СЕ́ЛЫ,

старажытнабалтыйскі племянны саюз, які займаў да пач. 13 ст. тэр. па левым беразе р. Даўгава, на Пд — сучасную Латвію і часткова сумежны раён на ПнУ сучаснай Літвы. Паліт. і ваен. цэнтр С. — умацаванае гарадзішча (з 6 ст. н.э.) і пасад Селпілс на беразе Даўгавы. С. вялі барацьбу з нямецкімі крыжакамі, але ў 1208 трапілі ў залежнасць ад іх. С. ўвайшлі ў склад латышскай народнасці.

т. 14, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́ЛЬЦЫ,

возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лучайка (выцякае з возера), за 14 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,24 км², даўж. 670 м, найб. шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 1,95 км. Пл. вадазбору 8,25 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, у верхняй ч. разараныя. Пойма шыр. 25—50 м, забалочаная, пад лугам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя.

т. 14, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНТ-ДЖОН (Saint John),

рака ў ЗША і Канадзе. Даўж. 724 км, пл. бас. 55,4 тыс. км². Пачынаецца ў Белых гарах (сістэма Апалачаў), упадае ў зал. Фанды Атлантычнага акіяна. У вусці ўтварае вадаспад выш. 5 м (са зваротным цячэннем вады ў час высокіх прыліваў). Разводдзе ў крас.—маі. Сярэдні расход вады 1130 м³/с. Сплаўная. Суднаходная ад г. Фрэдэрыктан. У вусці порт Сент-Джон (Канада).

т. 14, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІЛІКАГЕ́ЛЬ (ад лац. silex крэмень + гель),

мікрапорыстая белая маса, атрыманая пры высушванні гелю палікрэмніевай к-ты; гідрафільны сарбент. Паводле хім. саставу С. — крэмнію дыаксід SiO2 (крэменязём). Таварны С. — паўпразрыстыя або мелападобныя зярняты белага ці жаўтаватага (з-за прымесей) колеру. Мае вял. ўдзельную паверхню, нязначную асабістую каталітычную актыўнасць. Выкарыстоўваюць для асушвання, ачысткі і раздзялення хладонаў, спіртоў, амінакіслот, вітамінаў, антыбіётыкаў і інш., як адсарбент у храматаграфіі, носьбіт для каталізатараў.

т. 14, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СІ́МЕНС»

(Siemens),

буйная транснацыянальная карпарацыя Германіі па вырабе электроннага, энергасілавога, электратэхнічнага, мед., вайск. і інш. абсталявання. Засн. Э.​В.​Сіменсам у Берліне ў 1847. На 1.1.2001 на прадпрыемствах «С.», якія знаходзяцца ў 190 краінах свету, працавала больш за 440 тыс. чал. У 1999/2000 фін. годзе грашовае абарачэнне карпарацыі склала 78,4 млрд. еўра, прыбытак — 3,4 млрд. Каля 70% даходу атрымана ад аперацый, якія вядуцца за межамі Германіі.

т. 14, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНІ́ЙСКІ КО́МПЛЕКС, сіній (ад позналац. Sina Кітай),

комплекс горных парод верхняга дакембрыю, адпавядае большай ч. рыфею. Вылучаны ням. геолагам Ф.​Рыхтгофенам у 1882 на тэр. Кітая. Складзены ўнізе з кварцытаў, сланцаў і андэзітавых лаваў, уверсе пераважна з вапнякоў і даламітаў са страматалітамі. Магутнасць 8 тыс. м. У бас. р. Янцзы С.к. уключае характэрную пачку ледавіковых кангламератаў — тылітаў. З адкладамі С.к. звязаны радовішчы жалезных і марганцавых руд.

т. 14, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІРЫНГАМІЭЛІ́Я [ад грэч. syrinx (syringos) трубка, трубчастая поласць + myelos мозг],

хранічная хвароба нерв. сістэмы з пераважным пашкоджаннем спіннога мозга. Характарызуецца разрастаннем гліі і ўтварэннем поласцей у шэрым рэчыве. Найчасцей выяўляецца пасля траўмаў, інфекцый і інш. Тыповая праява С. — пакутлівы боль (звычайна з аднаго боку ў вобласці верхніх канечнасцей, шыі, лапаткі). Прыкметы: расстройствы болевай і тэмпературнай адчувальнасці, парэзы, паралічы, атрафія мышцаў рук, ног. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўтычнае.

т. 14, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́ТНЕНСКАЕ ВО́ЗЕРА, Сітняцкае возера. У Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вярхіта, за 24 км на ПдЗ ад г.п. Лёзна. Пл. 0,47 км², даўж. 1,88 км, найб. шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 4,25 км. Пл. вадазбору 9,77 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—14 м, параслі хмызняком, на Пн — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. На З выцякае ручай у р. Вярхіта.

т. 14, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СКАКУ́ХА»,

бел. нар. танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. Танец імправізацыйнага характару, выконваецца весела, разгульна, пад прыпеўкі гумарыст. зместу. Дробныя рухі ног (дробушкі) спалучаюцца з хуткімі вярчэннямі і размахваннем хусткай. «С.» танцуюць жанчыны на дажынках, «каравайніцы» на вяселлях (т.зв. бабскія скакухі). Зафіксаваны ў 1-й пал. 19 ст., быў вельмі пашыраны на Беларусі са значнымі рэгіянальнымі адрозненнямі.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 14, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАЛЬПАВА́ННЕ (ад лац. scalpere скабліць),

ваенны звычай некат. народаў, паводле якога ў якасці трафея здымалі скальп. Было вядома ў стараж. народаў (галаў, скіфаў). У 17—19 ст. звычай С., які раней існаваў ва ўсх. і паўд.-ўсх. частцы Паўн. Амерыкі (іракезы і інш.), распаўсюдзіўся і ў інш. індзейскіх плямён пад уплывам англ. і франц. каланізатараў, якія плацілі індзейскім «саюзнікам» за скальпы воінаў варожых ім плямён.

т. 14, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)