дзяржаўны і паліт. дзеяч Мазамбіка. Меў пачатковую мед. адукацыю. З 1963 у Танзаніі, дзе далучыўся да Фронту вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО). З 1966 камандуючы ўзбр. сіламі, з 1970 старшыня ФРЭЛІМО. З 1975 прэзідэнт і кіраўнік урада Нар. Рэспублікі Мазамбік. Пэўны час быў прыхільнікам сацыяліст. арыентацыі краіны. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЖЧ,
балота ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., у вадазборы р. Мутвіца, на тэр.нац. парку Прыпяцкі. Пл. 21,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 16,2 тыс.га. Глыб. торфу да 3,5 м, сярэдняя 1,9 м. Падсцілачны торф на 8% плошчы. Балота ў натуральным стане, занята рэдкім лесам з хвоі і бярозы, хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛАНХО́ЛІК,
адзін з асн. тыпаў тэмпераменту; чалавек, які характарызуецца (паводле Гіпакрата) меланхоліяй, схільнасцю да дэпрэсіі, нізкім узроўнем псіхічнай актыўнасці, стрыманасцю маторыкі і мовы, хуткай стамляльнасцю. М. ўласцівы трывожнасць, глыбіня і трываласць эмоцый пры слабым іх знешнім выяўленні; пераважаюць адмоўныя эмоцыі. Пры неспрыяльных умовах у М. можа развіцца павышаная эмацыянальная ранімасць, замкнёнасць, адчужанасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛІК-ШАХ, Малік-шах Абуль-Фатх Джалал-ад-дзін (жн. 1055 — ліст. 1092), правіцель (султан) Сельджукскай дзяржавы [1072—92]. Пры ім Сельджукская дзяржава дасягнула найб. магутнасці і ахоплівала тэрыторыю ад г. Кашгар ва Усх. Туркестане да Міжземнага м. Падпарадкаваў Караханідаў дзяржаву (1089). Спрыяў навукам і мастацтву, ажыццявіў рэформу календара. Пасля яго смерці дзяржава распалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НУА,
цар дзяржавы Урарту (правіў каля 810—786 ці 781 дан.э.). Вёў заваёўніцкія войны ў Закаўказзі і Паўн. Месапатаміі. Пры М. пабудаваны на паўн. схіле гары Арарат г. Менуахінілі, вялося буд-ва ў г. Тушпа (сучасны г. Ван, Турцыя), рэканструяваны т.зв. канал Семіраміды. Ад часу праўлення М. засталося больш за 100 урарцкіх клінападобных надпісаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЁРТВЫ ЛЁД»,
маса нерухомага ледавіковага лёду, якая адарвалася ад крыніцы свайго жыўлення. Трапляецца каля ніжняга краю актыўнага ледавіковага языка і часта не мае выразнай мяжы з ім. Таўшчыня да некалькіх дзесяткаў метраў. У гарах «Мл.» звычайна ўкрыты магутным слоем марэны, што служыць прычынай яго працяглага захавання. Пры дэградацыі плейстацэнавых ледавікоў узнікалі значныя масы «Мл.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУЛА́ЕЎ Фёдар, гравёр і ювелір 2-й пал. 17 ст. «Чаканнай і чэрневай справы жалаваны майстар». Выхадзец з Беларусі. З 1663 працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1669 зрабіў чаканныя абклады абразоў, посуд і інш. начынне для маскоўскіх храмаў. Сярод інш. работ: чаканныя арлы да панцыраў і посуд для царскага двара, гравіраваныя дзярж. пячаткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЮ́ЦІН Андрэй Сцяпанавіч (15.2.1924, в. Царковішча Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.7.1985),
Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Камандзір кулямётнага ўзвода зенітнага артыл. палка старшы сяржант М. вызначыўся ў снеж. 1944 — студз. 1945 у баях на вуліцах Будапешта (Венгрыя). Да 1961 на гасп. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІЧЫ,
вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Мінічы. Створана на р. Шчара ў 1985. Пл. 5,4 км², даўж. 7 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 7,5 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння г. Баранавічы, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д «ТЭХНО́ЛАГ».
Дзейнічаў у 1895—1915 у Мінску. У розны час выпускаў пад’ёмныя машыны, помпы, прыводы, станкі для дрэваапрацоўкі, машыны для бровараў, маслабойні, турбіны, лесапільныя і млынавыя машыны і інш. З 1990 меў паравы кацёл і паравую машыну. У 1913 г. працавала 190 рабочых. У 1915 абсталяванне з да эвакуіравана ў Маскву.