пустыня на У Іранскага нагор’я, на Пд Афганістана. Даўж. больш за 400 км, шыр. да 200 км. Пл. каля 40 тыс.км². Пакатанахіленая раўніна, выш.ад 1500 м на У да 800 м на З. Характэрны рухомыя і замацаваныя расліннасцю (палыны, эфемеры, эфемероіды) пяскі. Клімат субтрапічны, кантынент., сухі (ападкаў да 100 мм за год). Па далінах рэк (Гільменд і інш.) тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля, рэдкія аазісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГУЛЯ́РНЫЯ ВО́ЙСКІ,
войскі пастаяннай кадравай арміі, якія існуюць у шэрагу краін свету. Узніклі ў дзяржавах Зах. Еўропы ў 17—18 ст., у Расіі ў пач. 18 ст. Р.в. адрозніваюцца ад ірэгулярных войск (напр., у Расіі казацкія і інш. часці і падраздзяленні, у т. л.міліцыйнай арміі). У 2-й пал. 20 ст. ў шэрагу дзяржаў адбылася прафесіяналізацыя рэгулярных армій і флатоў. Гл.Прафесійная армія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙТАРЫ (адням. Reiter вершнік, коннік),
від цяжкай кавалерыі ў наёмных арміях Зах. Еўропы, у Польшчы, ВКЛ і Расіі ў 16—17 ст. Былі ўзброеныя доўгай шпагай, 2 пісталетамі, ружжом або карабінам, мелі шлем і нагрудныя латы; вялі атаку ў шчыльных баявых парадках. Арганізацыя і тактыка дзеянняў Р. распрацавана Морыцам Аранскім у арміі Нідэрландаў. У пач. 18 ст. Р. паступова выцеснены драгунамі і коннымі егерамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́КРУТ (ням. Rekrut адфранц. recruter набіраць войска),
асоба, прынятая на ваен. службу па найме або павіннасці. Тэрмін (ужываецца з 17 ст.) атрымаў шырокае распаўсюджанне ў 18—19 ст. у сувязі са стварэннем у шэрагу краін пастаяннага рэгулярнага войска. У рас. арміі ў 1705—1874 асоба, залічаная ў армію паводле рэкруцкай павіннасці. У 1874 з увядзеннем у Расіі ўсеагульнай воінскай павіннасці тэрмін «Р.» заменены словам «навабранец».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭМІНІСЦЭ́НЦЫЯ (адлац. reminiscentia успамін) у псіхалогіі, адтэрмінаванае больш поўнае і дакладнае аднаўленне захаванага ў памяці матэрыялу ў параўнанні з першапачаткова ўспрынятым (завучаным). Назіраецца ў працэсе запамінання рознага вербальнага і нагляднага матэрыялу (тэксты, вершы, спісы, наборы малюнкаў, прадметаў), а таксама пры замацаванні сенсаматорных навыкаў. Асабліва выразна праяўляецца пры рабоце з лагічна звязаным матэрыялам вял. аб’ёму, які аказвае эмацыянальнае ўздзеянне на чалавека. Часцей сустракаецца ў дзіцячым узросце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПІХАВА,
вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Крывошын, ва ўрочышчы Рэпіхава. Створана на р.Ліпнянка ў 1984. Пл. 1,1 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 3,5 м, аб’ём вады 2,1 млн.м³. Агараджальная дамба (даўж. 5,5 км) ахоўвае прылеглую тэрыторыю ад затаплення. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,6 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭТРАНСЛЯ́ТАР (адрэ... + лац. translator пераносчык),
апарат ці электраправоднае асяроддзе для рэтрансляцыі радыёсігналаў; прамежкавы пункт лініі радыёсувязі. Актыўны Р. — прыёмна-перадавальная радыёстанцыя (гл.Радыёрэлейная станцыя). Пасіўны Р. — пояс метал. іголак на каляземнай арбіце, іанізаваная пара металаў, ШСЗ ці мех. канструкцыя пэўнай формы (напр., плоскі адбівальнік, люстраная антэна), здольныя рассейваць або накіравана адбіваць радыёхвалі. Можа абслугоўваць радыёсетку з многіх ліній сувязі з рознымі частотамі радыёсігналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ХА,
акустычная ці эл.-магн. хваля, што адбіваецца ад якой-н. перашкоды і рэгіструецца прыёмнікам ці назіральнікам Гукавое Р. (пошчак) распазнаецца на слых, калі інтэрвал паміж пасланым і прынятым сігналамі 50—60 мс і больш. Для некаторых жывёл (напр., кажаны, дэльфіны, кіты) Р. — сродак арыенціроўкі і пошуку здабычы. Эл.-магн. Р. выкарыстоўваецца, напр., у радыёлакацыі, далёкай радыёсувязі на кароткіх хвалях; акустычнае — у гідралакацыі, ультрагукавой дэфектаскапіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́БРА І ШАЦІ́ЛА,
назва двух лагераў палесцінскіх бежанцаў у сталіцы Лівана Бейруце. Набылі вядомасць у час уварвання войск Ізраіля ў Ліван у 1982, калі 15—17 ліст. саюзная Ізраілю міліцыя хрысціян-маранітаў учыніла там разню мірных жыхароў, у выніку чаго загінула ад 1 да 2 тыс. жанчын, дзяцей і старых.
Ізраільскія войскі, якія знаходзіліся побач, не прадухілілі гэтыя забойствы, што выклікала ўсеагульнае асуджэнне Ізраіля сусв. супольнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЮБІЛІЗА́ЦЫЯ (ад позналац. solubilis растваральны), калоіднае растварэнне,
пранікненне малекул нізкамалекулярных рэчываў, нерастваральных у дадзенай вадкасці, унутр міцэл ці глобул макрамалекул, што знаходзяцца ў ёй. Напр., непалярныя малекулы вуглевадародаў і тлушчаў салюбілізуюцца воднымі растворамі мылаў (гл.Мыйнае дзеянне). Адыгрывае важную ролю ў шэрагу тэхнал. працэсаў (эмульсійнай полімерызацыі, міцэлярным каталізе, пры атрыманні змазачна-ахаладжальных вадкасцей і інш.), а таксама ў біял. сістэмах (напр., пры страваванні тлушчы салюбілізуюцца жоўцю).