гістарычная назва ў 9—15 ст. тэрыторыі на правым беразе сярэдняга цячэння Дняпра з цэнтрам у Кіеве. Да 1130-х г. у складзе Кіеўскай Русі, пасля распаду якой утварылася Кіеўскае княства. У 1240 спустошана мангола-татарамі. З 1362 у складзе ВКЛ, у 1471 на тэр. К.з. ўтворана Кіеўскае ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́Ў Іларыён Паўлавіч (н. 21.10.1914, в. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1936. Камандзір танка старшына К. вызначыўся 22—23.2.1940 у сав.-фінл. вайну 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны і вызвалення Паўн. Каўказа. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПАС (ням. Kompass, італьян. compasso ад compassare вымяраць крокамі),
прылада, якая паказвае напрамак геаграфічнага (сапраўднага) або магнітнага мерыдыяна. Служыць для арыентавання на мясцовасці адносна напрамкаў свету. Выкарыстоўваецца ў марской навігацыі, авіятранспарце, геадэзіі, горнай, ваеннай справе і інш. Адрозніваюць магнітны (у т. л. горны), механічны (гіракомпас), радыёкомпас і астракомпас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЬЯ (Konya),
горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Конья. Вядомы са стараж. часоў (дан. э.) пад назвай Іконій. 513 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харч., тэкст., цэментная. Трактарны з-д. Дыванаткацтва. Арх. помнікі 12—14 ст. (у т. л. медрэсе Інджэ-мінарэ, 1259).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРАНЕГАЛО́ВЫЯ (Rhizocephala),
падатрад вусаногіх ракападобных. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў акіянах, акрамя халодных вод, ёсць прэснаводныя віды. Будова спрошчаная (адсутнічаюць кішэчнік, органы пачуццяў і выдзялення). Паразіты крабаў, крэветак, ракаў-пустэльнікаў. Аб прыналежнасці К. да ракападобных сведчыць наяўнасць у цыкле развіцця лічынкавых стадый — наўпліуса і цыпрысападобнай лічынкі (як у ракушкавых ракападобных роду Cyprus).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ХАНАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1946—56. Утвораны 17.7.1924 у складзе Аршанскай акругі (да 26.7.1930). Цэнтр раёна — г.п.Коханава. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931. Адноўлены 9.9.1946 у Віцебскай вобл. Уключаў 11 сельсаветаў. К.р. скасаваны 17.12.1956, тэр. ўвайшла ў склад Талачынскага і Аршанскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЙЧЫ,
пасада ў ВКЛ і Польшчы. Да 13 ст. прыдворны, які пасля падрыхтоўкі стала стольнікам наразаў стравы для свайго пана. У ВКЛ вядомы з 15 ст. У Рэчы Паспалітай ВКЛ і Польшча мелі асобных вялікіх К. У паветах былі пасады К. земскіх. У 16 ст. К. — ганаровае званне (тытул) без пэўных абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ВЕНКА вадасховішча ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., каля вёсак Барадуліна і Браздзечына. Створана на р. Крапівенка ў 1986. Пл. 1,08 км², даўж. 5,5 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 12,5 м, аб’ём вады 3,3 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 8 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОВАПУСКА́ННЕ,
выдаленне пэўнай колькасці крыві (200—400 мл) з крывянога рэчышча ў лек. мэтах. Робяць пры цяжкіх гіпертанічных крызах (зніжае крывяны ціск), сардэчнай недастатковасці (зніжае прыток крыві да сэрца), ацёку лёгкіх, некат. хваробах крыві, урэміі, атручэннях, таксікозах цяжарнасці і інш. Робяць пракол ці разрэз вены (радзей артэрыі) або з дапамогай п’явак.