на якой рэзка выражаны горы і акіянскія ўпадзіны. Яна выпуклая, сярэдняя велічыня адхілення геоіда ад найб. удала падабранага зямнога сфероіда складае ±50 м, а максімальнае адхіленне ±100 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАГРАФІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА,
сукупнасць вадацёкаў і вадаёмаў пэўнай тэрыторыі ці ўсёй сушы. Характарызуецца гушчынёй рачной сеткі (даўж. рачной сеткі на 1 км² плошчы), азёрнасцю і забалочанасцю (адносіны плошчы люстра азёр або паверхні балот да плошчы басейна ў працэнтах). Асаблівасці гідраграфічнай сеткі абумоўлены фіз.-геагр. ўмовамі: кліматам, рэльефам, геал. будовай і інш. На Беларусі гідраграфічную сетку складаюць 20,8 тыс. рэк і ручаёў агульнай даўж. 90,6 тыс.км, 11 тыс. азёр, 145 вадасховішчаў, 1600 сажалак, 7 тыс. балот. Сярэдняя гушчыня рачной сеткі 0,48 км/км², адкрытай асушальнай сеткі 0,75 км/км², азёрнасць каля 1,2%, забалочанасць 12,2%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІЯ́НСКАЯ НІЗІ́НА,
прыбярэжная нізіна на ПнУПаўд. Амерыкі, у Гаяне, Сурынаме і Франц. Гвіяне. Размешчана ўздоўж узбярэжжа Атлантычнага ак., паміж дэльтай р. Арынока і 4°паўн. шыраты. Шыр. да 200 км. Складзена з марскіх і алювіяльных адкладаў; месцамі ўзнімаюцца стараж.крышт. пароды, якія ў рэльефе ўтвараюць астраўныя ўзвышшы. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэдняят-ра ад 26 да 28 °C, ападкаў да 3300 мм за год. На Пн і Пд пераважаюць вечназялёныя лясы, у цэнтр.ч. — саванны, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, балоты. Плантацыі рысу, цукр. трыснягу; вырошчваюць каву, какаву, трапічную садавіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАФАТЭ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (Lofoten),
архіпелаг у Нарвежскім м., каля паўн.-зах. ўзбярэжжа Скандынаўскага п-ва; тэр. Нарвегіі. Ад паўвострава аддзелены пралівам Вест-фіёрд. Уключае а-вы Эўствагёй, Вествагёй, Флакстадзёй, Москенесёй і шмат дробных. Пл. 1,2 тыс.км². Нас. 27,1 тыс.чал. (1979). Выш. да 1161 м. Берагі ў асноўным скалістыя, парэзаныя фіёрдамі. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сіенітаў, крышт. сланцаў. Клімат акіянічны, вільготны. Сярэдняят-растудз. каля 0 °C, ліп. 12 °C. Ападкаў больш за 1000 мм за год. Мора каля берагоў не замярзае. Горныя тундры, верасоўнікі. Інтэнсіўнае рыбалоўства (селядзец, траска). Авечкагадоўля. Гал. населены пункт і порт — Свольвер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́КСКАЕ НАГО́Р’Е, Каракскі хрыбет,
на ПнУ Сібіры, у Камчацкай і Магаданскай абласцях Расіі. Цягнецца на 880 км ад Анадырскага зал. Берынгава м. да Парапольскага долу на Камчатцы. Складаецца з сярэдневышынных хрыбтоў (Пенжынскі, Рарыткін), град і кражаў (сярэдняявыш. 1000—1800 м, найб. 2562 м — г. Ледзяная). Сучаснае зледзяненне (агульная пл. 259,7 км). Складзена пераважна з пясчанікаў і гліністых сланцаў, пранізаных па лініях разломаў эфузіўнымі пародамі. Радовішчы каменнага вугалю, ртуці і сурмы. Клімат прыакіянічны, халодны. На схілах (да выш. 200—400 м) — зараснікі хмызняковай вольхі і кедравага сланіку, вышэй — травяніста-лішайнікавыя і халодныя камяністыя горныя пустыні і тундра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІЧЫ, Галае балота, Баркі,
