паўвостраў на ПнЕўрап.ч. Расіі. Аддзяляе Белае м. ад Чэшскай губы Баранцавага м.Пл. каля 10,5 тыс.км². Паверхня раўнінная, забалочаная. На Пн платопадобны краж Канін Камень (выш.да 242 м), складзены з крышт. сланцаў; заканчваецца на ПнЗ скалістым мысам Канін Нос, на ПдУ Мікулкіным мысам. Рыбалоўства, марскі промысел, аленегадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВЕ́ЛА (італьян. caravella),
марское ветразевае судна з 3—4 мачтамі, адной палубай, высокімі бартамі і надбудовамі ў насавой частцы і на карме. Была пашырана ў краінах Міжземнага мора ў 13—17 ст. З 15 ст. на К. здзяйснялі акіянскія плаванні, напр., Х.Калумб — цераз Атлантычны ак., В. даГама — з Еўропы ў Індыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЧУ́Н,
у старажытных павер’ях беларусаў і інш.слав. народаў фантаст. істота, што ўвасабляла зіму і смерць. Часам К. называлі зімовы сонцаварот і звязанае з ім свята, пазней стаў увасабленнем толькі смерці. На Беларусі К. лічылі злым духам, які скарачаў жыццё, выклікаў сутаргі, раптоўную смерць у маладым узросце. Павер’і пра К. захоўваліся дапач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАСХЕ́МА,
спрошчаная карта, звычайна без картаграфічнай сеткі. Дазваляе атрымаць у нагляднай форме агульнае ўяўленне пра пэўную з’яву (падзею), вылучыць яе найб. істотныя рысы. Выкарыстоўваюць як картаграфічныя ілюстрацыі да тэкстаў у навук.-папулярнай л-ры, падручніках, у якасці асновы для геагр. карт, на якіх абагульнена (схематычна) падкрэсліваецца пэўны змест і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЦЭ́Я,
возера ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 11 км на У ад г.п. Шаркаўшчына. Пл. 0,25 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Схілы катлавіны выш.да 2 м, месцамі разараныя. Выцякаюць ручаі ў рэкі Паловіца і Стуканаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЫ, лесавозы,
сані для перавозкі лесу і буд. матэрыялаў. Рабілі з масіўных, часцей натуральна выгнутых палазоў, якія трывала злучалі паміж сабой па капылах дубовымі вязамі, брускамі ці патоўшчанымі на канцах калодкамі. Спосаб укладкі бярвён залежаў ад даўжыні, канструкцыі К., мясц. тыпаў запрэжкі. Былі пашыраны да сярэдзіны 20 ст. Выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́РА,
бязводная ўпадзіна на Пн Афрыкі, у Лівійскай пустыні, у Егіпце. Пл. каля 20 тыс.км². На З і Пн абмежавана вапняковымі абрывамі выш.да 100 м. Каля абрываў самыя нізкія ўчасткі дна ўпадзіны (133 м ніжэй узр. м.), занятыя саланчакамі. На У і Пд дно паступова павышаецца, з’яўляюцца гліністыя раўніны і градавыя пяскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЦЭНО́З (ад грэч. kata уніз + koinos агульны),
заключная стадыя дыгрэсіі біятычнага згуртавання, пасля якой настае яго поўнае знікненне (напр., пасля працяглага затаплення, засалення і інш.). Для К. характэрна малая колькасць відаў, што захаваліся ў пэўным згуртаванні, і дэградацыя біятычнага асяроддзя (напр., дэградацыя пашы пры парушэннях пашазвароту, якія могуць прывесці да яе поўнага знішчэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РКІРА (Kerkyra), Корфу,
востраў у Іанічным м., у групе Іанічных астравоў. Тэр. Грэцыі. Пл. 592 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 105 тыс.чал. (1991). Паверхня — узгорыстыя раўніны і нізкагор’і (выш.да 906 м). Складзены з вапнякоў і сланцаў. Міжземнаморскі хмызняк (маквіс). Плантацыі цытрусавых, аліўкавыя гаі, вінаграднікі. Кліматычныя (зімовыя) курорты. Гал. горад і порт — Керкіра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р Дняпро, у Кіеўскай, Чарнігаўскай абласцях Украіны і Гомельскай вобл. Беларусі. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1964—66. Пл. 922 км², аб’ём 3,7 км³, даўж. 110 км, найб.шыр. 12 км, сярэдняя глыб. 4,1 м. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 1,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, водазабеспячэння, рыбнай гаспадаркі і рэкрэацыі.