ЗІГАМО́РФНАЯ КВЕ́ТКА,
кветка, у якой праз вось суквецця можна правесці толькі адну плоскасць сіметрыі, напр., у бабовых, губакветных, архідных. Узнікла ў працэсе эвалюцыі як вынік прыстасаванасці да апылення насякомымі, якія могуць пранікаць у кветку адзіным шляхам.
т. 7, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯ́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—57. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл., з 1944 — у Маладзечанскай вобл. Цэнтр — в. Ілья. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. У 1957 ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Вілейскага р-на.
т. 7, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРБІ́Т,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Свярдлоўскай вобл., пры ўпадзенні р. Ірбіт у р. Ніца. Засн. ў 1631. 51,3 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы машынабуд., хім.-фармацэўтычнай, шкляной прам-сці. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
т. 7, с. 315
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЙДАНАЎСКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «ДРУЖЫ́НА».
Дзейнічала ў 1899—1917 на чыг. ст. Койданава (Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.). Вырабляла запалкі. У 1899 устаноўлены лакамабіль, у 1908—13—2 паравыя машыны (45 к.с.). У пач. 1904 працавала 280 чал.
т. 8, с. 378
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́НКАЎСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1864—79 у маёнтку Крынкі Аршанскага пав. (цяпер в. Крынкі ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). У 1864 працавала 90 чал., выраблена паперы на 29,2 тыс. руб.; у 1879—201 чал.
т. 8, с. 518
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАСЛА́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка у БССР 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у Калінінскай акрузе. Цэнтр — мяст. Мілаславічы. 20.8.1924 падзелены на 8 сельсаветаў. З 9.6.1927 у Магілёўскай акрузе. 4.8.1927 скасаваны, тэр. далучана да Клімавіцкага р-на Магілёўскай акругі.
т. 10, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ШЫК, Насік,
горад у Індыі, у вярхоўях р. Гадавары, у штаце Махараштра. Каля 700 тыс. ж. (1998). Трансп. вузел. Авіяцыйная прам-сць. Прадпрыемствы харч. і харчасмакавай прам-сці. Вытв-сць тэхн. спірту. Друкарні, саматужныя прадпрыемствы. Рэліг. цэнтр.
т. 11, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЦКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Дзейнічаў у маёнтку Парэчча Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл.) у 1892—1915. Выпускаў бутэлькі, ліставое паўбелае і аконнае шкло. У 1895 меў паравую машыну, паравы кацёл, працавала 111 чалавек.
т. 12, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛАРАСПА́ЗМА (ад грэч. pyloros прываротнік + спазма),
спазма мускулатуры прываротніка страўніка, у выніку якой адсутнічае ці затрымліваецца яго апаражненне. Назіраецца пераважна ў грудных дзяцей (часцей у першыя месяцы жыцця) у сувязі з функцыян. парушэннямі вегетатыўнай нерв. сістэмы.
т. 12, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕТАРО́ЎСКАЯ ФА́БРЫКА ЗАПА́ЛКАВАЙ САЛО́МКІ.
Дзейнічала ў в. Плетарова Дзісенскага пав. (цяпер у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл.) у 1908—10. Мела паравую машыну. У 1910 працавала 100 рабочых, выраблена 11 тыс. скрынак саломкі на 60 тыс. руб.
т. 12, с. 424
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)