РУБА́НАЎ Сяргей Фёдаравіч (7.10.1914, в. Жабыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 13.1.1987),

бел. вучоны-педагог. Канд. пед. н. (1969). Герой Саи. Працы (1968). Засл. настаўнік Беларусі (1957). Бацька А.​С.​Рубанава, У.​С.​Рубанава. Скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1948). З 1934 настаўнічаў. У 1948—87 дырэктар сярэдняй школы № 10 г. Слуцк Мінскай вобл. (цяпер імя Р.). Навук. працы па праблемах методыкі выкладання матэматыкі, духоўна-патрыят. выхавання навучэнцаў.

Тв.:

Руководство учебно-воспитательной работой в школе. Мн., 1966;

Школа и жизнь. Мн., 1967.

Літ.:

Пастрон Г. Мужество повседневного труда // Труд, талант, доблесть. Мн., 1981. Ч. 2.

М.​П.​Савік.

С.Ф.Рубанаў.

т. 13, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБА́ХАЎ Аляксандр Іванавіч (н. 18.8.1948, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне арганізацыі і кіравання будаўніцтвам. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1991). Скончыў БПІ (1971). З 1971 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па арганізацыі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, міжнар. маркетынгу, адаптыўнасці і ўстойлівасці вытв. сістэм. Аўтар комплексных навукова-тэхн. праграм для буд. галіны Беларусі (1982—88), бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, у т. л. для прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканам. зоны «Брэст».

Тв.:

Совершенствование управления в сельском строительстве. Мн., 1983;

Коммерческие риски. Брест, 1999 (разам з Э.​П.​Галавач).

т. 13, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́БІН Якаў Ізраілевіч (н. 16.12.1918, г. Ельня Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Д-р эканам. н. (1981). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1941). З 1963 у Н.-д. эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па дэмаграфічных і эканоміка-сацыялагічных праблемах, гісторыі сацыялагічных і эканам. вучэнняў.

Тв.:

Теории народонаселения: (Мальтузианское и буржуазно-антимальтузианское направления). М., 1972;

Дом наш земной. Мн., 1981;

Наследники Мальтуса. М., 1983;

Право на счастье: О пробл. семьи и детей. Мн., 1986;

Материальный достаток: как его понимать? Мн., 1990 (разам з І.​В.​Катляровым).

т. 13, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДЭ́НКА Яўгенія Уладзіміраўна (н. 16.1.1929, г. Стаўрапаль, Расія),

бел. вучоны ў галіне лугаводства. Д-р с.-г. н. (1976), праф. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1980). Скончыла Стаўрапольскі с.-г. ін-т (1950). З 1962 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (у 1976—84 заг. сектара). Навук. працы па пытаннях стварэння і рацыянальнага выкарыстання высокапрадукц. культ. сенажацей і пашы на розных тыпах глеб.

Тв.:

Повышение продуктивности культурных пастбищ. Мн., 1977;

Эксплуатация культурных пастбищ. Мн., 1982 (разам з С.​П.​Марчаўскасам, М.​Ф.​Башлаковым);

Организация лугового кормопроизводства в зоне животноводческих комплексов. Мн., 1983 (разам з М.​Ф.​Башлаковым).

т. 13, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУЖЭ́ ДЭ ЛІЛЬ (Rouget de Lisle) Клод Жазеф (10.5.1760, г. Лон ле-Санье, Францыя — 26 ці 27.6.1836),

французскі паэт і кампазітар. Па прафесіі ваен. інжынер. Напісаў словы і музыку «Марсельезы». Аўтар «Нарысаў у вершах і прозе» (1796), лібрэта камічнай оперы «Жако, або Шкала маці» (1798, разам з К.​Э.​Дэпрэ), драмы «Макбет» (паст. 1827), рамансаў, гімнаў, ваен., рэв. і інш. песень, у т. л. песні «Раланд у Рансевалі», словы з якой сталі лозунгам рэвалюцыянераў 1848. Перакладаў на франц. мову байкі І.​Крылова.

Літ.:

Великовский С.И. Поэты французских революций, 1789—1848. М., 1963;

Цвейг С. Гений одной ночи. М., 1964.

