АД’ЮНКТУ́РА,

адна з асн. формаў падрыхтоўкі навук. і навукова-пед. кадраў у ВНУ і н.-д. установах Узбр. Сіл некаторых краін СНД. Засн. ў 1938. Камплектуецца з асоб афіцэрскага саставу. Падрыхтоўка прынятых у ад’юнктуру прадугледжвае абарону дысертацый на атрыманне вучонай ступені канд. навук па абранай спецыяльнасці. Аналагічная аспірантуры ў цывільных ВНУ.

т. 1, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗАНІ́ДЫ,

від перакідных злучэнняў. Неарган. азаніды — злучэнні шчолачных металаў і амонію, у якіх ёсць малекулярны іон O3. Чырв. крышталі, парамагнітна раскладаюцца з утварэннем азону пры і вышэй за 60 °C. Моцныя акісляльнікі, гідралізуюцца вадой. Атрымліваюць узаемадзеяннем гідраксідаў з азанаваным кіслародам. У малекулах арган. азанідаў існуе пяцічленны цыкл >C-O-C< <FORMULA>.

т. 1, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКА́ТЫШЫ,

трывалыя, аднароднага саставу і аднолькавага памеру абпаленыя шарыкі з дробнай пылападобнай жал. руды ці танказдробненага канцэнтрату. Атрымліваюць пры акатванні. Бываюць неафлюсаваныя і афлюсаваныя (з дабаўкай флюсу). Жалезарудныя акатышы змяшчаюць 57—69% жалеза ў форме аксідаў, выкарыстоўваюцца ў доменнай вытв-сці; металізаваныя (30—95% адноўленага жалеза) у вытв-сці якаснай сталі.

т. 1, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУ́-БЕКР, Абдалах ібн Асман (572 ці 573 — жн. 634),

першы халіф [632—634] у Араб. халіфаце. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Мухамеда, разам з ім перасяліўся ў Медыну (622). Абраны халіфам пасля смерці Мухамеда. Задушыў паўстанні араб. плямёнаў, сепаратысцкія рухі ў Аравіі. Ваяваў супраць сасанідскага Ірана (633) і візантыйцаў у Палесціне (634).

т. 1, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГАДЫ́Р,

горад на ПдЗ Марока. Адм. ц. правінцыі Агадыр. Засн. ў 16 ст. 779 тыс. ж. (з прыгарадамі; 1990). Порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Міжнар. аэрапорт. Буйны рыбапрамысл. цэнтр. Вываз рыбных кансерваў, цытрусаў, ранняй агародніны, рудаў каляровых металаў. Цэм. з. Цэнтр турызму і адпачынку. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1960.

т. 1, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСВЯ́ТА,

возера ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 15 км на ПдЗ ад г.п. Шаркаўшчына, сярод балота Мох. Пл. 0,5 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,4 км. Берагі нізкія, тарфяністыя, з балотнай расліннасцю. Зарастае. На Пд з возера выцякае ручай у р. Дзісна.

т. 2, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЁГАЙМ (Böheim) Ганс, Ганс Дудар (?—1467), народны прапаведнік, музыкант. Натхняльнік сял. руху 1476 у даліне р. Таўбер у Франконіі (Цэнтр. Германія). Казанні Бёгайма, з якімі ён выступаў у в. Ніклагаўзен, заклікалі да антыфеад. барацьбы і прыцягвалі паломнікаў з Цэнтр. і Паўд. Германіі. 12.7.1476 арыштаваны вюрцбургскім епіскапам і пазней спалены ў Вюрцбургу.

т. 3, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́СІ ((Grassi) Джавані Батыста) (27.5.1854, Равеласка, каля г. Кома, Італія — 10.5.1925),

італьянскі заолаг. Праф. Рымскага ун-та (1895). Працаваў у Павіі, Катаніі, Рыме. Апісаў (разам з іншымі) поўны цыкл развіцця малярыйнага плазмодыю, метамарфоз рачнога вугра, умовы заражэння чалавека некат. гельмінтамі, у т. л. аскарыдай. Прапанаваў практычныя мерапрыемствы па барацьбе з малярыяй.

т. 5, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУМ-ГРЖЫМА́ЙЛЫ ЛЕДАВІ́К,

далінны ледавік дэндрытавага тыпу ў цэнтр. ч. Паміра. Адкрыты ў 1887 рус. экспедыцыяй Р.Я. і М.​Я.​Грум-Гржымайла. Даўж. 37 км, шыр. ад 0,5 да 3 км, пл. 143 км². Апускаецца з піка Рэвалюцыі (6974) да выш. 3620 м. З ніжняга канца ледавіка пачынаецца р. Танымас.

т. 5, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯСНЯ́НКА,

радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Ліцвінкава Лагойскага р-на Мінскай вобл. Паклад звязаны з канцова-марэннымі ўтварэннямі сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 36 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—21 м, ускрышы 0,2—10,5 м. Жвір і пясок прыдатныя для буд. работ. Распрацоўваецца з 1966.

А.​П.​Шчураў.

т. 4, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)