ВІ́ЛЬДФЛУШ Роберт Тэнісавіч (19.3.1906, в. Мацэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 30.7.1972),
бел. аграхімік. Д-рс.-г.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. н. Беларусі (1965). Скончыў БСГА (1929). З 1931 у Бел. садова-агародным ін-це, з 1945 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні і распрацоўцы спосабаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў, лакальнага спосабу ўнясення асн. ўгнаення на дзярнова-падзолістых сугліністых глебах Беларусі.
Тв.:
Краткий справочник по известкованию кислых почв. 2 изд. Мн., 1972 (разам з Г.І.Гарбылёвай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАКУ́РАВА Святлана Пятроўна (н. 3.1.1953, в. Дзмітравічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1996). Скончыла БДУ (1974). З 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1988 у Бел.пед. ун-це, Аграрнай АН. З 1995 саветнік-кансультант Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе метадалаг. і сац.-гіст. праблемы маральнага развіцця грамадства і асобы.
Тв.:
Личность в системе нравственных отношений. Мн., 1988;
Методологические проблемы исследования морали. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНІЛХЛАРЫ́Д, хлорысты вініл,
монахлорэтылен, найпрасцейшы хлоралкен, CH2=CHCl. Бясколерны газ з эфірным пахам, tкіп -13,8 °C, шчыльн. 983 кг/м³ (-20 °C), добра раствараецца ў эфіры, хлараформе, дыхлорэтане. Гаручы (т-ра загарання -61 °C), сумесь з паветрам (3,6—33% вінілхларыду) выбухованебяспечная. Лёгка далучае галагены, галагенавадароды і інш., полімерызуецца і суполімерызуецца. У прам-сці атрымліваюць гідрахлараваннем ацэтылену ў паравой фазе (каталізатар сулема на вугалі) ці дэгідрахлараваннем дыхлорэтану. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці полівінілхларыду і супалімераў зінш. вінільнымі злучэннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМУТ САМАРО́ДНЫ,
мінерал класа самародных элементаў, які складаецца ў асноўным звісмуту. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі вельмі рэдкія, звычайна слаістыя або зярністыя агрэгаты, дэндрыты. Колер серабрыста-белы, з чырванаватым адценнем на свежым зломе і карычневым — на старым. Лёгка рэжацца нажом. Бляск металічны. Цв. 2,5. Шчыльн. 9,8 г/см³. Рэдкі мінерал, трапляецца ў гідратэрмальных жылах або пегматытах, звычайна ў сувязі з рудамі серабра, кобальту, нікелю, свінцу і волава. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Уваходзіць у склад вісмутавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАКСЮ́Р,
старажытнае паселішча (4-е тыс. да н.э.) каля ст. Геаксюр на ПдУ Туркменістана. Пл. 12 га. У выніку раскопак выяўлены шматпакаёвыя жытлы з сырцовай цэглы, якія размяшчаліся па баках вузкіх вуліц, танкасценная кераміка, размаляваная геам. паліхромным арнаментам (т.зв. кераміка геаксюрскага тыпу), тэракотавыя статуэткі ў выглядзе сядзячых жаночых фігурак, часта са складанымі высокімі прычоскамі, пахавальныя збудаванні ў выглядзе купалападобных грабніц з калектыўнымі пахаваннямі. Магчыма, насельніцтва з’явілася тут у выніку племянных перасяленняў зпаўд.-ўсх. абласцей Ірана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕПАРЫ́Н (ад грэч. hēpar печань),
сульфатаваны мукаполіцукрыд, прыродны інгібітар сістэмы згусання крыві. Выдзелены з печані. Сінтэзуецца тлустымі клеткамі крывяносных сасудаў, печані, сэрца, лёгкіх. Комплексы гепарыну з бялкамі сістэмы згусання крыві (фібрынагенам і інш.) раствараюць агрэгаты нестабілізаванага фібрыну in vitro. Гепарын павышае пранікальнасць сасудаў, устойлівасць арганізма да гіпаксіі, уздзеяння таксінаў і вірусаў, зніжае ўзровень цукру ў крыві, прыгнятае актыўнасць шэрагу ферментаў, расшырае сасуды сэрца і нырак. Атрымліваюць з печані і лёгкіх буйн. раг. жывёлы. Выкарыстоўваюць у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЦАГ (Herzog) Роман (н. 5.4.1934, г. Ландсгут, Германія),
нямецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Д-р. юрыд.н., прафесар. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1957). З 1958 пераважна на навук. і выкладчыцкай рабоце ў Мюнхене, Шпаеры, Зах. Берліне. Чл. партыі Хрысц.-дэмакр. саюз (з 1970). Міністр адукацыі, культуры і спорту (1978—80), дэп. ландтага і міністр унутр. спраў (1980—83) зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Віцэ-прэзідэнт (1984—87) і прэзідэнт (1987—94) Федэральнага Канстытуцыйнага суда. Федэральны прэзідэнт ФРГзліп. 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕЙС (ням. Gneis),
горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры метамарфізме магматычных (ортагнейсы) або асадкавых (парагнейсы) парод, паводле саставу блізкая да гранітаў. Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінералаў (біятыт, рагавая падманка, піраксен). Прымесі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, светла-ружовы. Шчыльн. 2500—2900 кг/м³. Пашыраныя пароды найб.стараж. участкаў зямной кары. На Беларусі разам зінш. пародамі складаюць дакембрыйскі крышт. фундамент. Прыдатныя на выраб друзу, тратуарных пліт, як абліцовачны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЙ ГАРАДСКО́Й ДУ́МЫ БУДЫ́НАК,
помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі стылізатарска-эклектычнай плыні. Пабудаваны ў 1880-я г. (арх. Я.Тарлін). Мураваны 3-павярховы прамавугольны ў плане будынак падзелены зубчастым поясам (3-і паверх дабудаваны ў 1935). 1-ы глухі масіўны паверх, расчлянёны блендамі, кантрастуе з 2-м і 3-м паверхамі. Гал. фасад вылучаны 2 нізкімі рызалітамі, апрацаваны лапаткамі, быў завершаны паўкруглым франтонам. Фасады аздоблены тонкімі пілястрамі, ліштвамі з франтончыкамі і інш.
палітычны і дзярж. дзеяч Калумбіі. З 1911 дэп.Нац. кангрэса. Міністр грамадскіх работ (1925—26), пасол у Аргенціне (1923—31) і Германіі (1931—32). Сенатар (1931—44). З 1932 лідэр Кансерватыўнай партыі. З 1948 міністр замежных спраў. У 1950—53 прэзідэнт Калумбіі, устанавіў у краіне рэжым асабістай дыктатуры. У выніку перавароту Г.Рохаса Пінілы (1953) адхілены ад улады і эмігрыраваў у Іспанію. У 1958—62 старшыня сената Калумбіі.