галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае фіз. метады і бескантактавыя сродкі вымярэння і кантролю фізіка-мех. уласцівасцей, таўшчынь пакрыццяў, парушэнняў суцэльнасці і структуры матэрыялаў і вырабаў. Даследуе фіз. з’явы і эфекты, што ўзнікаюць у матэрыялах і асяроддзях пад уздзеяннем вонкавых палёў і нагрузак без іх разбурэння (гл.Неразбуральны кантроль, Ультрагукавая дэфектаскапія). На Беларусі навук. даследаванні па Ф.н.к. пачаліся ў 1960-я г. ў Аддзеле фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі і праводзяцца ў Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН, БДУ, Бел.нац.тэхн. ун-це, Магілёўскім маш.-буд. ін-це і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІ́ЧНАЯ О́ПТЫКА,
раздзел оптыкі, у якім вывучаюцца праблемы, звязаныя з працэсамі выпрамянення і распаўсюджвання святла, прыродай святла і светлавых з’яў.
Тэрмін «Ф.о.» найчасцей выкарыстоўваецца ў гістарычным аспекце і аб’ядноўвае аптычныя з’явы і факты, эксперыментальнае вывучэнне якіх прывяло да высвятлення прыроды святла ў яго сучасным разуменні. Да Ф.о. можна аднесці эксперыменты па вызначэнні скорасці святла і вывучэнні дысперсіі, дыфракцыі, інтэрферэнцыі, паглынання, палярызацыі і рассеяння святла (гл.Хвалевая оптыка), а таксама пытанні малекулярнай оптыкі, лазернай фізікі, крышталяоптыкі, фотаметрыі і аптычнай анізатрапіі.
Літ.:
Степанов Б.И. Введение в современную оптику: Основные представления оптической науки на пороге XX в. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЯЛО́ГІЯ ПРА́ЦЫ,
раздзел фізіялогіі, які вывучае працэсы і асаблівасці іх рэгуляцыі ў час працоўнай дзейнасці чалавека. Як самаст. дысцыпліна склалася ў 2-й пал. 19 ст. (працы Г.Л.Ф.Гельмгольца, Э.Дзюбуа-Рэймона, І.М.Сечанава і інш.). Асн. задачы: вызначэнне аптымальных характарыстык, што спрыяюць захаванню працаздольнасці на высокім узроўні, і распрацоўка мерапрыемстваў па ахове здароўя, якія засцерагаюць чалавека ад уздзеяння неспрыяльных фактараў. Вывучаецца комплекс фізіял. працэсаў: дыханне, кровазварот, страваванне, функцыі вышэйшай нерв. дзейнасці, сенсорныя і рухальныя працэсы, а таксама актывацыйныя рэакцыі, што забяспечваюць рэалізацыю патэнцыяльных магчымасцей чалавека. На Беларусі праблемы Ф.п. даследуюцца ў Рэсп.навук.-практычным цэнтры гігіены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛА́ТАЎ Ніл Фёдаравіч (2.6, паінш. звестках 16.4.1847, в. Міхайлаўка Пензенскай вобл., Расія — 8.2.1902),
расійскі ўрач, адзін з заснавальнікаў педыятрыі. Д-р медыцыны (1876), праф. (1891). Скончыў Маскоўскі ун-т (1869). Распрацаваў пытанні, звязаныя з нерв. захворваннямі ў дзяцей. Упершыню апісаў шкарлятынную шкарлятынавую* краснуху, інфекц. монануклеоз (1885), раннія прыкметы адру. Першы ў Расіі выкарыстаў сератэрапію дыфтэрыі (1894). Арганізатар першай станцыі для бактэрыялагічнага даследавання на дыфтэрыю.
Тв.:
Семиотика и диагностика детских болезней. М., 1890;
Краткий учебник детских болезней. 12 изд. Одесса, 1922.