т. 13, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУНЕ́Ц АВЕ́ЧЫ, крывасоска авечая (Melophagus ovinus),

бяскрылае паразітычнае насякомае атр. двухкрылых; эктапаразіт авечак, зрэдку коз, коней, вярблюдаў, ласёў і інш. Пашыраны ўсюды. Узбуджальнік мелафагозу. У хворых авечак узнікаюць дэрматыты, аблысенні, парушэнні абмену рэчываў, ягняты часцей гінуць. Р.а. можа быць пераносчыкам трансмісіўных хвароб (трыпанасамоза і інш.).

Цела патоўшчанае, даўж. 4—7 мм, жоўта-бурае, густа ўкрытае валаскамі. Жыве 7—8 месяцаў, кожныя 7—9 дзён самка нараджае па лічынцы, якая праз 12 гадз. ператвараецца ў цёмна-карычневую кукалку. Праз 20—30 дзён з яе выходзіць дарослае насякомае.

Рунец авечы: 1 — самец; 2 — самка.

т. 13, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУПА́САВА Жанна Аляксандраўна (н. 7.6.1944, г. Кустанай, Казахстан),

бел. вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін. Д-р біял. н. (1991), праф. (1999). Скончыла Маскоўскі ун-т (1966). З 1972 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях трансфармацыі лясных экасістэм і міграцыйных патокаў у іх хім. элементаў пад уздзеяннем тэхнагенных і рэкрэацыйных нагрузак, фізіёлага-біяхім. аспектах развіцця інтрадукаваных лек. раслін.

Тв.:

Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.);

Клюква крупноплодная в Беларуси: Биохим. состав, хранение, переработка. Мн., 1999 (разам з Т.​І.​Васілеўскай).

т. 13, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУСАЛЕ́НКА Аркадзь Іванавіч (н. 9.5.1939, в. Атрубы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне экалогіі. Д-р біял. н. (1991). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1962). З 1971 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 1978 вучоны сакратар, з 1988 заг. лабараторыі), з 1994 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па класіфікацыі, структуры і экалогіі расл. згуртаванняў, іх змяненні пры антрапагенным уздзеянні.

Тв.:

Структура и продуктивность лесов при подтоплении и затоплении. Мн., 1983;

Годичный прирост деревьев и влагообеспеченность. Мн., 1986;

Гидротехнические сооружения с основами гидрологии и гидравлики. Мн., 1998.

т. 13, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ТА (Ruta),

род кветкавых раслін сям. рутавых. 7 відаў (па інш. звестках каля 70 разам з родам Haplophyllum). Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і ўмераным поясе Азіі. Здаўна ў Еўропе культывуецца Р. духмяная (R. graveolens) як прыпраўная і лек. расліна. Інтрадукавана ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі.

Шматгадовыя пахучыя травы або паўкусты. Лісце чаргаванае, перыстарассечанае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, сабраныя ў шчыткападобную мяцёлку на верхавінцы сцябла. Плод — каробачка. Р. духмяная — ядавітая, мае ў сабе эфірны алей, які аказвае моцнае мясцовае раздражненне. Лісце і кветкі ўжываюцца як прыправа. Лек., тэхн., харч., дэкар. і інсектыцыдныя расліны.

В.​М.​Прохараў.

Рута.

т. 13, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ЖЫК (Lactarius deliciosus),

шапкавы базідыяльны грыб сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі з ліп. па вер. трапляюцца 2 формы Р.: у яловых лясах — яловы, у хваёвых лясах — хваёвы.

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см з загнутым уніз краем, акругла-пукатая, потым лейкападобная. У Р. хваёвага афарбоўка шапкі маркоўна-рыжая з канцэнтрычнымі кругамі, мякаць шчыльная з аранжавым млечным сокам, са смалістым смакам і пахам, на зломе зелянее. У Р. яловага — больш бледная, зеленавата-рыжая, мякаць крохкая. Пласцінкі прырослыя. Ножка полая, цыліндрычная. Споры шырокаавальныя, светла-крэмавыя. Каштоўны ядомы грыб. Іл. гл. да арт. Млечнік.

т. 13, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)