у беларусаў гаспадарчая пабудова на сял. двары для захоўвання с.-г. прылад (калёс, саней і інш. начыння), а таксама дроў. Найчасцей бываюць адкрытыя (у выглядзе навеса) ці агароджаныя дошкамі. Аснову каркаснай канструкцыі складаюць слупы (сохі, паўсошкі) або крыжы, злучаныя паміж сабой суцэльным бервяном (правілам), на якое навешваюцца кроквы. Паверх крокваў прымацоўваюцца латы пад пакрыццё 1- або 2-схільнай страхі. Звычайна займае свабоднае месца паміж дзвюма пабудовамі. П., дзе захоўваецца с.-г. інвентар, звычайна наз. вазоўняй ці абозняй, для дроў — дрывотняй або дрывотнікам. Пашырана па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНІ́ЧНЫ АТРА́Д,
асноўнае тактычнае злучэнне пагранічных войск у шэрагу краін, якое ствараецца для выканання спец. задач па ахове і абароне граніцы дзяржаўнай. У Рэспубліцы Беларусь П.а. з’яўляецца службова-баявой і адм.-гасп. адзінкай, прызначанай для аховы пэўнага ўчастка дзярж. граніцы. Падпарадкоўваецца Дзярж. камітэту пагран. войск; мае ў сваім складзе пагран. камендатуры, заставы (пасты), аддзяленні пагранічнага кантролю, падраздзяленні забеспячэння і абслугоўвання. П.а. Беларусі могуць таксама ўключаць манеўравыя групы і інш. падраздзяленні, у т. л. на рачных участках (Прыпяць, Зах. Дзвіна і інш.) — падраздзяленні вартавых катэраў пагран. войск.
В.В.Шумской.
Да арт.Пагранічны атрад: катэр у дазоры на р. Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДБО́Ру жывёлагадоўлі,
састаўленне бацькоўскіх пар для атрымання патомства пажаданай якасці; прыём паляпшэння парод с.-г. жывёл. Адрозніваюць П. аднародны (гамагенны) і разнародны (гетэрагенны). Пры аднародным П. выкарыстоўваюць вытворнікаў, падобных адзін да аднаго тыпам целаскладу, прадукцыйнасцю і паходжаннем, каб зберагчы і ўзмацніць каштоўныя якасці бацькоў; пры разнародным П. — пары, якія адрозніваюцца па гэтых паказчыках. Адна з форм аднароднага П. — інбрыдзінг (блізкароднаснае спароўванне для атрымання каштоўных племянных жывёл). Гетэрагенны П. служыць для стварэння новага тыпу жывёл (больш якасных), для ліквідацыі ў патомкаў недахопаў, наяўных у бацькоў, узбагачэння спадчыннасці. П. бывае індывід., групавы, індывід.-групавы, у птушкагадоўлі — сямейна-групавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВІ́ЧКА,
галаўны ўбор замужніх жанчын на Беларусі у ляхавіцкім строі. Прадаўгаватым кавалкам (шырыня 12—15 см, даўжыня 50—60 см) саціну, атласу, парчы (уласна П.) абгортвалі тканку з чапцом і замацоўвалі шпількамі і іголкамі. Для пругкасці ў П. ўстаўлялі кардон, паперу, накрухмаленае палатно. Выкарыстоўвалі пераважна тканіну чырв. колеру з верт. белымі палоскамі ці блакітнага колеру з расл. узорам. Святочныя П. ўпрыгожвалі букетамі жывых кветак ці дэкар. зеляніны, якія ўтыкалі збоку ці па цэнтры, а таксама тасёмкамі, пацеркамі і інш. У вясельным уборы паверх П. завівалі намітку, а на патыліцы мацавалі пышны букет кветак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖЫ́ЎНАСЦЬ КАРМО́Ў,
уласцівасць кармоў задавольваць прыродную патрэбу жывёлы ў ежы; таксама ступень адпаведнасці колькасці і якасці засваяльнасці пажыўных рэчываў кармоў патрэбам жывёлы. Неаднолькавая для жывёл розных відаў, прадукцыйнасці і фізіял. стану. Ацэньваецца пахім. саставе кармоў, іх засваяльнасці, энергет. каштоўнасці і паўнацэннасці. Асн. паказчыкі П.к. — агульная пажыўнасць (вызначаецца ў кармавых адзінках), колькасць абменнай энергіі, пратэіну, амінакіслот, макра- і мікраэлементаў, вітамінаў. Састаў і пажыўнасць раслінных кармоў залежаць ад сорту раслін, кліматычных умоў, якасці глебы, угнаенняў, спосабаў і тэрміну ўборкі, захавання і падрыхтоўкі да скормлівання. Для практычнага выкарыстання распрацаваны спец. кармавыя табліцы, у якіх характарызуецца П.к. паводле асн. паказчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАМА́ТАЧНАЯ ЦЯЖА́РНАСЦЬ,
