адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1795—1923 у Мінскай губ. Цэнтр — г. Ігумен (сучасны Чэрвень). Пл. 9,4 тыс.км², нас. 234 792 чал. (1897). Падзелены на 22 воласці (1912); Амяльнянскую (з 13.12.1922 Кнорынская), Белічанскую, Брадзецкую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім пав.), Верхменскую, Грабёнскую, Даўжанскую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Быхаўскім пав.), Дудзіцкую, Дукорскую, Кліноцкую, Магільнянскую (з 29.7.1920 у Нясвіжскім пав.), Навасёлкаўскую, Пагарэльскую, Пагосцкую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім пав.), Пярэжырскую, Пухавіцкую, Слабада-Пырашаўскую, Смілавіцкую, Уздзенскую (з 1.8.1923 у Мінскім пав.), Хутарскую (б. Юравіцкая), Цітвянскую, Шацкую, Якшыцкую. З 18.9.1923 у сувязі з перайменаваннем г. Ігумен у Чэрвень наз.Чэрвеньскі павет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАДО́ (Cassadó) Гаспар (30.9.1897, г. Барселона, Іспанія — 24.12.1966),
іспанскі віяланчэліст, кампазітар. Вучыўся ў Д.Марча і ў кансерваторыі «Лас Мерседэс» у Барселоне. Удасканальваўся ў П.Касальса. Выступаў з 9 гадоў. Жыў у Парыжы, Барселоне, Фларэнцыі. З 1918 гастраліраваў як саліст і ансамбліст з буйнейшымі аркестрамі і інструменталістамі ў многіх краінах свету. З 1947 выкладаў у Акадэміі Кіджана ў Сіене (Італія), з 1958 — у Вышэйшай муз. школе ў Кёльне. Аўтар «Каталонскай рапсодыі» для арк., канцэрта для віяланчэлі зарк., «Санаты ў старадаўнім іспанскім стылі» для віяланчэлі зфп., сюіты для віяланчэлі сола, камерна-інстр. ансамбляў, шматлікіх транскрыпцый для віяланчэлі. З 1969 у Фларэнцыі раз у 2 гады праводзяцца міжнар. конкурсы віяланчэлістаў імя К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЫЦ АРА́НСКІ (Maurits van Oranje; 14.11.1567, г. Дыленбург, Германія — 23.4.1625),
нідэрландскі дзярж. дзеяч, палкаводзец. Прынц, граф Насаўскі. Сын Вільгельма I Аранскага. Пасля забойства бацькі старшыня Дзярж. савета Генеральных штатаў і ген.-адмірал ВМС (з 1584), статхаўдэр (правіцель) Галандыі і Зеландыі (з 1585), потым таксама Утрэхта і Аверэйсела (з 1590), Гелдэрна (з 1591) і Гронінгена (з 1621). З 1590 галоўнакамандуючы. Рэфармаваў армію (увёў новую тэхніку аблогі, выкарыстанне малых баявых падраздзяленняў, строгую дысцыпліну), на чале яе вызваліў ад ісп. панавання паўн. правінцыі Нідэрландаў (1591—94). Перагаворы пра заключэнне перамір’я з Іспаніяй (1609) і інш. падзеі ў Нідэрландах выклікалі канфлікт М. звял. пенсіянарыем (фактычным правіцелем) Галандыі Я. ван Олдэнбарневелтам, якога М. загадаў пакараць смерцю (1619).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУШЭ́ВІЧЫ,
шляхецкі род герба «Вадвіч» у ВКЛ. Паходзяць ад Наруша, унука літоўскага баярына Мантыгерда (Мантыгірда), родапачынальніка Мантыгірдавічаў. Найб. вядомыя Н.:
Мікалай Ян (?—16.4.1575), староста ваўкавыскі, маркаўскі і мядзельскі, каралеўскі сакратар з 1558, адначасова пісар ВКЛз 1562, падскарбі земскі з 1566. Адзін з ініцыятараў валочнай памеры ў ВКЛ. Станіслаў (?—1589), кашталян мсціслаўскі з 1580(?), смаленскі з 1588. Крыштоф (каля 1570—1630), лоўчы ВКЛ у 1613—24, падскарбі надворны ў 1615—18 і падскарбі вялікі з 1618, адначасова пісар ВКЛ. Аляксандр Крыштоф (?—21.6.1668), пісар ВКЛ у 1654—58, падканцлер ВКЛз 1658. Казімір Адам (3.3.1730—4.4.1803), каталіцкі рэліг. дзеяч, езуіт, рэктар Віленскай акадэміі ў 1769—73. Адам Тадэвуш Станіслаў (1733—96), гл.Нарушэвіч А.Т.С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЯ КА́ФЛЯ,
архітэктурна-дэкар. кераміка 16—19 ст.зг. Пінск Брэсцкай вобл. Кафля 16 ст. гаршковая з квадратным вусцем, а таксама (з канца 16 ст.) каробчатая з вонкавай пласцінай, дэкарыраванай геам. малюнкам. Кафля 17—18 ст. каробчатая гзымсавая, вуглавая дывановая), аздобленая расл. арнаментам, геральдычнымі выявамі, манаграмамі; выраблялі таксама каронкі. У 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. ў Пінску пашырылася паліхромная рэльефная кафля, у 18 ст. — размаляваная гладкая. З канца 17 ст. малюнак паступова спрашчаўся, з сярэдзіны 18 ст. выраблялі кафлю звычайна без дэкору. Пры абпальванні выкарыстоўвалі пераважна зялёную, а таксама паліхромную паліву. З 2-й пал. 19 ст. была наладжана прамысл.