змена ў часе па зададзеным законе параметраў, якія характарызуюць пэўны стацыянарны фіз. працэс. Выклікаецца знешнімі ўздзеяннямі, напр., М. гарманічнага ваганняз мэтай унясення ў вагальны працэс пэўнай інфармацыі (гл.Мадуляцыя ваганняў). М. інтэнсіўнасці электроннага пучка ў кінескопе ў адпаведнасці з пададзеным на кіравальны электрод (мадулятар) відэасігналам дазваляе ўзнавіць на экране перададзены відарыс. М. электронных патокаў па скарасцях у клістроне прыводзіць да групавання электронаў у згусткі з наступным пераўтварэннем іх кінетычнай энергіі ў энергію ЗВЧ-ваганняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭ́РНА (Maderna) Карла (1556, Капалаго, каля г. Лугана, Швейцарыя — 30.1.1629),
італьянскі архітэктар; прадстаўнік стылю барока. Працаваў у Рыме (з 1588). Творы М. адметныя пышнасцю дэкору і прасторавай пабудовы інтэр’ераў: царква Санта-Сусана (1596—1603), палацца Матэа ды Джове (1606—16) і Барберыні (з 1625, завяршылі Л.Берніні і Ф.Бараміні). Кіраваў буд-вам сабора св. Пятра (з 1603), змяніў план Мікеланджэла — падоўжыў гал. неф і збудаваў гал. фасад.
К.Мадэрна. Фасад царквы Санта-Сусана ў Рыме. 1596—1603.
археалагічная культура насельніцтва, што жыло ў бас. сярэдняга Днястра і р. Прут 30—10 тыс.г. назад. Назва ад шматслойных стаянак каля в. Маладова ў Чарнавіцкай вобл. Украіны. Насельніцтва займалася паляваннем на паўн. аленя, маманта, шарсцістага насарога і інш., збіральніцтвам. Жыло на стаянках у часовых буданападобных жытлах, вырабляла крамянёвыя вастрыі з краявой рэтушшу, скрабкі з двухбаковай апрацоўкаю, пласцінкі з прытупленым краем, касцяныя наканечнікі, дзяржанні, лашчылы, т.зв. «жэзлы начальнікаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́МАНТАВА ПЯЧО́РА (Mammoth Cave),
у заходніх перадгор’ях Апалачаў, у ЗША (штат Кентукі), каля г. Луісвіл; адна з буйнейшых карставых пячор свету. Складаная 5-ярусная сістэма поласцей у тоўшчы вапнякоў, якія залягаюць гарызантальна. Глыб. каля 300 м. Агульная даўж. поласцей 74 км, 225 праходаў, 47 высокіх купалаў, 23 глыбокія ямы (шахты). Падземныя рэкі звязаны з сістэмай р. Грын-Рывер. М.п. злучана з суседняй пячорай Флінт-Рыдж (іх агульная даўж. 500 км). Турызм. Нац. парк, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАДА́КНА (Monodacna),
род двухстворкавых малюскаў сям. сэрцападобнікаў атр. венерыд. Вядомы з верхняга пліяцэну. 3 віды, 7 падвідаў. Пашыраны ў слабасалёных (не больш за 12‰) і прэсных водах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, вадасховішчах нізоўяў рэк і іх басейнаў. Жывуць на пясчаных і мулавых грунтах да глыб. 35 м.
Даўж. да 41 мм. Ракавіна танкасценная, круглая або авальная, выпуклая, з рабрыстай паверхняй. Нага развітая, з яе дапамогай М. поўзаюць, закопваюцца ў грунт, падскокваюць. Фільтратары, кормяцца водарасцямі, дэтрытам, планктонам. Раздзельнаполыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЕ́НКА Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 22.11.1937, в. Крупская Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык і механік. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Львоўскі ун-т (1959). З 1971 у БДУ. Навук. працы па дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, механіцы суцэльнага асяроддзя і тэорыі пругкасці.
Тв.:
Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.А.Жураўковым);
Теоретические основы деформационной механики блочнослоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАЦЫ́КЛ (ад лац. motor які прыводзіць у рух + грэч. kyklos круг, кола),
двухколавы трансп. сродак з рухавіком унутр. згарання з рабочым аб’ёмам больш за 50 см³. Выпускаюцца таксама М. з бакавым прычэпам — каляскай для аднаго пасажыра ці невял. грузу. Паводле прызначэння падзяляюцца на дарожныя, спарт. і спецыяльныя. Рухавік карбюратарны 2- або (радзей) 4-тактавы, ахаладжэнне сустрэчным патокам паветра (асобныя мадэлі спарт. і высокафарсіраваных дарожных М. маюць вадзяное ахаладжэнне). На Беларусі вырабляюцца на Мінскім матацыклетным і веласіпедным заводзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ Яўген Вячаслававіч (н. 1.9.1949, в. Ратамка Мінскага р-на),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1989). Скончыў БДУ (1973), працаваў у Бел.тэхнал. ін-це. З 1990 у Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (у 1990—94 заг. кафедры). З 1997 дырэктар Ін-та сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах сац.-паліт. развіцця грамадства, функцыянавання паліт. ін-таў, ажыццяўлення паліт. улады і інш. Адзін з аўтараў падручніка для ВНУ па паліталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎНА-ЛО́А (Mauna Loa),
дзеючы вулкан шчытавога (гавайскага) тыпу на в-ве Гаваі, у Ціхім ак.Выш. 4170 м (самы высокі і вял. па аб’ёме на Зямлі з улікам вышыні падводнага цокаля, які ляжыць на глыбіні каля 4500 м). Складзены з алівіна-базальтавых лаў. Частыя вывяржэнні (адзін з самых актыўных на Зямлі). На схілах трапічныя лясы, хмызнякі. Трапічнае земляробства. Уваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку (ахова трапічнай флоры), уключанага ЮНЕСКА у спіс Сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎРЫЧАЎ Анатоль Сяргеевіч (н. 2.1.1949, в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1984 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 нам. дырэктара). Навук. працы па ўдасканаленні дыягностыкі і распрацоўцы метадаў лячэння анкауралагічных хворых з выкарыстаннем агульнай гіпертэрміі, фотадынамічнай тэрапіі, агульнай магнітатэрапіі, лазератэрапіі.
Тв.:
Справочник по рентгеноэндоваскулярным вмешательствам в онкологии. Мн., 1995 (у сааўт.);