інвазійная хвароба авечак, коз і некат. дзікіх жвачных жывёл (ласі, казулі, алені, лані, муфлоны, сарны і інш.), якая выклікаецца воласападобнай нематодай Мюлера, што паразітуе ў лёгкіх. Сустракаецца ў Еўропе, Азіі, Амерыцы і Аўстраліі, часцей у летне-асенні перыяд. Жывёлы заражаюцца пры заглынанні з травой інвазійных лічынак нематоды (разам з малюскамі — прамежкавымі гаспадарамі або пасля выхаду з іх), якія з цёкам лімфы і крыві заносяцца ў лёгкія, выспяваюць і адкладваюць яйцы. З яец выходзяць лічынкі, заглынаюцца з макротай і выдаляюцца з фекаліямі. Цячэнне часцей хранічнае. Развіваюцца бранхіты, бронхапнеўманія (часам з ацёкам), схудненне, маладняк адстае ў росце і развіцці. Пры значнай інвазіі жывёлы гінуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ ДО́СЛЕДНА-ПРАМЫСЛО́ВЫ ГІДРО́ЛІЗНЫ ЗАВО́Д Уведзены ў эксплуатацыю і даў першую прадукцыю ў 1931 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. як Бел. дубільна-экстрактавы з-д. У Вял.Айч. вайну каштоўнае абсталяванне эвакуіравана на Шумерлінскі з-д «Дубіцель» (Чувашыя). У 1943—46 выпуск прадукцыі адноўлены, у 1953 рэканструяваны. З 1957 — з-д дубільных экстрактаў, з 1963 — гідролізна-дражджавы з-д. У 1965—71 пабудавана гідролізна-дражджавая вытв-сць. З 1983 — сучасная назва. У 1986—90 гідролізна-дражджавая вытв-сць пераабсталявана. З 1992 выпускае тэхн. фурфурол. Асн. прадукцыя (2001): дрожджы кармавыя, тэхн. фурфурол і фурфурол-сырэц, экстракт дубовы дубільны, тавары нар. ўжытку (паркет, дошкі для падлогі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІДВЕ́Й (англ. speedway ад speed скорасць + way шлях, дарога),
матацыклетныя гонкі на гаравых трэках; адзін з відаў матацыклетнага спорту. Разнавіднасці С. — гонкі па ледзяной дарожцы стадыёна, па грунтавых і травяных трэках. Спартсмены выступаюць на матацыклах пераважна з аб’ёмам рухавіка 500 см³ (4 цыліндры), без тармазоў. У гонках па ледзяной дарожцы пакрышкі матацыклетных колаў забяспечваюцца метал. шыпамі.
Чэмпіянаты свету праводзяцца: на гаравых трэках у асабістым заліку з 1934, у камандным — з 1960; сярод пар — з 1970; на лёдзе ў асабістым заліку з 1966, у камандным — з 1978; на грунтавых трэках — з 1971 Найб. пашыраны ў Аўстраліі. Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Швецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫМБЛ (Trimble) Уільям Дэйвід (н. 15.10.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Паўн. Ірландыі. З 1975 дэп.Паўн.-Ірл. канстытуцыйнага канвента ад пратэстанцкай арг-цыі Авангард юніянісцкай прагрэс. партыі. З 1977 чл.гал. партыі пратэстанцкай большасці Паўн. Ірландыі — Ольстэрскай юніянісцкай партыі, з 1995 яе ген. сакратар. З 1990 дэпутат брыт. парламента. Звер. 1997 вёў перагаворы згал. арг-цыяй каталіцкай меншасці Паўн. Ірландыі — Шын Фейн і яе лідэрам Дж.Х’юмам, якія скончыліся ў крас. 1998 падпісаннем мірнага пагаднення аб спыненні паўн.-ірл. міжрэліг. канфлікту. Зчэрв. 1998 прэм’ер-міністр урада Паўн. Ірландыі. Нобелеўская прэмія міру 1998 (з Х’юмам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛІЯ, Фалія,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі: 1) адна з 9 муз, апякунка камедыі. Лічылася дачкой Зеўса і Мнемасіны. Стараж. грэкі ўяўлялі яе прыгожай жанчынай з камічнай маскай у руцэ і вянком з плюшчу на галаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́МЛЕР (Himmler) Генрых (7.10.1900, г. Мюнхен, Германія — 23.5.1945),
адзін з кіраўнікоў фаш. Германіі і гал.ваен. злачынца 2-й сусв. вайны. Скончыў Тэхн.ун-т у Мюнхене. Удзельнік гітлераўскага путчу ў Мюнхене ў ліст. 1923. Чл. нацыянал-сацыялісцкай партыі з 1925. Кіраўнік (рэйхсфюрэр) СС (1929—45) і ўласнай сакрэтнай службы — СД (з 1931). Дэп. рэйхстага (з 1930). Нач. паліцыі Мюнхена, Баварыі (з 1933; пад яго кіраўніцтвам створаны адзін з першых канцлагераў у Дахаў). Шэф гестапа Прусіі (з 1934), разам з Р.Гайдрыхам кіраваў забойствам лідэраў штурмавых атрадаў і шэрагу палітыкаў у час т.зв. «ночы доўгіх нажоў» 30.6.1934. Дзярж. сакратар МУС (з 1936). «Рэйхскамісар па ўмацаванні ням. нацыі» (зкастр. 1939). У 2-ю сусв. вайну кіраваў масавым знішчэннем яўрэяў, рэалізацыяй плана «Ост» (у 1941 прысутнічаў на масавых пакараннях смерцю ў Мінску); міністр унутр. спраў (з 1943), галоўнакаманд. рэзервовай арміяй і адказны за ўзбраенне вермахта (з 1944), каманд. групай армій «Вісла» на сав.-герм. фронце (студз.—сак. 1945). 29.4.1945 за спробы заключыць сепаратны мір ззах. дзяржавамі пазбаўлены А.Гітлерам усіх пасад. 21.5.1945 трапіў у брыт. палон у Паўн. Германіі. Скончыў самагубствам.
