ваенны дзеяч Францыі, маршал (1864). Удзельнік войнаў у Алжыры (1835), Іспаніі (1837), Крымскай вайны (1853—56), аўстра-італа-франц. вайны 1859 і Мексіканскай экспедыцыі 1862—67. У часфранц.-прускай вайны 1870—71 камандаваў корпусам, Рэйнскай арміяй; у 1870 здаў крэпасць Мец, за што ў 1873 прыгавораны ваен. судом да 20 гадоў зняволення. У 1874 уцёк з турмы і астатнія гады пражыў у Іспаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НЯ-ЛУ́КА (Banja Luka),
горад у Босніі і Герцагавіне, на р. Врбас. 142,6 тыс.ж. (1991). Машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн. і радыёэлектроннае), хім., дрэваапр., гарбарна-абутковая, харчасмакавая прам-сць. Курорт на крыніцах цёплых сярністых водаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатр, музей, маст. галерэя. У час землетрасення 1969 знішчана каля 80% будынкаў у цэнтры горада. У пач. 1990-х г. горад пацярпеў ад міжнацыянальнага ваен. канфлікту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́СКУ ((Antonescu) Іон) (14.6.1882, г. Пітэшты, Румынія — 1.6.1946),
дзяржаўны і ваенны дзеяч Румыніі, маршал (1941). У 1933—34 нач.Ген. штаба, у 1937—38 міністр абароны. З вер. 1940 дыктатар Румыніі. У ліст. 1940 падпісаў пагадненне пра далучэнне Румыніі да восі Берлін—Рым—Токіо, у саюзе з фаш. Германіяй пачаў вайну супраць СССР. У часнар. паўстання 1944 арыштаваны. Як ваенны злачынец пакараны смерцю паводле прыгавору нар. трыбунала Бухарэста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАРТАМЕ́НТЫ (ад франц. appartement кватэра),
група жылых і дапаможных пакояў, вылучаных у адзін комплекс для пражывання пэўнай асобы; уключалі прыхожую, спальню, гардэроб, кабінет або будуар, парадную залу і інш. Пашыраны з 16 ст. ў палацах Італіі і Францыі. На Беларусі апартаменты былі ў магнацкіх рэзідэнцыях 17—18 ст. У 19 — пач. 20 ст. апартаменты ствараліся ў дамах секцыйнага і блакіраванага тыпаў. У наш час апартаментамі называюць і вял. багатае памяшканне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́С НА ЧУЖЫ́НЕ»,
бел. грамадска-палітычны часопіс. Выдаваўся ў 1947—50 у Лондане на бел. мове кірыліцай і лацінкай на рататары. Выдавец — Бел.выд-ва ў Лондане, з 3-га нумара — Бел.нац. нар.-хрысц. рух. Гал. рэдактары А.Надсон, Я.Амор. Змяшчаў матэрыялы пра грамадска-паліт. жыццё бел. эміграцыі ў Англіі. Выйшлі 42 нумары. Спыніў існаванне з выхадам у Лондане друкаванага час. «На шляху».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДР I КАРАГЕО́РГІЕВІЧ (Александар Караћорћевић; 17.12.1888 — 9.10.1934),
кароль Югаславіі ў 1921—34. У часБалканскіх войнаў 1912—13 камандаваў 1-й сербскай арміяй, у 1-ю сусв. вайну — галоўнакамандуючы сербскай арміяй. У 1914—18 прынц-рэгент Сербіі, з 1921 кароль Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія). У 1929 ажыццявіў дзярж. пераварот і ўстанавіў дыктатуру. Праводзіў велікасербскую ўнутр. палітыку, у знешняй палітыцы арыентаваўся на Францыю. Забіты харвацкімі тэрарыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАШЫ́ДЗЕ (Васіль) (Васо) Аляксеевіч (4.12.1854, г. Душэты — 9.10.1926),
грузінскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Рэспублікі (1922). З 1879 у Тыфліскай драм. трупе. Адзін з заснавальнікаў рэаліст.груз. акцёрскай школы. Стварыў яркія характарныя і камед. вобразы ў нац. і класічным рэпертуары: Карапет («Скупы» Г.Эрыставі), Акоп («Ханума» А.Цагарэлі), Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага) і інш. Заснавальнік і рэдактар першага ў Грузіі тэатр.час. «Тэатры» (з 1885).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАМЕ́МНАН (грэч. Agamemnōn),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Мікен (ці Аргаса), правадыр Тахейскага войска ў часТраянскай вайны. Сварка Агамемнана з Ахілам пад Трояй — зыходны пункт развіцця сюжэта ў гамераўскай «Іліядзе». Пасля ўзяцця Троі Агамемнам вярнуўся дамоў, дзе быў забіты жонкай Клітэмнестрай і яе каханкам Эгісфам. Забойству Агамемна прысвечаны трагедыі Эсхіла і Сенекі.
Залатая пахавальная маска, т. зв. маска Агамемнана, з грабніцы. 2-я пал. 16 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАБІ́СТЫ НУ́МАР (ваен.),
умоўны нумар (знак), які надаецца афіцэрам Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь адначасова з прысваеннем 1-га афіцэрскага звання для іх персанальнага ўліку.
Асабісты нумар — металічны жэтон устаноўленага ўзору, на якім нанесена вял. літара кірылічнага алфавіту і шасцізначная лічба (напр., А-100105). Захоўваецца за афіцэрамі на ўвесь час службы ва ўзбр. сілах і занатоўваецца ў дакументах персанальнага ўліку. Ва ўзбр. сілах інш. дзяржаў таксама ёсць адпаведныя знакі персанальнага ўліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРА́Д (ваен.),
1) ва ўзбр. сілах пастаяннае ці часовае вайсковае фарміраванне, якое ствараецца для выканання баявых або спец. задач. Бываюць разведвальныя, перадавыя, спецыяльныя, ваенна-будаўнічыя і інш. У часВял.Айч. вайны — асн.арганізац. адзінка партыз. фарміраванняў (гл.Партызанскі атрад).
2) У ВМФ адрозніваюць атрад караблёў рознага прызначэння (дэсантныя, прыкрыцця і інш.); у ВПС — штатнае падраздзяленне, якое ўваходзіць у склад эскадрыллі.
3) У пагранічных войсках — асобная вайсковая часць.