ХІТЫНАЗО́І (Chitinozoa),
група выкапнёвых жывёльных арганізмаў, якія адносіліся да прасцейшых. Жылі ў морах. На Беларусі рэшткі Х. выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, ніжняга дэвону. Па рэштках Х. вызначаюць узрост
Ракавіны трывалыя, хіцінападобныя, цыліндрычнай або канічнай формы, 1-, 2- і 3-слойнай будовы, з гладкай або арнаментаванай паверхняй. Адзіночныя формы, утваралі таксама ланцугападобныя нагрувашчванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)