ГЕРАСІМО́ВІЧ (Леанід Сцяпанавіч) (н. 7.1.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне выкарыстання электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы. Д-ртэхн. н. (1982), праф. (1985). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1996). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1967). З 1970 у Бел.агр.тэхн. ун-це, з 1989 яго рэктар. Навук. працы па энергетыцы і электратэхналогіі с.-г. вытв-сці. Распрацаваў тэарэт. асновы нізкатэмпературнага паверхнева-размеркаванага электранагрэву ў сельскай гаспадарцы.
Тв.:
Автоматизация сельскохозяйственных тепловых процессов и установок. Горки, 1983 (разам з М.І.Боханам);
Низкотемпературные электронагреватели в сельском хозяйстве. Мн., 1984 (у сааўт.);
Электротермическое оборудование сельскохозяйственного производства. Мн., 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗКО́Ў (Ілья Міхайлавіч) (1.8.1922, г. Генічаск, Украіна — 16.5.1996),
бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-ртэхн. н. (1974), праф. (1980). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1954). З 1955 на Мінскім аўтазаводзе. З 1961 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (цяпер НВА «Планар»; з 1971 ген. дырэктар). З 1974 нам. старшыні СМБССР. У 1982—94 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы і вынаходствы па тэхнал. абсталяванні для вытв-сці вырабаў электроннай тэхнікі. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.:
Генераторы изображений в производстве интегральных микросхем. Мн., 1981 (разам з Я.А.Райхманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́МЕЛЬСКАЯ ЖИЗНЬ»,
інфармацыйна-асветная беспарт. газета. Выдавалася з 7(20).6.1911 да 17.1.1919 у Гомелі на рус. мове. Да 10(23).10.1917 (№ 1407) наз. «Гомельская копейка». Напачатку выходзіла 3 разы на тыдзень, з 1(14).9.1914 штодзённа. Арыентавалася пераважна на сярэднія слаі гараджан яўр. нацыянальнасці. Друкавала інфармацыю пра дзейнасць гар. думы, рыначную кан’юнктуру, асвятляла праблемы гандлю, прам-сці, гар. гаспадаркі. Амаль палавіна газетнай плошчы запаўнялася камерцыйнай рэкламай, аб’явамі пра тэатр. гастролі, канцэрты, цырк. Крытыкавала антысемітызм, вітала Лют. рэвалюцыю 1917, друкавала звароты Часовага ўрада. Пасля кастр. 1917 выступала супраць бальшавікоў. Закрыта Гомельскім рэв. к-там за антысав. прапаганду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАШО́ВЫ КАПІТА́Л,
грошы, якія функцыянуюць у вытворчасці і прыносяць прыбытак; адна з функцыян. формаў прамысловага капіталу. Першапачаткова ўзнік у выглядзе ліхвярнага капіталу, грашова-гандл. і грашовай формы купецкага капіталу; гістарычна папярэднічаў вытв. і таварнай формам прамысл. капіталу. З развіццём капіталізму і ва ўмовах рыначнай гаспадаркі грашовы капітал функцыянуе ў сферы абарачэння і з’яўляецца зыходнай і заключнай стадыяй кругаабароту капіталу. На зыходнай стадыі грашовы капітал авансуе працэс вытв-сці, на заключнай адбываецца яго вяртанне ў выніку продажу вырабленых тавараў. Асаблівай формай грашовага капіталу з’яўляецца пазыковы капітал, рух якога апасродкуецца крэдытнай сістэмай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ХАТ,
машына або прыстасаванне для мех. раздзялення і сартавання кускавых і сыпкіх матэрыялаў пры дапамозе паверхняў з калібраванымі адтулінамі. Бываюць нерухомыя з нахіленай (не менш як на 50°) прасейвальнай паверхняй (каласніковыя, дугавыя, канічныя для папярэдняга аддзялення буйных кускоў), рухомыя са зваротна-паступальным або вярчальным рухам рабочага органа — рашоткі або сіта (валковыя, ланцуговыя, вібрацыйныя, барабанныя, хістальныя і інш.), а таксама гідраўлічныя, у якіх матэрыял перамяшчаецца вадой. