геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Размешчаны за 1 км на У ад в. Расходна Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату. Даўж. 4 м, шыр. 3,8 м, выш. 2,7 м, у абводзе 11,8 м, аб’ём бачнай часткі 22 м³, маса каля 58 т. Доўгая вось арыентавана з ПнЗ на ПдУ, што адпавядае напрамку руху ледавіка, які прынёс валун каля 20—18 тыс. гадоў назад з тэр., што прылягае да Фінскага заліва. У мінулым меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКА (Мікалай Васілевіч) (13.10.1913, в. Дусаеўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). З 1935 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра зенітнага артыл. палка маёр Р. вызначыўся 30.6.1944 у час абароны чыг. моста і пераправы цераз р. Бярэзіна каляв. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., дзе з яго ўдзелам зенітны полк адбіў некалькі контратак ворага; у баі Р. замяніў камандзіра кулямётнай роты і знішчыў каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. На радзіме Р. пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЛАВІ́ЦКАЯ БІ́ТВА 1794,
першая буйная бітва ў час паўстання 1794 у Польшчы, Літве і на Беларусі. Адбылася 4.4.1794 каляв. Рацлавіцы пад Кракавам. У ёй паўстанцы пад камандаваннем Т.Касцюшкі (4100 чал. рэгулярнага войска з 12 гарматамі і 2 тыс. сялян-касінераў) перамаглі рас. войска пад камандаваннем ген. А.П.Тармасава (каля 3 тыс.чал. з 12 гарматамі). У бітве Касцюшка ўпершыню ў паўстанні паспяхова выкарыстаў у змаганні з рэгулярным войскам атрады касінераў — сялян-добраахвотнікаў, узброеных косамі. Перамога ў бітве садзейнічала пашырэнню паўстання на інш. тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЗНАШЧЫТКО́ВЫЯ (Heterostraci),
падклас (клас) вымерлых ніжэйшых пазваночных з групы астракадэрмаў. З’явіліся ў ардовіку — сілуры Еўропы і Паўн. Амерыкі (каля 470 млн.г. назад), вымерлі ў дэвоне (каля 360 млн.г. назад). Жылі ў марскіх і прэсных вадаёмах. Класіфікацыя засн на будове панцыра, а таксама апарата нюху, які быў прадстаўлены парнымі насавымі поласцямі, што адкрываліся наверх парнымі ноздрамі.
Даўж. да 35 см. Орган слыху і раўнавагі меў 2 паўкружныя каналы. Некат. Р. (з роду клерараспіс) мелі эл. орган, які служыў сродкам абароны і нападу на здабычу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
курганны могільнік крывічоўкаляв. Рудня Полацкага р-на Віцебскай вобл. Датуецца 9—10 ст.Каля 70 насыпаў, выш. 0,8—2,5 м, дыям. 6—10 м, у асн. круглыя, ёсць чатырохвугольныя і падоўжаныя. Пахавальны абрад — трупаспаленне, у адным — трупапалажэнне. У некат. курганах па некалькі пахаванняў. Перапаленыя косці змяшчаліся пад курганом ці ў яго насыпе. Знойдзены ляпныя гаршкі (частка падпраўлена на ганчарным крузе), жал. нажы, шкляныя пацеркі, сярэбраныя шыйныя грыўні, бронзавыя спіралькі, спражкі, пярсцёнкі, бразготкі, гліняныя прасліцы, касцяная галоўка каня з арнаментам і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ГЕНСБУРГ (Regensburg),
горад на Пд Германіі, у зямлі Баварыя, на р. Дунай пры ўпадзенні р. Рэген. Узнік з рым.ваен. ўмацавання. Каля 125 тыс.ж. (2000). Пачатковы пункт суднаходства на р. Дунай, вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, паліграф., буд. матэрыялаў. Ун-т. Гар. музей, маст. галерэя, палацавы музей Турн і Таксіс. Арх. помнікі 8—18 ст.: раманскія цэрквы Эмерамскірхе (8—13 ст.), Якабскірхе (1150—1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор Санкт-Петэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнесансавыя і барочныя цэрквы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНСКІЯ СЛА́НЦАВЫЯ ГО́РЫ (Rheinisches Schiefergebirge). Гал.ч. ў Германіі (часткова ў Бельгіі, Люксембургу, Францыі) па абодвух берагах сярэдняга цячэння р. Рэйн. Даўж.каля 400 км, выш. да 880 м (г. Гросер-Фельдберг). Складзены пераважна са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў і вапнякоў. Плато, над якім на 300—400 м узвышаюцца крышт. масівы (Таўнус, Хунсрук, Айфель і інш.) і вулканічныя купалы. Расчлянёны далінамі рэк Рэйн, Мозель, Лан. Дубовыя, букавыя і хваёвыя лясы, балоты, пустэчы. Тэрасы рачных далін і ніжнія ўчасткі схілаў апрацаваны. Жывёлагадоўля. Каляпаўн. падножжаў — Рурскі вугальны басейн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБА́ШНІКАЎ (Ананій Васілевіч) (н. 7.11.1917, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскае Ваенна-паліт. вучылішча (1942), курсы падрыхтоўкі камандзіраў стралк. рог (1943). Ў Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір роты ст. лейтэнант С. вызначыўся 22—24.6.1944 у баях на Віцебшчыне, дзе каляв. Арэхі Шумілінскага р-на прарваў з байцамі абарону праціўніка, каляв. Мамойкі Бешанковіцкага р-на першы фарсіраваў Зах. Дзвіну і захапіў плацдарм. Да 1987 на парт. і гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛТАВА-МАЯ́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура паўкачавых народаў, што жылі ў 8—9 ст. у бас.р. Дон і Прыазоўі. Назва ад Салтаўскага могільніка каляс. Верхняе Салтава (Харкаўская вобл., Украіна) і Маяцкага гарадзішча каля ўпадзення р. Ціхая Сасна ў р. Дон (Варонежская вобл., Расія). Вядома больш за 200 помнікаў культуры: рэшткі качэўяў, пасёлкаў, замкаў, гарадоў (Саркел, Таматарха, Фанагорыя), могільнікаў. Мае 2 варыянты: лесастэпавы — аланскі (гл.Аланы) і стэпавы — балгарскі (гл.Балгарыя Волжска-Камская). Для 1-га характэрны земляробчыя тыпы паселішчаў і катакомбавы абрад пахавання; для 2-га — качэўі і ямныя пахаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЫ́ КА́МЕНЬ СЯНЕ́ЖЫЦКІ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны на могілках в. Сянежычы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Ружавата-шэры дробназярністы граніт з двума ксеналітамі цёмна-шэрага гнейсу (18 × 7 і 28 × 15 см), якія ўтвараюць паглыбленні да 6 см. Даўж. 1,65 м, шыр. 1,43 м, выш. 0,5 м, у абводзе 4,7 м, аб’ём 0,6 м³, маса каля 1,7 т. Мае прасападобную форму. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. У дахрысціянскія часы валун меў культавае значэнне, захаваліся легенды.