РА́БАЎ (Канстанцін Паўлавіч) (н. 24.4.1910, г. Данецк, Украіна),
бел. вучоны ў галіне гісталогіі і цыталогіі. Д-рмед.н., праф. (1960). Скончыў Новачаркаскі с.-г.ін-т (1932) і Іванаўскі мед.ін-т (1947). З 1963 у Мінскім мед. ін-це (з 1970 заг. кафедры), у 1972—85 у Мінскім пед. ін-це. Навук. працы па эмбрыялогіі, узростава-функцыян. і радыяцыйнай гісталогіі і цыталогіі.
Тв.:
Возрастная адаптация сердца к физической тренировке (в эксперименте). Мн., 1969 (разам з Н.М.Патапавай);
Структура и функции ведущих систем растущего организма при физической нагрузке. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НСКІ (Віктар Вікенцьевіч) (н. 7.7.1943, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у БДУ. З 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1980 заг. лабараторыі). Навук. працы па стварэнні высоканадзейных хуткадзейных спецыялізаваных, сістэм на базе нетрадыцыйных метадаў выканання арыфм. аперацый і сучасных канцэпцый пабудовы высокапрадукцыйных выліч. сродкаў. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Системы технического зрения: (принципиальные основы, аппаратное и мат. обеспечение). Л., 1988 (у сааўт.);
Градиентнорелаксационная технология формирования поля направлений для дактилоскопических изображений (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2000. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЕ́ЦКІ (Radetzky),
фон Радзец, Іозеф Венцэль (2.11.1766, Тршэбніцы каля г. Літамержыцы, Чэхія — 5.1.1858), аўстрыйскі ваен. дзеяч, палкаводзец. Фельдмаршал (1836), граф. Зчэш. дваранскага роду. У арміі з 1784. Удзельнік аўстра-тур. вайны 1788—90 і вайны 2-й кааліцыі еўрап. краін супраць Францыі (1798—1801). У 1809—12 і 1814—29 нач. штаба аўстр. арміі. У 1813—14 нач. штаба К.Шварценберга. З 1815 камандаваў кав. злучэннямі. У 1831—57 галоўнакаманд. аўстр. войскамі ў Паўн. Італіі, у т. л. ў час аўстра-італьянскай вайны 1848—49, адначасова ў 1849—57 ген.-губернатар Ламбарда-Венецыянскага каралеўства.
харвацкі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Школу паліт. навук у Парыжы (1899). Супрацоўнічаў у чэш., рас. і франц. прэсе, з 1902 жыў у Заграбе. У 1904 разам з братам А.Радзічам засн. Харвацкую сял. партыю. Развіваў тэорыю «сялянскага права» (гегемонія сялян у паліт. жыцці, памяркоўная агр. рэформа), тэорыю «аграрызму» (устойлівасць дробнай сельскай гаспадаркі і перавага агр. эканомікі). У 1924 наведаў СССР і ўступіў у Сялянскі інтэрнацыянал. У 1925—26 міністр асветы Югаславіі, з 1926 у апазіцыі. Выступаў за аўтаномію Харватыі. Смяротна паранены сербскім шавіністам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕЛЕНГА́ТАР,
радыёэлектронная прылада для вызначэння напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення (радыёсігналаў). Бываюць наземныя (рухомыя і стацыянарныя), самалётныя, карабельныя. Шырока выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі, радыёразведцы і інш.
Складаецца: з антэнна-фідэрнай сістэмы (для прыёму радыёхваль, што распаўсюджваюцца ад аб’екта пеленгацыі), радыёпрыёмніка з індыкатарам (дае інфармацыю аб вуглах паміж напрамкам на аб’ект пеленгацыі і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку), дапаможнага абсталявання. У радыёнавігацыі выкарыстоўваюць Р., якія вызначаюць азімут ці курсавы вугал перадавальнай радыёстанцыі. Ва універсальных (двухкаардынатных) Р. вымяраюць абодва вуглы, якія вызначаюць гэты напрамак; у азімутальных — адзін з іх (азімут). Да Р. адносяць таксама радыёкомпасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна засн. частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэсе адукацыі ў школе і інш.навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі зінш. састаўнымі часткамі выхавання (гл.Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКА́Ў (Віктар Афанасьевіч) (22.1.1935, в. Целяшы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 10.6.2000),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1971). Працаваў настаўнікам, у шклоўскай раённай газеце, у газ. «Звязда», з 1975 у час. «Полымя», з 1982 адказны сакратар. Друкаваўся з 1956. У зб-ках вершаў і паэм «Вернасць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песня і памяць» (1979), «І сноп, і птах, і я...» (1983), «Жыць — палоць» (1995) тэмы любві да радзімы, ваен. дзяцінства, пераемнасць пакаленняў, праблемы сучаснай вёскі. Аўтар нарысаў, крытычных артыкулаў, рэцэнзій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́СНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
прафесійна-тэхнічныя навуч. ўстановы ў СССР для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых. Існавалі ў 1940—59. Створаны замест школ фабрычна-заводскага вучнёўства адначасова са школамі фабрычна-заводскага навучання. Рыхтавалі металургаў, гарнякоў, нафтавікоў, работнікаў марскога і рачнога транспарту, прадпрыемстваў сувязі і інш. Прымаліся асобы ва ўзросце 14—15 гадоў з 7-гадовай адукацыяй, пераважна гарадская моладзь. Тэрмін навучання 2 гады. Падлеткі знаходзіліся на дзярж. забеспячэнні. З 1943 дзейнічалі спец. Р.в. з 4-гадовым тэрмінам навучання для сірот, дзяцей воінаў, якія загінулі на фронце, і партызан. На Беларусі ў 1940 было 15 Р.в. Пераўтвораны ў прафес.-тэхн. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЛЯКО́Ў (Васіль Пятровіч) (17.3.1921, г. Будзёнаўск Стаўрапольскага краю, Расія — 6.12.1991),
рускі пісьменнік. Канд.філал.н. Скончыў Маскоўскі ун-т (1950). Друкаваўся з 1950. Трылогія «Апошняя вайна» («Адзін з нас», 1962; «Апошняя вайна», кн. 1—2, 1972—73; «Раніца», 1985) пра пакаленне моладзі Вял.Айч. вайны. Аповесць «Звычайная гісторыя» (1962), раман «Віцечка» (1981) пра сучасную моладзь. Аўтар раманаў «Ад вясны да вясны» (1966), «З чырвонага радка» (1979), апавяданняў, кн. нарысаў «Пра жыццё на зямлі» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОД-А́ЙЛЕНД,
мяса-яечная парода курэй. Выведзена ў 19 ст. ў ЗША скрыжаваннем мясц. курэй з палевымі кахінхінамі, дамініканскімі, чырвона-бурымі малайскімі курамі і бурымі легорнамі. Выкарыстоўваюць для стварэння матчыных ліній пры вытв-сці бройлераў і гібрыдных нясушак з павышанай яйцаноскасцю. Гадуюць у ЗША, краінах Зах. Еўропы і інш.
Тулава шырокае. Крылы невял., слабаразвітыя. Галава сярэдняй велічыні з невял. лістападобным грэбенем і чырв. вушнымі мочкамі. Дзюба і ногі жоўтыя. Апярэнне карычнева-чырвонае, сустракаецца чорнае пер’е на хвасце, крылах і шыі. Маса пеўняў 3—3,5, курэй 2,3—2,5 кг. Яйцаноскасць 170—180 яец за год.