Літ.:
Хавкин Б.Л. Рейхсфюрер СС Гиммлер // Новая и новейшая история. 1991. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁНАК Уладзімір Васілевіч (н. 3.3.1942, в. Белае Крупскага р-на Мінскай вобл.),
савецкі касманаўт. Ген.-палк. авіяцыі (1993). Двойчы Герой Сав. Саюза (1978, 1981), Герой ГДР (1978), Герой МНР (1981). Лётчык-касманаўт СССР (1977). Канд.ваен.н. (1985), праф. (1991). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча (1963), Ваен.-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1976), Ваен. акадэмію Генштаба (1984). З 1967 у атрадзе касманаўтаў. З 1984 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў, з 1986 у ВПС. З 1988 у Ваен. акадэміі Генштаба, з 1991 нач.Цэнтр.НДІавіяц. і касм. тэхнікі Мін-ва абароны Расіі. З 1992 нач.Ваен.-паветр.інж. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. 9—11.10.1977 з В.В.Руміным здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-25» (як камандзір); 15.6—2.11.1978 з А.С.Іванчэнкавым — на КК «Саюз-29» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (як камандзір; да станцыі прыстыкоўваліся грузавыя трансп. караблі тыпу «Прагрэс», К.К «Саюз-30», з П.І.Клімуком і М.Гермашэўскім, «Саюз-31» з В.Ф.Быкоўскім і З.Енам; вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-31»); 12.3—26.5.1981 з В.П.Савіных — на КК «Саюз Т-4» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (як камандзір; да станцыі прыстыкоўваліся КК «Саюз-39» з У.А.Джанібекавым і Ж.Гурагчам і «Саюз-40» з Л.А.Паповым і Д.Прунарыу). Правёў у космасе 216,38 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ПЕЛЬ Яўхім Яўсеевіч (7.1.1896, в. Байлюкі Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 27.7.1969),
бел. грамадска-паліт. дзеяч. Скончыў БДУ (1926). З 1915 у рас. арміі, з 1918 у Чырв. Арміі; у 1919—20 удзельнік баёў на сав.-польскім фронце. З 1921 у Мінску, чл.Навук.-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасветы БССР. З 1926 сакратар аддзела прыроды і нар. гаспадаркі Ін-та бел. культуры. У кастр. 1929 выключаны з аспірантуры БДУ, у чэрв. 1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», у крас. 1931 высланы на 5 гадоў у Вяцкую вобл.; паўторна арыштаваны ў снеж. 1935 і зняволены на 5 гадоў. Пасля вызвалення настаўнічаў у г. Саратаў. У пач. 1942 мабілізаваны ў дзеючую Чырв. Армію. адкуль дэзерціраваў. Зчэрв. 1942 у Мінску. супрацоўнічаў зням.-фаш. ўладамі: чл. Інспектарыята бел. школ пры ген. камісарыяце Беларусі, чл. Мінскай акр. рады Бел.нар. самапомачы (БНС), з 1943 у аддзеле культуры БНС, адзін з рэдактараў газ.«Голас вёскі», з 1944 кіраўнік навук. аддзела Беларускай цэнтральнай рады, на Другім Усебеларускім кангрэсе 1944 выбраны яго старшынёй. З сярэдзіны 1944 у Германіі. З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі. Успаміны К. захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́Й Анатоль Іванавіч (н. 4.10.1940, Мінск),
бел. рэжысёр, аператар, сцэнарыст дакумент. кіно. Скончыў БДУ (1972). З 1961 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». У фільмах «Не плачце па мне...» (1988), «Марынеска» (1990), «Андрэй Грамыка» (2001, з Расіяй) А. звяртаецца да герояў незвычайнага лёсу. У работах ваен. тэматыкі «Яго схавалі ў шар зямны» (1989), «Чорны шлях» (1992, з Германіяй), «Адрынуты» (1993), «Балканскі паход» (1998, з Балгарыяй), «Салдаты Італіі» (2002, з Італіяй), «Гастэла» (2003) даследуе праблемы маралі. Сярод аператарскіх работ: «Экран, час, жыццё» (1964, з У.Цеслюком), «Арсенал прагрэсу» (1970), «Шлях да Арыёна» (з Ю.Іванцовым, У.Пужэвічам), «Фільм даўжынёю ў паўстагоддзя» (абодва 1974), «Пра мацярэй можна расказваць бясконца» (1975, з Ф.Кучарам, Р.Масальскім), «І ўдзень і ўначы» (з В.Купрыянавым), «Расплата» (абодва 1977), «Зямля мая — лёс мой» (з С.Пятроўскім), «Бессмяротны подзвіг Мінска» (абодва 1978), «Гарачыя травы», «Тры колеры радасці» (з Ю.Гарулёвым, Б.Марозавым і інш.), «Дэсант на Чару» (усе 1979), «Хроніка знаходжання на Зямлі» (1980), «Захад—81» (з С.Канавалавым, Купрыянавым), «Дзевяноста шостая восень», «Забродзенскія навасёлы» (усе 1981), «Пераадоленне» (1982), «Навальнічная далеч памяці» (1983, з А.Сіманавым), «Дарога жыцця» (1984) і інш. Аўтар кн. «Сустрэчы на ўсё жыццё: Запіскі кінааператара» (1989).