ТУРКО́ВА,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Міёры—Дзісна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на У ад г. Міёры, 150 км ад Віцебска, 26 км ад чыг. ст. Боркавічы.. 300 Ж., 112 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 16, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫМО́РСКАЕ МО́РА (Timor Sea),
ускраіннае мора Індыйскага ак., паміж Аўстраліяй і в-вам Тымор. Пл. 432 тыс. км². Найб. глыб. 3310 м, большая ч. акваторыі мае глыб. менш за 200 м. Т-ра вады на паверхні 25—29 °C. Салёнасць 34—35‰. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 3—4 м). На Пд порт Дарвін (Аўстралія).
т. 16, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЙДЭ, Піка-дэ-Тэйдэ (Pico de Teide),
дзеючы вулкан на в-ве Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Складзены пераважна з базальтаў. У стараж. кальдэры Ла-Каньядас сфарміраваны маладыя конусы вулканаў Т. (выш. 3718 м) і Піка-В’еха (3103 м), якія зліліся. Апошняе вывяржэнне Т. ў 1909. На схілах хваёвыя лясы, зараснікі ядлоўцу. Нац. парк.
т. 16, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДА́РНАЯ,
вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Лельчыцы—Новае Палессе. Цэнтр сельсавета і калект. с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 25 км на Пн ад г.п. Лельчыцы, 232 км ад Гомеля, 92 км ад чыг. ст. Ельск. 889 ж., 255 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 16, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛІЧЫ, углічы,
група ўсходнеславянскіх плямён, якія, паводле «Аповесці мінулых гадоў», жылі ў Ніжнім Падняпроўі, Пабужжы і на берагах Чорнага мора. Вялі барацьбу супраць кіеўскіх князёў за незалежнасць. З сярэдзіны 10 ст. ў складзе Кіеўскай Русі. Пад націскам печанегаў адышлі на Пн. Апошняе ўпамінанне пра У. у летапісах адносіцца да сярэдзіны 10 ст.
т. 16, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛЬРЫХ (Ulrich) Франк (н. 24.1.1958, Трузеталь, Германія),
нямецкі спартсмен (біятлон). Бронз. прызёр XII зімовых Алімп. гульняў (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) у эстафеце 4 × 7,5 км. Чэмпіён свету (1978) у гонцы на 10 км і эстафеце 4 × 7,5 км; сярэбраны прызёр (1978) у гонцы на 20 км; бронз. прызёр (1977) у эстафеце 4 × 7,5 км.
т. 16, с. 224
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬЯ́НАВІЧЫ,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Сянно—Чашнікі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на З ад г. Сянно, 69 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Бурбін. 440 ж., 158 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 16, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́СЦІ (Usti), Усці-над-Лабай (Usti nad Labem),
горад на ПнЗ Чэхіі, на р. Лаба. Каля 90 тыс. ж. (2000). Чыг. вузел. Рачны порт. Прам-сць: хім. (вытв-сць сернай к-ты, мінер. угнаенняў, фарбавальнікаў і інш.), маш.-буд., харч.; традыц. шкляная вытв-сць. Арх. помнікі 14—19 ст. Цэнтр турызму, водных відаў спорту.
т. 16, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛЕ (Uele),
рака на Пн Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, левая састаўляючая р. Убангі (бас. р. Конга). Даўж. больш за 1000 км, пл. бас. каля 140 тыс. км². Вытокі ў Сініх гарах, на З ад воз. Мабуту-Сесе-Сека, у верхнім цячэнні наз. Кібала. Сярэдні гадавы расход вады каля 1700 м³/с. Парожыстая, несуднаходная. Выкарыстоўваецца для арашэння.
т. 16, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМО́ВАЧНАЯ МАШЫ́НА,
машына, на якой ушчыльненнем фармовачнай сумесі ў апоках або без іх вырабляюць ліцейныя формы. Выкарыстоўваецца таксама для вымання з формы ліцейных мадэлей, вытв-сці адлівак.
Адрозніваюць Ф.м. ўстрэсвальныя (найб. пашыраны), прэсавыя, вібрапрэсавыя, пескамётныя. Сумесь ушчыльняюць таксама на пескадуўных машынах, пескастрэльных машынах. Набылі пашырэнне фармовачныя паўаўтаматы, аўтаматы і аўтам. блок-лініі.
т. 16, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)