развіццё аплодненага яйца па-за маткай (у матачнай трубе, яечніку, брушной поласці). Прычыны: запаленчыя захворванні палавых органаў, пухліны, эндакрынныя захворванні, выкарыстанне гарманальных сродкаў, інфантылізм і інш. Часцей бывае трубная П.ц. (95—98%). Эктапічная цяжарнасць уключае ўсе віды П.ц. і матачную цяжарнасць з няправільнай лакалізацыяй плоднага яйца. Пры П.ц. звычайна (у 2—3 месяцы цяжарнасці) разрываецца ёмішча плода з вонкавым або небяспечным для жыцця ўнутр. крывацёкам (рэзкі боль жывата, зніжэнне артэрыяльнага ціску, непрытомнасць, шок). Асабліва небяспечны крывацёк развіваецца пры разрывах у шыйцы маткі, у рудыментарнай матцы. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЗІН Аляксандр Уладзіміравіч (10.9.1885, Масква — 6.12.1972),
украінскі і расійскі вучоны-біяхімік, заснавальнік укр.навук. школы біяхімікаў. Акад.АН Украіны (1929), АНСССР (1942), АМНСССР (1944), ганаровы акад.АН Беларусі (1947) і інш. замежных акадэмій. Герой Сац. Працы (1955). Сын У.І.Паладзіна. Скончыў Пецярб.ун-т (1908). У 1916—54 праф.ВНУ у Кіеве і Харкаве. Адначасова з 1925 у Ін-це біяхіміі АН Украіны (дырэктар). З 1939 віцэ-прэзідэнт, у 1946—62 прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па біяхіміі вітамінаў, мышачнай і нерв.сістэм. Сінтэзаваў аналаг вітаміну K — вікасол, заклаў асновы функцыян. біяхіміі галаўнога мозга. Ленінская прэмія 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАМАРЧУ́К Анатоль Сямёнавіч (25.5.1920, с. Вярхоўка Барскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 23.6.1979),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-рбіял.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1942). З 1969 заг. кафедры Гомельскага ун-та. Навук. працы па марфалогіі, генезісе і тэратагенезе, біялогіі і экалагічнай радыебіялогіі караняплодаў, фізіялогіі росту раслін, насенняводстве і селекцыі с.-г. культур. Кіраваў складаннем гербарыя Палесся (35 тыс. аркушаў).
Тв.:
Заповедник на Припяти Мн., 1976 (у сааўт);
Гербарий Белорусского Полесья кафедры ботаники Гомельского университета (разам з Г.Л.Паламарчук) // Ботанич. журн. 1978. Т. 63, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКІ (сапр.Станкевіч) Вячаслаў Пятровіч
(3.11.1912, в. Астрагляды Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 18.6.1971),
бел.драматург.Засл. дз. культ. Беларусі (1967). З 1930 працаваў у газ. «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі». у 1941—44 на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» (Масква). З 1944 адказны сакратар, нам. рэдактара газ. «Звязда». З 1961 нам. старшыні, у 1965—71 старшыня Дзярж.к-таСМ Беларусі па радыёвяшчанні і тэлебачанні. Друкаваўся з 1930. Аўтар п’ес пра пасляваен. аднаўленне нар. гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калг. вёскі «Песня нашых сэрцаў» (паст. 1949), «Калі зацвітаюць сады» (паст. 1950), «Гарачыя пірагі» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ШКА Дзмітрый Віктаравіч (7.2.1907, Кіеў — 15.8.1996),
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Паўн.Каўк.ун-т у г. Растоў-на-Доне (1931). У 1962—86 у Мінскім мед. ін-це (да 1982 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дызентэрыі, менінгакокавых інфекцый, ацэтылхалінавым абмене пры інфекц. хваробах у чалавека і жывёл.
Тв.:
Ректороманоскопия при бактериальной дизентерии у взрослых и детей. Л., 1955 (разам з А.С.Паляковай);
О современных методах диагностики дизентерии (разам з А.А.Ключаровым) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 7.