адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1927—62. Утвораны 4.8.1927 у Гомельскай акрузе (да 26.7.1930). Цэнтр — г.п.Церахоўка. Уключаў 39 сельсаветаў. 30.12.1927 у выніку ўзбуйнення і рэарганізацыі ў раёне зацверджана 19 сельсаветаў. З 20.2.1938 раён у Гомельскай вобл. 25.12.1962 Ц.р. скасаваны; г.п. Церахоўка і сельсаветы перададзены ў Добрушскі р-н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́РСКА-КУ́МСКАЯ НІЗІ́НА У Перадкаўказзі, у паўд.-зах.ч. Прыкаспійскай нізіны (Расія). Выш.да 100 м (усх. палавіна ніжэй узр. акіяна). Нізіна дзеліцца на 3 ч.: Прыкумскую раўніну (на Пн), масіў Церска-Кумскіх пяскоў (на Пн ад р. Церак), дэльту рэк Церак і Сулак (на ПдУ). Паўпустынная расліннасць, у паніжэннях дэльты — плаўні. Пашавая жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНА,
балота ў Барысаўскім і Лагойскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Цна (бас.р. Гайна). Нізіннага тыпу. Пл. 6,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6,1 тыс.га. Глыб. торфу да 5,9 м, сярэдняя 2,4 м. Торф здабываюць на паліва. Балота асушана адкрытай сеткай і выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКРАНО́СНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
расліны, якія назапашваюць у тканках значную колькасць цукроў (пераважна цукрозу) і выкарыстоўваюцца для іх атрымання. Асн. Ц.к. — цукровы трыснёг (у тропіках і субтропіках) і цукр.буракі (ва ўмераным клімаце). Да Ц.к. адносяцца таксама цукр. клён (з соку атрымліваюць кляновы цукар), цукр. сорга, цукр. і вінная пальма, ражковае дрэва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦХІНВА́ЛІ,
горад у Грузіі, на р.Вял. Ліяхві. З 1922 горад; у 1934—61 наз. Сталініры. Да 1990 цэнтр Паўд.-Асецінскай аўт.вобл. 42,6 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне, у т. л. эл.-тэхн., хім. (лакі, фарбы), швейная, харчовая (мясная, малочная, кансервавая). Пед.ін-т. Драм.тэатр. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРЭ́РА,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі багіня земляробства і ўрадлівасці. Ёй быў прысвечаны храм на Авенцінскім узгорку ў Рыме, дзе яна шанавалася разам з інш. расл. італійскімі божаствамі Ліберам і Ліберай. У гонар Ц. рымляне штогод 19 крас. наладжвалі святы — цэрэаліі. У стараж.грэч. міфалогіі Ц. адпавядае Дэметра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСА́ННЕвалакністых матэрыялаў,
раздзяленне касмылькоў валокнаў (бавоўны, воўны, лёну і інш.) на асобныя валокны, выдаленне смецця і інш. заган, злучэнне валокнаў у стужку ці ў роўніцу, адзін з асн. працэсаў падрыхтоўкі дапрадзення. Выконваецца пасля трапання. Ч. робяць ігольчастымі паверхнямі рабочых органаў часальных машын. Ч. часам называюць і прачэсванне валакна грэбенем (гл.Грэбенечасальная машына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЎНСКАЯ ГУБА́,
заліў каля ўсх. берагоў Усх.-Сібірскага м., злучаецца з ім пралівамі Сярэдні і М.Чаўнскі. Даўж. 150 км, шыр. 100 км, глыб.да 25 м. У вусці — в-аў Аён. Упадае шмат дробных рэк. Летам з высокіх шырот наносяцца шматгадовыя льды, што ўтвараюць каля ўваходу ў губу т.зв. Аёнскі ледзяны масіў Норт-Певек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛЫШМА́НСКАЕ НАГО́Р’Е.
На У Алтая, паміж далінай р. Чулышман на ПдЗ і Шапшальскім хр. на ПнУ, у Рэспубліцы Алтай (Расія). Складзена ў асн. з крышт. сланцаў і гранітаў. Пераважае сярэднягорны выраўнаваны рэльеф з астанцовымі масівамі (выш.да 3148 м). На схілах лістоўнічная і кедрава-лістоўнічная тайга, вышэй 2000 м — камяністыя горныя тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХТЫ,
горад у Растоўскай вобл. Расіі. Засн. ў канцы 17 — пач. 18 ст., з 1867 горад. Да 1920 наз. Аляксаўдраўск-Грушэўскі. 224,4 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая (тэкст., абутковая, швейная), харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Тэхнал.ін-тбыт. абслугоўвання. Драм.тэатр. Краязнаўчы музей.