КРАПІ́ВЕНКА вадасховішча ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., каля вёсак Барадуліна і Браздзечына. Створана на р. Крапівенка ў 1986. Пл. 1,08 км², даўж. 5,5 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 12,5 м, аб’ём вады 3,3 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 8 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.