КО́ТКА (Kotka),
горад на Пд Фінляндыі, на астравах каля вусця р. Кюмі-Іокі. Засн. ў 1870. Каля 70 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Порт у Фінскім зал. (вываз лесапрамысл. прадукцыі). Прам-сць: лесапільная, цэлюлозна-папяровая, хімічная. Музеі. Арх. помнікі: царква св. Мікалая (1790), евангелісцкі касцёл (канец 19 ст.) і інш.
т. 8, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎБЧА вёска ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Беразіно—Клічаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на Пн ад г.п. Клічаў, 97 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Стаялава. 536 ж., 195 двароў (1998). Сярэдняя школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 8, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ВЕНКА вадасховішча ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., каля вёсак Барадуліна і Браздзечына. Створана на р. Крапівенка ў 1986. Пл. 1,08 км², даўж. 5,5 км, найб. шыр. 300 м, найб. глыб. 12,5 м, аб’ём вады 3,3 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 8 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
т. 8, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНАЎКА,
вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна, каля аўтадарогі Бабруйск—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 45 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, 155 км ад Гомеля, 22 км ад чыг. ст. Мошны. 264 ж., 116 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка. Каля вёскі 2 паселішчы эпохі мезаліту.
т. 8, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Быстрыца, за 38 км на ПнУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,25 км², даўж. 620 м, найб. шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. 3 м, пад хмызняком. На ПнУ выцякае ручай у р. Быстрыца.
т. 8, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЛЬ Міхаіл Аляксандравіч (н. 17.12.1943, Масква),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1968). Працаваў на заводзе, у праектных ін-тах, з 1991 у газ. «Советская Белоруссия». Друкуецца з 1971. Піша на рус. мове. Аўтар аповесцей «Другі вытворчы» (1976), «Абследаванне дзейнасці» (1985), публіцыстычных нарысаў, артыкулаў маральна-этычнай праблематыкі.
Тв.:
Лунная лошадь. Мн., 1980;
День Юпитера. Мн., 1987.
т. 8, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ПАВА,
вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл. на р. Крупка, каля аўтадарогі Ліда — г.п. Радунь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г. Ліда, 112 км ад Гродна, 6 км ад чыг. ст. Гутна. 519 ж., 172 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл.
т. 8, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЫ́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Друць, за 22 км на ПнЗ ад г. Рагачоў. Пл. 0,96 км², даўж. 1,9 км, шыр. 700 м, найб. глыб. 10 м. Пл. вадазбору 23,6 км². Схілы катлавіны на Пд і У параслі хмызняком. Сцёк у р. Друць па р. Заазер’е і ручаі.
т. 8, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЫ́ ГІ́РАЎ,
возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Дняпро за 5 км на У ад г. Рэчыца. Пл. 0,26 км², даўж. 3,4 км, найб. шыр. 80 м, даўж. берагавой лініі каля 7,5 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. 2 м, пясчаныя. Берагі пераважна забалочаныя. Злучана ручаямі з воз. Гадынь і р. Дняпро.
т. 8, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЛАЧО́Ў Віктар Сямёнавіч (н. 15.1.1936, в. Сласцёны Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэт.
Скончыў Гродзенскае муз.-пед. вучылішча (1958). Працуе настаўнікам у Гродзенскай школе-інтэрнаце. Друкуецца з 1970. Піша на рус. мове, пераважна для дзяцей: зб-кі «Я расту» (1981), «Я сам...» (1986), «Намалюю горад Гродна» (1993), «Сустрэча» (1995), «Едзе радасць» (1998).
т. 8, с. 557
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)