агульнае, істотнае ў індывідуальнасці персанажа, падзеі, пейзажы, інтэр’еры, перажыванні. Складае аб’ект маст. асэнсавання і ацэнкі пазамаст. рэальнасці: з’яў, звязаных з пэўнай гіст. эпохай ці нац.-культ. традыцыяй, духоўнай сферы чалавека, яго ўчынкаў, паводзін, вонкавага выгляду, быт.ці прыроднага асяроддзя і інш. Цесна звязана з успрыманнем эстэтычным. Найб. магчымасцямі адлюстравання Х. валодаюць эпічныя і драм. жанры л-ры, тэатр. кінамастацтва; уласціва таксама лірыцы, скульптуры і жывапісу; ускосна і апасродкавана — муз. і харэаграфічным творам.
Тэрмін «Х.» выкарыстоўваўся ў антычнасці для абазначэння асоб у маст. творах. Арыстоцель лічыў, што Х. ў трагедыі выяўляецца праз дзеянні і яго наяўнасць не абавязковая. Вызначальную ролю Х. ў мастацтве падкрэсліваў Г.Лесінг. Праблемы Х. як тэарэт.эстэт. паняцця распрацоўвалі Г.Гегель. Ф.Энгельс, прадстаўнікі культ.-гіст. школы і інш. У вузкім сэнсе тэрмін «Х.» выкарыстоўваюць для абазначэння персанажаў (пераважна рэаліст. твораў), якім уласціва разнастайнасць і адзінства рыс, для характарыстыкі муз. твораў, звязаных з пэўнай прадметнасцю. харэаграфічных твораў. арыентаваных на традыцыі нар. мастацтва (гл.Характарны танец). Характарнымі наз. акцёраў, здольнасці якіх у большай ступені раскрываюцца пры выкананні роляў з яркім саслоўным. быт.цінац. каларытам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКА́ДАВЫЯ (Cicadinea, або Auchenorrhyncha),
падатрад насякомых атр. раўнакрылых. 17 тыс. відаў. Асн.сям.: сапр. цыкадкі (Jassidae, ці Cicadellidae); гарбаткі, або бадушкі (Membracidae); сапр., або пеўчыя Ц. (Cicadidae); пенніцы, або слінявіцы; ліхтарніцы, або святланоскі, ці насаткі (Fulgoridae). Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць на травяністай расліннасці, у глебе. На Беларусі каля 100 відаў з сям. гарбатак, пенніц і цыкадак.
Даўж. ад 2 мм да 6,5 см. Крылы ў размаху да 18,5 см. Цела зеленаватае, бурае, радзей чорнае або плямістае. Для Ц. характэрна нерухомае сучляненне галавы з грудзямі. 2—3 простыя вочкі паміж вял. складанымі вачыма, колюча-сысучыя ротавыя органы. Вусікі кароткія, тоўстыя, 3-членікавыя. Пярэднія крылы перапончатыя або хіцінізаваныя з папярочным і падоўжным жылкаваннем. Пярэднія і сярэднія ногі хадзільныя, заднія найчасцей скакальныя. Лапкі 3-членікавыя. Многія віды маюць гукавы апарат. Яйцы адкладваюць звычайна ў сцёблы раслін. Лічынкі праходзяць у развіцці 5 узростаў. Кормяцца сокамі раслін. Некаторыя — шкоднікі с.-г. раслін, ёсць пераносчыкі вірусных і інш. хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФО́ЛЬ, алюмініевая фольга,
тонкі (0,005—0,2 мм) ліставы ці рулонны алюміній. Выкарыстоўваецца пры вытв-сці кандэнсатараў, для цепла-, гідра- і гукаізаляцыі, як упаковачны матэрыял. Гл. таксама Фольга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́СТА,
традыцыйная бел. страва з варанай дробна пакрышанай капусты з бульбай, прыправамі, часам грыбамі. Гатуюць з мясам або затаўкаюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанаю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДАВУ́ХА,
традыцыйны мядовы напітак беларусаў і інш. народаў. Мёд ці адходы пры медагонцы разбаўляюць гатаванай вадой, дадаюць дрожджы, хмель і трымаюць 6—8 сутак у халодным месцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРУЭ́Т (ад франц. pirouette),
у танцы поўны кругавы паварот (ці некалькі паваротаў) танцоўшчыка на месцы на адной назе. Асобныя П. могуць аб’ядноўвацца паміж сабою танцавальнымі крокамі (па).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБАВО́З,
аўтаномны лакаматыў, першасным рухавіком якога служыць турбіна. Выкарыстоўваюцца Т. з газавымі турбінамі — газатурбавозы. Энергія ад турбіны да колаў перадаецца эл. машынамі (у турбаэлектравозаў) ці гідрамех. перадачай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНАЯ ТРУ́БКА,
электравакуумная прылада для пераўтварэння аптычнага відарыса ў відэасігнал (перадавальная тэлевізійная трубка) ціэл. сігналаў у бачны відарыс (прыёмная тэлевізійная трубка). Гл. таксама Электронна-прамянёвая трубка.