ДАНІЛІ́ЦКІ Антон Пятровіч (н. 1.1.1922, в. Бобрык Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Бабруйскі тэхнікум мех. апрацоўкі дрэва (1940), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1954). УЧырв. Арміі з 1940. УВял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый. Камандзір танка Д. вызначыўся ў ліп.—жн. 1944 у Львоўска-Сандамірскай аперацыі. Да 1972 уСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІТВЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА, Дзітва,
у Воранаўскім і Лідскім р-нах Гродзенскай вобл., у пойме р. Дзітва і яе прытока р. Радунька. Нізіннага тыпу. Пл. 5,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,3 тыс.га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 2,3 м. Паўн.ч. балота. у т. л. пойма р. Радунька, асушана, занята пасевамі шматгадовых траў. На неасушаных участках хмызняк, асокі. На Пд балота пясчаныя грады, парослыя хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ВІЧ Сямён (Самуіл) Пятровіч (н. 5.11.1920, г. Бабруйск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона).
У 1937—41 саліст, у 1945—85 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра БССР. У 1948—69 адначасова педагог Сярэдняй спец.муз. школы пры Бел. кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Бел. філармоніі (1945—55) прапагандаваў творы бел. кампазітараў. Выступаў і як саліст.
французскі сацыяліст-утапіст. Пасля рэстаўрацыі Бурбонаў у Францыі адзін з кіраўнікоў тайнай арг-цыі карбанарыяў. За ўдзел у паўстанні ў Кальмары і Бельфоры (1821) завочна прыгавораны да пакарання смерцю. З 1825 займаўся прапагандай і далейшай распрацоўкай ідэй Сен-Сімона. У 1828—29 выдаў кнігу «Выкладанне вучэння Сен-Сімона». У сен-сіманісцкай рэліг. суполцы займаў, разам з Анфантэнам, становішча першасвяшчэнніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗМІ́ЦЕЛЬ Фёдар Фёдаравіч (13.8.1918, с. Лінавіцк Мартукскага р-на Акцюбінскай вобл., Казахстан — 15.6.1944),
удзельнік партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл.уВял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір партыз. атрада асобага прызначэння (дзейнічаў у трохвугольніку Орша—Віцебск—Смаленск), партыз. Атрада «Гром». Учэрв. 1944 у час варожай блакады партыз. брыгад каля воз. Палік камандаваў штурмавой групай па прарыве акружэння. Цяжка паранены, падарваў сябе гранатай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕВІ́З ФРА́ЗІН, Алевіз Міланец (Aloisio da Milano),
італьянскі архітэктар канца 15 — пач. 16 ст.У 1494 быў запрошаны да Івана III у Маскву. Удзельнічаў у буд-ве сцен Крамля ўздоўж р. Няглінная (1495), каменных палат у Крамлі (1499—1508, пазней увайшлі ў склад Церамнога палаца), рова ўздоўж сцен Крамля з боку Краснай пл. (1508—16, засыпаны ў 19 ст.), плаціны на р. Няглінная (1508).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕМА́Н (Allemane) Жан (25.8.1843—1935),
французскі сацыяліст.У перыяд Парыжскай камуны 1871 старшыня 5-га легіёна Нац. гвардыі. Пасля паражэння камуны сасланы на пажыццёвую катаргу на в-аў Новая Каледонія (амнісціраваны ў 1880). У 1882 далучыўся да пасібілістаў, у 1890 на чале Рабочай сацыял-рэв. партыі (гл.Алеманісты). У 1901, 1906 і 1910 выбіраўся ў парламент. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 1914 адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЕШ (Aleš) Мікалаш (18.11.1852, с. Міраціцэ, Чэхія — 10.7.1913),
чэшскі жывапісец, графік. У 1875 скончыў АМу Празе. Аўтар размалёўкі «Радзіма» (1880—81) у фае Нац.т-ра ў Празе, шматлікіх малюнкаў, у т. л. «Пяць пачуццяў» (1876), «Стыхія» (1881), цыкла «Жыццё старажытных славян» (1891); жывапісных работ: «Гусіцкі лагер», «На магіле ваяра-гусіта» (1877), «Сустрэча Іржы з Падэбрад з Мацвеем Корвіным», «Сутычка кавалерыстаў» (1878).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАНУЛА́-ХАН (1.6.1892 — 25.4.1960),
кароль Афганістана ў 1919—29. 28.2.1919 абвясціў незалежнасць Афганістана і ўзначаліў вызв. барацьбу супраць Вялікабрытаніі. У 1921 заключыў з РСФСР дагавор аб дружбе, у 1926 — з СССР дагавор аб нейтралітэце і ўзаемным ненападзенні. Праведзеныя ім рэформы спрыялі цэнтралізацыі краіны, развіццю нац. эканомікі і культуры, умацаванню незалежнасці дзяржавы. У выніку антыўрадавага паўстання 1928—29 быў вымушаны пакінуць краіну. Памёр у Цюрыху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ (Andrée) Саламон Аўгуст (18.10.1854, Грэна — кастр. 1897),
шведскі інжынер, даследчык Арктыкі. У 1882—83 прымаў удзел унавук. экспедыцыі на Шпіцберген. 11.7.1897 (з Н.Стрынбергам і К.Фрэнкелем) спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса на паветр. шары «Арол» уласнай канструкцыі, аднак загінуў на в-ве Белы (на У ад Шпіцбергена). Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930. У гонар Андрэ названа паўн. частка в-ва Зах. Шпіцберген (Зямля Андрэ).