Літ.:
Черникова А.П. Н.Ф.Филатов // Вопр. охраны материнства и детства. 1972. Т. 17, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФІ́ЛІПС»
(англ. «Royal Philips Electronics», галанд. «Koninklijke Philips Electronics N.V.»),
найбуйнейшая нідэрландская кампанія ў галіне электронікі. Займае 1-е месца ў свеце па вырабе святлатэхнікі, 3-е — у галіне быт. электроннай тэхнікі і лідзіруючыя пазіцыі ў вытв-сці манітораў, інтэгральных мікрасхем, каляровых кінескопаў, эл. брытваў, мед. дыягнастычнага і кантрольнага абсталявання. Засн. ў 1891. Сучасная назва з 1998. Штаб-кватэра ў г. Амстэрдам. Мае прадпрыемствы больш чым у 35 краінах, н.-д. лабараторыі ў 10 краінах. Колькасць занятых у вытв-сці — 192 тыс.чал. (2002). На Беларусі прадстаўніцтва кампаніі з 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІРА́ГА Браніслаў Іосіфавіч (н. 9.7.1935, в. Мсціж Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электрапрывода і сілавой электронікі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1986). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1961). З 1963 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1977—97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі электрапрывода, частотным кіраванні асінхронных электрарухавікоў, пераўтваральнай тэхніцы.
Тв.:
Тиристорные циклоконверторы. Мн., 1973 (разам з Б.С.Гатоўскім, З.А.Лісам);
Непосредственные преобразователи частоты в электроприводе. Мн., 1990;
Ремонт и обслуживание электрооборудования: Спецтехнология. Мн., 2001 (разам з С.М.Паўловічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІХ Барыс Маркавіч (9 6.1923, в. Грушка Каменскага р-на, Малдова — 5.7.1977),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Ціраспальскі (1941) і Мінскі (1948) пед. ін-ты. З 1951 заг. кафедры, нам. дырэктара Мінскага настаўніцкага ін-та. У 1954—76 у Гродзенскім пед. ін-це: заг. кафедры, прарэктар панавук. і навуч. рабоце. Даследаваў гісторыю сялянства і агр. адносін у 1917—20, гіст. краязнаўства. Адзін з аўтараў прац «Гродна» (1960), «Беларуская ССР. Гродзенская вобласць» (1968), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 3, 1973).
Тв.:
Аграрная революция в Белоруссии (1917—1920 гг.). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР (Fischer) Ганс Эйген (27.7.1881, Хёхст, Германія — 31.3.1945),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Скончыў Марбургскі ун-т (1904). З 1916 праф. Інсбрукскага, з 1918 Венскага ун-таў, з 1921 Выш.тэхн. школы ў Мюнхене. Навук. працы па хіміі піролу і яго вытворных. Даследаваў пірольныя пігменты, што ўваходзяць у састаў крыві, жоўці. Сінтэзаваў хларыны і інш. пірольныя злучэнні (1920). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку — глабіну і жалезазмяшчальнага комплексу — геміну (1929). Устанавіў будову хларафілаў a і в (1939—40). Нобелеўская прэмія 1930.
Тв.:
Рус.пер. — Химия пиррола. Т. 1. Л., 1937 (разам з Г.Ортам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕ́МІНГ (Fleming) Александэр (6.8.1881, Локфілд, Вялікабрытанія — 11.3.1955),
англійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1943). Чл. Парыжскай АН (1946). Скончыў мед. школу пры Лонданскім ун-це (1906). У 1908—14 і з 1918 у лонданскім Бактэрыял. ін-це (з 1928 праф., у 1946—54 дырэктар). З 1948 у Лонданскім ун-це (праф. бактэрыялогіі). У 1951—54 рэктар Эдынбургскага ун-та. Навук. працы па імуналогіі, агульнай бактэрыялогіі, хіміятэрапіі, антысептыках, антыбіятычных рэчывах. Адкрыў антыбіятычныя ўласцівасці лізацыму (1922) і пеніцылін (1929). Нобелеўская прэмія 1945 (з Х.У.Флоры і Э.Б.Чэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЯРКО́ Рыгор Іванавіч (н. 1.7.1949, в. Першамайск Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-маёр (1993). Скончыў Арджанікідзеўскае вышэйшае агульнавайск. каманднае вучылішча (1970), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1978) і Ваен. акадэмію Генштаба (1992). З 1970 на камандных і штабных пасадах у Паўд. групе войск, з 1978 у Сярэднеазіяцкай ваен. акрузе. З 1992 камандзір танк. дывізіі, нач. штаба танк. арміі (армейскага корпуса). У 1995—99 нач.Ваен. акадэміі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2000 на адказных пасадах у органах дзярж. кіравання. Працы па праблемах будаўніцтва Узбр. Сіл і рэфармавання сістэмы ваен. адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.