кітайскі паліт. дзеяч, гісторык. Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый зеўрап. новаўвядзеннямі. У час.«Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эмігрыраваў у Японію, сумесна зКан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манарх. Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 узначальваў кіт. секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім ун-це. Аўтар філас. і гіст. прац, п’ес, вершаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЕ́НКА (Анатоль Філімонавіч) (10.8.1938, в. Карабанавічы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 2.9.1997),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), д-рвет.н. (1990), праф. (1991). Акад.агр. акадэміі Расіі (1996). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1967). З 1988 прарэктар Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, з 1995 рэктар, адначасова з 1991 заг. кафедры. Навук. працы па развіцці незаразных хвароб маладняку с.-г. жывёл, іх прафілактыцы і лячэнні, імуннай рэактыўнасці і імунапаталогіі буйн. раг. жывёлы. Распрацаваў спосаб комплекснага лячэння вострай бронхапнеўманіі цялят.
Тв.:
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАГА ДВАРА́НСКАГА СХО́ДУ БУДЫ́НАК,
помнік грамадз. архітэктуры 2-й пал. 19 ст. ў Магілёве. Пабудаваны з элементамі стылю мадэрн. Напачатку існавалі 2 мураваныя будынкі: 3-павярховы і 2-павярховы, якія пазней аб’яднаны ў адзін Г-падобны корпус, да 2-павярховага будынка дабудаваны 3-і паверх. Гал. фасад вылучаны 2 рызалітамі, дзе размешчаны ўваходы. 1-ы паверх дэкарыраваны глыбокім рустам, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. 2-і і 3-і паверхі ўпрыгожаны пілястрамі, паўкалонкамі, дэкар. ўстаўкамі з ляпным арнаментам. Аконныя праёмы 2 верхніх паверхаў лучковыя, у рызалітах балконы з металічнай агароджай.
эканаміст ЗША. Д-рсац.н. (1944). Скончыў ун-т у Рыме (1939). Працаваў у амер. каледжах і ун-тах (Ілінойскім, Чыкагскім, Карнегі-Мелана, Паўн.-Заходнім, Гарвардскім), у Новай школе сац. даследаванняў, Масачусецкім тэхн. ін-це. З 1966 навук. кансультант Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы, з 1971 — старшы саветнік Брукінгскай камісіі па эканам. актыўнасці. Навук. працы ў галіне аналізу праблем зберажэнняў і фін. рынкаў; распрацаваў тэорыі асабістых фінансаў і фінансаў карпарацый. Адзін з аўтараў кн. «Кошт капіталу, фінансы карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958). Нобелеўская прэмія 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСНЫЯ ПРАВЫ́,
суб’ектыўныя правы ўдзельнікаў праваадносін, звязаныя з валоданнем, карыстаннем і распараджэннем маёмасцю, а таксама з тымі матэрыяльнымі (маёмаснымі) патрабаваннямі, якія ўзнікаюць паміж удзельнікамі цывільнага абароту ў сувязі з размеркаваннем і абменам гэтай маёмасці (таварамі, паслугамі, работамі, каштоўнымі паперамі, грашамі і інш.). Да М.п. належаць правамоцтвы ўласніка, правы гасп. вядзення, аператыўнага кіравання (рэчавыя М.п.) і абавязацельныя (у т. л. права на пакрыццё шкоды, нанесенай жыццю або здароўю грамадзяніна, а таксама шкоды, нанесенай маёмасці фіз. або юрыд. асобы), права аўтараў і вынаходнікаў на ўзнагароду за створаныя імі творы (зробленыя вынаходствы), спадчынныя правы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРКЕ́ВІЧ (Язэп) (Іосіф Ігнатавіч; 1887, в. Цялякава Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 1937),
бел. пісьменнік, краязнавец. Скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску (1924). Настаўнічаў, выкладаў на Віцебскім вячэрнім рабфаку. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. працаваў у Віцебскім краязнаўчым музеі, у школе. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Віцебскай філіі «Маладняка» і Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Друкаваўся з 1922. Выступаў з апавяданнямі («Здзекі», 1924; «Бранявік», 1925), п’есамі («За калгас», 1930), нарысамі («Сустрэча», 1932), крытычнымі артыкуламі («400 гадоў беларускага друку», 1925; «Літаратурны рух на Віцебшчыне», 1929). Рэпрэсіраваны ў 1937. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Васіль Сцяпанавіч) (н. 15.7.1939, в. Купленка Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1964). Працаваў у газ. «Чырвоная змена». З 1979 на Бел. радыё. Друкуецца з 1956. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Вогненная камета» (1963), «Мерыдыяны і паралелі» (1966), «Ліставей» (1971), «Вечнае дрэва» (1974), «Радоўка» (1977), «Праталіна» (1983), «Відушчы посах» (1987), «Сумежжа» (1989) і інш., кніг нарысаў «Палын і медуніца» (1976), «Зямное сузор’е» (1980), «Старт у будучыню» (1982), вершаванай казкі «Лясныя вандраванні» (1967). Яго творы раскрываюць складаныя пошукі сучасніка, свет яго думак і пачуццяў, спалучаюць рэаліст. дакладнасць зрамант. узнёсласцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ЎСКІ (Аляксандр Іванавіч) (16.4.1904, с. Мушкавічы Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 11.5.1979),
расійскі вучоны ў галіне самалётабудавання. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар.з 1953). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1929). З 1927 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (у 1950—60 нач. ін-та), з 1952 праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та. Навук. працы па знешніх нагрузках на самалёт, што сталі асновай для стварэння норм трываласці самалётаў і інш. лятальных апаратаў. Даследаваў уплыў устойлівасці і манеўранасці самалёта на перагрузку. Дзярж. прэмія СССР 1943, Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКІЁНАК (Іван Андрэевіч) (15.7.1914, в. Гарадзілавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 28.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1936. З 1941 на Чарнаморскім флоце, удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Новарасійска, Бярдзянска. Нам. камандзіра аддзялення аўтаматчыкаў асобнага батальёна марской пяхоты старшына 2-й стацці М. вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у ноч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў (68 чал.), у складзе якога быў М., па р.Паўд. Буг зайшоў у тыл ворага, высадзіўся ў порце, 2 сутак вёў з праціўнікам няроўны бой (адбіта 18 контратак). Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСУ́ТАЎ (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (23.4.1896, г. Адэса, Украіна — 12.8.1964),
савецкі вучоны ў галіне астранамічнай оптыкі. Чл.-кар.АНСССР (1946). Скончыў Ваенна-інж. вучылішча ў Пецярбургу (1914). З 1921 у Адэскім ун-це, з 1930 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), з 1952 у Гал.астр. абсерваторыі АНСССР (Пулкава). Навук. працы па ўдасканаленні ценявых і інш. аптычных метадаў даследавання, тэхналогіі вырабу буйных аптычных прыбораў, тэорыі і практыцы вырабу асферычных паверхняў. Вынайшаў меніскавыя сістэмы аптычных прылад (гл.Максутава тэлескоп). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
Тв.:
Изготовление и исследование астрономической оптики. Л.;