балота на ПнУ Навагрудскага, Пн Карэліцкага, Пд Іўеўскага р-наў Гродзенскай вобл. і ПнЗ Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Нёман і яго прытокаў — р. Сэрвач, каналаў Жоўта-Нёманскі і Шубіна-Нёманскі. Нізіннага тыпу. Пл. 17,5 тыс.га. у межах прамысл. пакладу 8,7 тыс.га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць сапрапель. Асушаная ч. выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць балотныя алешнікі і бярэзнікі, месцамі драбналессе з хвоі, на глебе асокі і сфагнавыя імхі. Паўн.ч. балота ў межах Налібоцкіх лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯ́СЦІЦЫ,
вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., каля Клясціцкага вадасховішча, на скрыжаванні аўтадарог г. Полацк—в. Юхавічы і г.п. Расоны — в. Каханавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на З ад г.п. Расоны, 150 км ад Віцебска, 37 км ад чыг. ст. Боркавічы 987 ж., 400 двароў (1998). Аб’яднанне «Райсельгасхімія», ГЭС, дрэваапр. ўчастак, лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік у гонар перамогі рас. войск у Клясціцкіх баях 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІ БЕТО́Н,
від бетону, сярэдняя шчыльнасць якога ў сухім стане 500—1800 кг/м³. Атрымліваюць на цэментным і інш. відах вяжучых рэчываў і іх сумесяў (цэментна-вапнавым, сіліконавым, гіпсавым, палімерным).
У залежнасці ад запаўняльніка адрозніваюць аглапарытабетон, вермікулітабетон, керамзітабетон, перлітабетон, туфабетон, шлакабетон і інш. Малая шчыльнасць Л.б. дасягаецца таксама стварэннем штучнай порыстасці вяжучага цеста (ячэісты бетон), выключэннем з саставу бетону пяску (буйнапорысты бетон). Выкарыстоўваецца ў асн. у агараджальных канструкцыях будынкаў і збудаванняў. Асабліва лёгкія бетоны шчыльнасцю да 500 кг/м³ (ячэістыя — газабетон, пенабетон і некаторыя найб. лёгкія буйнапорыстыя) выкарыстоўваюць як цеплаізаляцыйны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЖАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Gorzowskie),
адм.-тэр. адзінка на ПнЗ Польшчы. Пл. 8,5 тыс.км, нас. 507 тыс.чал., гарадскога каля 62% (1991). Адм. ц. — г.Гожаў-Велькапольскі. Найб. гарады: Костшын, Хошчна, Дэмбна, Барлінэк і інш. Размешчана на зах.ч. Гожаўскай катлавіны, на Пн заходзіць Паморскае Паазер’е, на Пд — Велікалольскае Паазер’е. Клімат умераны. Сярэдняят-растудз. -1,5 °C, ліп. 18,2 °C, ападкаў 650 мм за год. Гл. рака — Варта (прыток Одры). 44,1% паверхні займаюць лясы. Прам-сць: дрэваапр., папяровая, хім., электратэхн. лёгкая. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, бульбу, кармавыя і тэхн. культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЛАБ АКІЯНІ́ЧНЫ, глыбакаводны жолаб,
вузкае доўгае паніжэнне дна акіяна, элемент рэльефу пераходнай зоны паміж мацерыком і акіянам. Даўжыня дасягае некалькіх тысяч кіламетраў, шырыня — дзесяткаў і соцень кіламетраў, глыб. больш за 5000 км, сярэдняя стромкасць схілаў каля 5°, у месцах глыбінных разломаў схілы бываюць вельмі стромкія. Размяшчаюцца ўздоўж горных узбярэжжаў мацерыкоў (напр., Перуанскі і Чылійскі жалабы каля зах. берагоў Паўд. Амерыкі) або са знешняга боку астраўных дуг (Алеуцкі, Курыла-Камчацкі, Японскі, Філіпінскі жалабы). З Ж.а. звязаны макс. глыбіні Сусветнага ак., у т. л.найб. на Зямлі глыб. 11022 м (у Марыянскім жолабе Ціхага ак.).