ФЕАФА́Н СПАВЕ́ДНІК (Theophanēs Homologētēs; каля 752, Стамбул — 818),
візантыйскі храніст. Манах Сігрыянскага манастыра. Стаяў на пазіцыях артадаксальнага манаства, варожа ставіўся даіканаборства; ідэалізаваў рым. імператара Канстанціна I. Яго «Хранаграфія» (нап. 810—814) — пагадовае апісанне падзей за 284—813; для перыяду 769—813 з’яўляецца адзіным паслядоўным пераказам гісторыі Візантыі і сумежных краін. Кананізаваны царквою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛІ́НДЭРС (Flinders),
горны хрыбет на Пд Аўстраліі, на Пн ад зал. Спенсер. Даўж. каля 400 км. Выш.да 1165 м (г. Сент-Мэры-Пік). Складзены з гліністых сланцаў, кварцытаў і даламітаў. Ападкаў 200—400 мм за год. Схілы ўкрыты маліскрэбам, на Пн паўпустынныя хмызнякі і галафіты. Нац. парк Фліндэрс-Рэйнджэс. Названы імем М.Фліндэрса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЮКСМЕ́ТР (ад лац. fluxus цячэнне + ...метр), веберметр,
прылада для вызначэння змен магнітнага патоку па эрс, што індуцыруецца ў вымяральнай шпулі. Найб. пашыраны Ф. магнітаэл. (магнітаэлектрычная прылада з рухомай часткай — лёгкай бескаркаснай рамкай, якая знаходзіцца ў нейтральнай раўнавазе) і фотаэл. (магнітаэл. гальванометр з люстэркам на рухомай рамцы, да якой падключаецца вымяральная шпуля). Выкарыстоўваецца пры лабараторных вымярэннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНА́РЫЯ (Funaria),
род брыевых імхоў сям. фунарыевых. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ф. вільгацямерная (F. hygrometrica). Трапляецца на вільготных лугах, палях, каля будынкаў.
Дзярнінкі рыхлыя. Сцябло даўж. 0,5—5 см. Лісце яйцападобнае ці ланцэтнае, суцэльнае або зубчастае. Каробачка ад прамастойнай да павіслай. Каўпачок клабукападобны, З доўгай дзюбкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́АПСАЛУ,
кліматагразевы курорт у Эстоніі, на беразе Хаапсалускага заліва Балтыйскага мора. Засн. ў 1825. Клімат умераны, вільготны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асн. прыродныя лек. фактары: марская сульфідная глеевая гразь, мяккі клімат; таксама марскія, вуглякіслыя і інш. ванны і душы. Лечаць хваробы органаў апоры і руху, стрававання, нерв. сістэмы. Санаторый, курортная паліклініка, водагразелячэбніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЕФІ́ТЫ [ад грэч. chamai на зямлі + ...фіт(ы)],
расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх знаходзяцца на выш. 20—30 см над паверхняй глебы; адна з жыццёвых форм раслін. Звычайна зімой укрыты снегавым покрывам. Да Х. адносяць паўкусты, кусцікі, паўкусцікі, некат. шматгадовыя травы, імхі. Пашыраны ў тундрах, высакагор’ях, таксама ў некат. міжземнаморскіх тыпах расліннасці (таміляры, фрыгана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕМАСІ́НТЭЗ (ад хема... + сінтэз). працэс утварэння некат. бактэрыямі арган. рэчываў з двухвокісу вугляроду за кошт энергіі, атрыманай пры акісленні неарган. злучэнняў (аміяку, вадароду. злучэнняў серы і інш.). Адкрыты С.М.Вінаградскім у 1887. Хемасінтэтычным бактэрыям належыць важная роля ў біягеахімічным кругавароце рэчываў. Многія працэсы ператварэння хім. элементаў у біягеахім. цыклах ажыццяўляюцца толькі арганізмамі, здольнымі да Х.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХЁХСТ»
(Hoechst),
нямецкая хімічная кампанія, якая выпускае хім. валокны, пластмасы, лекі і інш.Засн. ў 1863. Штаб-кватэра ў г. Франкфурт-на-Майне, ФРГ. Да 1952 уваходзіла ў германскі хім. канцэрн «І.Г.Фарбеніндустры». Аб’ём продажу прадукцыі 23,3 млрд.дол., чысты прыбытак 1 млрд. долараў (1989). У вытв-сці занята каля 165 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТЫНАЗО́І (Chitinozoa),
група выкапнёвых жывёльных арганізмаў, якія адносіліся да прасцейшых. Жылі ў морах. На Беларусі рэшткі Х. выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, ніжняга дэвону. Па рэштках Х. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Ракавіны трывалыя, хіцінападобныя, цыліндрычнай або канічнай формы, 1-, 2- і 3-слойнай будовы, з гладкай або арнаментаванай паверхняй. Адзіночныя формы, утваралі таксама ланцугападобныя нагрувашчванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХНУМ,
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі бог урадлівасці і абарончай вайны, падавец вады і захавальнік вытокаў р. Ніл. У грэка-рым. перыяд (з канца 4 ст.дан.э.) бог-дэміург, які на ганчарным крузе стварыў з гліны ўвесь свет. Старажытныя выявы паказвалі яго ў выглядзе барана з закругленымі гарызантальнымі рагамі, пазней — чалавека з галавой барана.