вытв-сць кафлі з расл. дэкорам па замежных узорах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЬ Іван Трафімавіч (9.10.1892, в. Ляхаўцы Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. — 18.7.1967),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Скончыў Ленінградскую прамысл. акадэмію (1933). З 1906 рабочы лясніцтва ў Брэсцкім пав., потым у ЗША. З 1914 у арміі, з 1915 на ваен.з-дзе ў Гомелі. У 1917 чл. Гомельскага Савета і адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Навабеліцы. Зсак. 1918 чл. ініцыятыўнай пяцёркі па арганізацыі партыз. руху і падп. дзейнасці на Гомельшчыне, чл. Палескага паўстанцкага к-та. Удзельнік грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20. З 1924 на парт. і гасп. рабоце на Беларусі. У 1937 рэпрэсіраваны. Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1954 на Мінскім аўтазаводзе. Рэабілітаваны ў 1956. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУШЫ́НСКІ Аляксандр Іосіфавіч (н. 5.8.1945, Мінск),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1969). З 1969 на Мінскім з-дзе ЭВМ (з 1987 дырэктар). З 1988 дырэктар НДІЭВМ і адначасова ген. дырэктар Бел.навук.-вытв. аб’яднання выліч. тэхнікі. З 1992 нам. міністра абароны Беларусі. З 1994 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1996 нам.ген. дырэктара прадпрыемства «ІВА». Навук. працы па выліч. тэхніцы, сучасных сродках мабільнай сувязі, арганізацыі вытв-сці ЭВМ.
Тв.:
Методическое пособие по технологии печатных плат. Мн., 1988 (разам з І.М.Русаком);
Перспективы, прогнозы развития современных средств мобильной связи. М., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РСКАЯ МІХА́ЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства ў в. Чэрск Брэсцкага р-на. Пабудавана ў 1701. Царква складаецца з квадратнага ў плане асн. зруба, завершанага дахам з галоўкай, і больш вузкага зруба з 3-граннай алтарнай ч., накрытага вальмавым дахам з галоўкай. Да гал. фасада прыбудавана веранда, каля алтара — рызніца. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Перад царквой пастаўлена зрубна-каркасная 3-ярусная званіца-брама, ніжні ярус якой — чацверыковы зруб, ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, верхні — каркасны (таксама чацверыковы), завершаны шатровым дахам, прамежкавы — вырашаны шатровым дахам у выглядзе развітага прычолка, які на зах. і ўсх. фасадах мае трапецападобныя верт. шчыты з 4 арачнымі праёмамі здэкар. панэллю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧО́А (Ochoa) Севера (24.9.1905, г. Луарка, Іспанія — 1993),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1957). Замежны чл.АНСССР (1966), Рас.АН (1991). Скончыў Мадрыдскі ун-т (1929). З 1929 (і ў 1936) у Ін-це мед. даследаванняў (г. Гайдэльберг, Германія), з 1931 (і ў 1934—35) у Мадрыдскім ун-це, з 1932 у Нац. ін-це мед. даследаванняў (Лондан). З 1937 на марской біял. станцыі (г. Плімут, Вялікабрытанія). З 1938 у Оксфардскім, з 1941 у Вашынгтонскім, з 1942 у Нью-Йоркскім ун-тах. Навук. працы па расшыфроўцы генет. коду і механізма біясінтэзу нуклеінавых к-т. Вылучыў і даследаваў фермент полінуклеатыдфасфарылазу. Нобелеўская прэмія 1959 (з А.Корнбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАШТО́ЛЬД Альбрэхт (? — снеж. 1539),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З роду Гаштольдаў. Каля 1492 вучыўся ў Кракаўскім ун-це. Намеснік новагародскі (1503—06), падчашы ВКЛ (1505—09), ваявода новагародскі (1508—09), полацкі (з 1513), трокскі (з 1519), віленскі (з 1522), адначасова канцлер ВКЛ (з 1522). Староста бельскі ў 1513, мазырскі ў 1515, барысаўскі ў 1526. У 1503 удзельнічаў у бітве з крымскімі татарамі каля Давыд-Гарадка, у вайне Маск. дзяржавы зВКЛ 1507—08 — у баях пад Смаленскам і Оршай і ў вайне 1512—14 — у абароне Полацка. Узначальваў групоўку літ.-бел. магнатаў, што выступала за поўную незалежнасць дзяржавы, супраць уніі з Польшчай. Для гэтага садзейнічаў абвяшчэнню ў 1529 Жыгімонта II Аўгуста вял. князем ВКЛ пры жыцці бацькі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. Верагодна, быў ініцыятарам стварэння «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». Адзін з буйнейшых магнатаў ВКЛ, валодаў маёнткамі ў Ашмянскім, Трокскім, Віленскім, Менскім, Луцкім пав., на Падляшшы і інш.З 1529 меў тытул «графа на Мураваных Геранёнах».