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці і сельскай гаспадарцы (для раздзялення па класах буйнасці або на фракцыі зерня, клубняплодаў, вугалю, руды, друзу і інш., абязводжвання прадуктаў мокрага абагачэння). Прадукцыйнасць грохата да 250 м³/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Леанід Ільіч) (н. 10.1.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела і мікраэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-ртэхн. н. (1973), праф. (1978). Сын І.Д.Гурскага. Скончыў БПІ (1959). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1993 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі (БелВАК). Навук. працы па фізіцы металаў, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, распрацоўцы тэхналогіі вытв-сцівял. інтэгральных мікрасхем. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Структура, топология и свойства пленочных резисторов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЕВА (Зінаіда Аляксандраўна) (15.6.1925, г.п. Стругі-Красныя Пскоўскай вобл., Расія — 4.1.1989),
бел. вучоны ў галіне бульбаводства. Д-рс.-г.н. (1976), праф. (1979). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1950). З 1957 у Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (у 1964—82 нам. дырэктара). Навук. працы па ўдасканаленні спосабаў вырошчвання бульбы ва ўмовах механізаванай вытв-сці, распрацоўцы тэхналогіі вырошчвання бульбы з дробных пасадачных клубняў.
Тв.:
Прогрессивная технология возделывания картофеля. Л., 1976 (разам з М.А.Дарожкіным, В.В.Валуевым);
Как вырастить высококачественный столовый картофель. Мн., 1983;
Справочник картофелевода. 2 изд. Мн.. 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́НАЎ (Фёдар Амосавіч) (18.5.1925, г. Крамянчуг, Украіна — 4.7.1994),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рэканам.н. (1976), праф. (1979). Засл. эканаміст Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам.ін-т (1954). З 1964 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (з 1968 нам. дырэктара). У 1980—88 дырэктар Н.-д.эканам. ін-та Дзяржэканомплана. Навук. працы па сац.-эканам. праблемах навук.-тэхн. прагрэсу і эфектыўнасці вытв-сці.
Тв.:
Научно-технический прогресс и проблемы ускорения экономического роста. Мн., 1979;
Проблемы интенсификации промышленного производства. Мн., 1979 (у сааўт.);
Интенсификация в условиях научно-технического прогресса. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЖО́Н (Dijon),
горад на У Францыі. Адм. ц. дэпартамента Кот-д’Ор і гал. горад гіст.вобл. Бургундыя. Гар. правы з 1182. 151,6 тыс.ж., з прыгарадамі каля 250 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Бургундскім канале. Прам-сць: маш.-буд., хім., абутковая, харч., дрэваапрацоўчая. Цэнтр вытв-сці бургундскіх він. Ун-т (з 1722). Арх. помнікі: сабор Сен-Бенінь (10—14 ст.), цэрквы — раманская Сен-Філібер (12 ст.), гатычная Нотр-Дам (13 ст.), палац Бургундскіх герцагаў (14—18 ст., у ім Музей прыгожых мастацтваў), руіны манастыра Шанмоль (1383—88), рэнесансавая царква Сен-Мішэль (1499—1530) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛІ́БА (Барыс Мікалаевіч) (1.10.1949, г. Ходараў, Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1970). З 1972 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це (з 1993 заг. кафедры эканомікі). Даследуе праблемы рыначнага гасп. механізму, інтэнсіфікацыі і павышэння эканам. эфектыўнасці вытв-сці на прадпрыемствах ляснога комплексу ва ўмовах розных форм уласнасці.
Тв.:
Эффективность ведения лесного хозяйства Белоруссии. Мн., 1986;
Повышение эффективности использования лесосырьевых ресурсов БССР. Мн., 1989 (у сааўт.);
Хозрасчет и эколого-экономическая оценка земельных и лесных ресурсов в лесхозах Беларуси. Мн., 1993 (разам з А.Д.Янушкам, М.М.Санковічам).