балота ў Барысаўскім і Лагойскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Цна (бас.р. Гайна). Нізіннага тыпу. Пл. 6,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6,1 тыс.га. Глыб. торфу да 5,9 м, сярэдняя 2,4 м. Торф здабываюць на паліва. Балота асушана адкрытай сеткай і выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.