КА́СІЙ (Лонгін Гай) (Gaius Cassius Longinus; ?—42 да н.э.),
старажытнарымскі ваен. і паліт. дзеяч. З плебейскага роду Касіяў. Нар. трыбун (49), прэтар (44). Удзельнік парфянскага паходу Ліцынія Краса (53). У пач.грамадз. вайны 49—45 прыхільнік Гнея Пампея, пасля бітвы пры Фарсале (48) спыніў супраціўленне, памілаваны Цэзарам. У 44 да н.э. адзін з арганізатараў забойства Цэзара. Пасля ўтварэння 2-га трыумвірату (43) аб’яднаўся з М.Брутам супраць трыумвіраў. Пасля паражэння ў бітве пры Філіпах (42) скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРАМЗІТАБЕТО́Н,
лёгкі бетон, у якім запаўняльнікам служыць керамзіт, а вяжучым — цэмент, гіпс або сінт. смолы. Выкарыстоўваецца пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў, дазваляе значна зменшыць вагу канструкцый.
Сярэдняя шчыльнасць К. (кг/м³): цеплаізаляцыйнага для слаістых агараджальных канструкцый 350—600, канструкцыйна-цеплаізаляцыйнага для аднаслойных агараджальных канструкцый 700—1200, канструкцыйнага для нясучых канструкцый і элементаў інж. збудаванняў 1400—1800. Пры вытв-сці К. сумесь рыхтуюць, як і для цяжкіх сумесей, але з лепшым перамешваннем (у мяшалках прымусовага дзеяння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНІК (Іван Міхайлавіч) (12.8.1906, в. Іванск Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.2.1957),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскае артыл. вучылішча (1932), Вышэйшыя афіцэрскія курсы прыВаен. акадэміі бранятанк. войск (1947). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Бел. франтах. Полк самаходных гармат пад камандаваннем падпалкоўніка К. вызначыўся 16—22.4.1945 на тэр. Германіі пры прарыве варожай абароны на ўчастку шашы Франкфурт—Берлін. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ЧНЫ ПУНКТ,
1) пункт на дыяграме стану, які адпавядае крытычнаму стану рэчыва; канцавы пункт на крывой раўнавагі 2-фазнай сістэмы. Характарызуецца крытычнымі значэннямі т-ры, ціску і аб’ёму. Пры набліжэнні да К.п. страчваюцца адрозненні шчыльнасці, складу і інш.фіз. уласцівасцей фаз. Пры т-рах, больш высокіх за крытычную тэмпературу, магчымы неперарыўны (без фазавага пераўтварэння) пераход з газападобнага стану рэчыва ў вадкі.
2) Асобны выпадак пункта фазавага пераходу. Характарызуецца стратай тэрмадынамічнай устойлівасці паводле шчыльнасці або саставу рэчыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІРЫНТЫ́Т, атыт унутраны,
запаленне ўнутранага вуха. Выклікаецца стрэптакокамі, менінгакокамі, мікабактэрыямі туберкулёзу, рознымі вірусамі і інш. Адрозніваюць Л. тымпанагенны (з сярэдняга вуха), менінгагенны (з мазгавых абалонак — пры менінгіце) і гематагенны; па распаўсюджанасці працэсу — абмежаваную і дыфузную формы, па характары запалення — серозны і гнойны. Характэрныя прыкметы: ністагм, галавакружэнне, млоснасць, ірвота, шум у вушах, парушэнні раўнавагі. Пры дыфузным гнойным Л. гэтыя з’явы выяўлены больш выразна, да поўнага выпадзення вестыбулярнай і слыхавой функцый вуха. Лячэнне кансерватыўнае і аперацыйнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮІЗІ́Т, β -хлорвінілдыхлорарсін,
атрутнае рэчыва агульнаатрутнага, скурна-нарыўнога, раздражняльнага дзеяння, ClCH=CHAsCl2. Назва ад імя амер. хіміка У.Льюіса. Атрыманы ў канцы 1-й сусв. вайны, як атрутнае рэчыва не выкарыстоўваўся.
Бясколерная вадкасць без паху, 196,6 °C. Не раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў арган. растваральніках. Нязносная канцэнтрацыя ў паветры 2 ∙ 10−2мг/л, смяротная — пры дзеянні праз органы дыхання 0,25 мг/л (экспазіцыя 15 мін). Смяротная доза пры рэзорбцыі праз скуру 25 мг/кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́НКА (Іван Агеевіч) (н. 5.1.1918, в. Кузьмінічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950), працаваў у ім да 1988. Навук. працы па эфектыўнасці мясц. абязбольвання пры гінекалагічных аперацыях, люмінесцэнтнай цытадыягностыцы пры прафілактыцы раку маткі.
Тв.:
Применение люминесцентно-цитологической микроскопии при массовых профилактических осмотрах женщин // Здравоохранение Белоруссии. 1966. № 6;
Люминесцентная цитодиагностика и ее значение в профилактике рака матки. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́ЧНАЯ КІСЛАТА́, α-оксіпрапіёнавая кіслата,
CH3CH(OH)COOH, монакарбонавая оксікіслата. Пашырана ў прыродзе, утвараецца з цукрыстых рэчываў пры малочнакіслым браджэнні. У значнай колькасці назапашваецца ў квашанай капусце, саленнях, кіслым малацэ, выспяваючых сырах. Бясколерныя крышталі, добрарастваральныя ў вадзе. Солі М.к. (лактаты) — канчатковыя прадукты анаэробнага распаду глікагену ці глюкозы. Прыфіз. нагрузцы М.к. назапашваецца ў мышцах (мышачная стомленасць) за кошт зніжэння ўзроўню глікагену. Пасля адпачынку М.к. пераўтвараецца ў глікаген і часткова акісляецца. Выкарыстоўваецца ў гарбарнай, харч. і тэкст. прам-сці, медыцыне.
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1810). Скончыў Політэхн. школу (1796), дзе працаваў з 1808. Навук. працы па оптыцы і крышталяфізіцы. Адкрыў палярызацыю святла пры адбіцці ад празрыстых асяроддзяў (1808) і пры пераламленні (1811, незалежна ад Ж.Б.Біо), устанавіў закон змянення інтэнсіўнасці палярызаванага святла (гл.Малюса закон). Распрацаваў тэорыю падвойнага праменепераламлення святла ў крышталях, прапанаваў метад вызначэння аптычнай восі крышталя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЗУЛЬНАЯ ЗДЫ́МКА адзін з відаў тапаграфічнай здымкі, якая выконваецца з дапамогай мензулы і кіпрэгеля на мясцовасці. Пры М.з. адлегласці і перавышэнні вымяраюць кіпрэгелем або дальнамерам (гл.Геадэзічныя прылады і інструменты), гарызантальныя вуглы атрымліваюць графічна на планшэце. Пры М.з. план ствараецца непасрэдна на мясцовасці ўмоўнымі тапаграфічнымі знакамі, больш дакладна праводзяцца гарызанталі. Праводзіцца ў маштабах 1:5000, 1:2000, 1:1000, 1:500. Выкарыстоўваецца на невял. пл. і ў выпадках, калі інш. метады не мэтазгодны.