КА́БВЕ (Kabwe),

горад у Замбіі. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Узнік у 1902 у сувязі з распрацоўкай рудніка, да 1967 наз. Брокен-Хіл. 348,6 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Здабыча і выплаўка свінцу, цынку, ванадыю. Прам-сць: харч., тэкст., буд. матэрыялаў, хімічная. Цэнтр с.-г. раёна (вытв-сць кукурузы і тытуню, жывёлагадоўля). У адным з руднікоў К. ў 1921 знойдзены чэрап выкапнёвага чалавека (палеаантрапа).

т. 7, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЕ́Ж (франц. collćge),

сярэдняя і няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў Францыі і краінах, дзе выкарыстоўваюцца прынцыпы франц. адукац. сістэмы (Бельгія, Швейцарыя, Канада і інш.). Першыя К. ўзніклі ў Францыі ў сярэдневякоўі пры ун-тах. У перыяд Франц. рэвалюцыі канца 18 ст. зачынены. У 1808 такая назва была прысвоена сярэднім школам (прыватным і тым, што былі на бюджэце мясц. улад). У 1963 у Францыі створаны К. сярэдняй адукацыі.

т. 7, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРДЫЛЬЕ́РА-РЭА́ЛЬ (Cordillera Real),

горны хрыбет на У Цэнтр. Андаў, у Балівіі і Перу, на У ад воз. Тытыкака. Выш. да 6550 м (г. Анкаума). Складзеных палеазойскіх асадкавых парод, прарваных інтрузіямі. Вельмі расчлянёны рэкамі бас. р. Бені. Характэрны альпійскія формы рэльефу. На Пн і Пд ледавікі. Усх. схілы ўкрыты горнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, зах. — паўпустынныя У вярхоўі р. Ла-Пас размешчана сталіца Балівіі — г. Ла-Пас.

т. 8, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РТРАЙТ (Cartwright) Эдмунд (24.4.1743, Манхэм, каля Лінкальна, Вялікабрытанія —30.10.1823),

англійскі вынаходнік, стваральнік механічнага (з кажным прыводам) ткацкага станка. Скончыў Оксфардскі ун-т (1764). Быў вясковым святаром. У 1785 атрымаў патэнт на ткацкі станок, які ўдасканаліў у 1786. Пабудаваў фабрыку на 20 станкоў, у 1789 устанавіў на ёй паравую машыну для прывядзення станкоў у дзеянне. Пасля ўдасканаленняў інш. вынаходнікамі станкі К. пачалі шырока выкарыстоўвацца ў ткацкай прам-сці.

т. 8, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВАДРА́НТ (ад лац. quadrans чацвёртая частка),

1) у матэматыцы — плоскі сектар з цэнтр. вуглом у 90°, ​1/4 частка круга. К. плоскасці — любая з 4 абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца 2 узаемна перпендыкулярнымі прамымі. 2)У астраноміі — стараж. вугламерны інструмент для вымярэння вышыні нябесных свяціл над гарызонтам і вуглавых адлегласцей паміж свяціламі.

3) У вайсковай справе — прылада для верт. наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.

т. 8, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́БЗУН Іван Міхайлавіч (24.11.1902, в. Барсукі Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 1942),

Герой Сав. Саюза (1940), скончыў Вышэйшую школу НКУС (1941). У Чырв. Арміі з 1925, з 1930 у войсках АДПУ—НКУС, з снеж. 1939 у пагран. войсках. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Камандзір узвода станковых кулямётаў К. 27.1.1940 пасля 46 дзён няроўнага бою цяжкапаранены вывеў групу з акружэння. Загінуў у Вял. Айч. вайну.

І.М.Кобзун.

т. 8, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КОРБ (Korb) Іаган Георг (каля 1670, г. Ноймаркт, Германія — каля 1742),

дыпламат, падарожнік. Сакратар пасольства аўстр. імператара Леапольда I у Расію (1698—99). У 1700 выдаў у Вене на лац. мове «Дзённік падарожжа ў Масковію», у якім ёсць звесткі пра Вільню, Ашмяны, Баруны, Мінск, Барысаў, Друцк, Шклоў і інш. бел. гарады і вёскі, побыт іх жыхароў, пра касцёлы, кляштары, шляхі зносін і інш.

В.​П.​Грыцкевіч.

т. 8, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУГА́НАВА Ефрасіння Акімаўна (23.5.1914, с. Старыя Вайханы Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 19.10.1983),

бел. вучоны-геабатанік. Канд. біял. н. (1953). Скончыла Ленінградскі пед. ін-т (1941). У 1953—81 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па сістэматыцы вышэйшых раслін, геабатаніцы, лугазнаўстве. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

Флора БССР Т. 5. Мн., 1959 (у сааўт.);

Растительный покров Белоруссии. Мн., 1969 (у сааўт.).

т. 8, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВЕ́Ц, Крывое возера,

у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 18 км на Пн ад г. Браслаў. Пл. 0,23 км², даўж. 820 м, найб. шыр. 300 м, найб. глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, забалочаныя.

т. 8, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭАЦІ́Н,

β-метылгуанідзінавоцатная кіслата. Малекулярная маса 131,14. Раствараецца ў гарачай вадзе, маларастваральны ў спірце. У пазваночных утрымліваецца пераважна ў шкілетных мышцах (найчасцей у выглядзе крэацінфосфарнай кіслаты); невял. яго колькасць ёсць у гладкіх мышцах, нерв. клетках, нырках і печані. У арганізме сінтэзуецца з амінакіслот аргініну і гліцыну. Акумуляцыяй энергіі для мышачнага скарачэння служыць абарачальнае ферментатыўнае ўзаемадзеянне К. з адэназінтрыфосфарнай кіслатой з утварэннем крэацінфосфарнай кіслаты.

С.​С.​Ермакова.

т. 8, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)