ПА́ЎЛАВА,
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 49 км на ПнУ ад г. Пружаны, 134 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Івацэвічы. 243 ж., 102 двары (2000). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 12, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАРАДЖЭ́ННЕ ў медыцыне,
змены ў будове і (або) функцыі клетак, тканак, якія характарызуюцца назапашваннем не ўласцівых ім рэчываў; тое, што дыстрафія. У анкалогіі — працэс злаякаснага ператварэння клетак. У неўрапаталогіі — паступовы распад нерв. валакна пад уплывам атручэння, траўмаў запалення.
т. 12, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕБІСЦЫ́Т (ад лац. plebiscitum рашэнне народа),
апытанне народа, звычайна з мэтай вызначэння лёсу адпаведнай тэрыторыі. У некаторых краінах (напр., у Францыі) лічыцца сінонімам рэферэндуму. З фармальна-юрыд. пункту гледжання працэдура правядзення П. нічым не адрозніваецца ад працэдуры рэферэндуму.
т. 12, с. 420
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАВА́,
вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Паперня—Радашковічы. Цэнтр сельсавета. За 35 км на ПнЗ ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Радашковічы. 66 ж., 33 двары (2001). Лясніцтва. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў.
т. 13, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА.
У Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Арціслаўка (цячэ праз возера), за 22 км на ПдУ ад г. Шклоў. Пл. 0,23 км², даўж. 650 м, найб. шыр. 370 м, даўж. берагавой лініі 1,6 км.
т. 14, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПА́ЗМА (ад грэч. spasmos або spasma сутарга),
міжвольнае скарачэнне папярочна-паласатых або гладкіх мышцаў, якое не суправаджаецца неадкладным расслабленнем. Напр., пры парушэннях вегетатыўнай інервацыі бывае С. гладкай мускулатуры сасудаў — ангіяспазма, гартані — ларынгаспазма, С. мускулатуры прываротніка страўніка — пілараспазма і інш.
т. 15, с. 95
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́БНІК,
праваслаўная богаслужэбная кніга, якая змяшчае тэксты царк. службаў і выкладае парадак ажыццяўлення трэб — набажэнстваў, якія не ўваходзяць у сутачны богаслужэбны цыкл і праводзяцца па просьбе асобных вернікаў (хрышчэнне, вянчанне, ялееасвячэнне, адпяванне, паніхіда, малебен, асвячэнне дома і інш.).
т. 16, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУКА́Н (лац. Tucana),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні. У Т. размешчаны адзін са спадарожнікаў нашай Галактыкі — Малое Магеланава воблака — і вельмі яркае шаравое зорнае скопішча. З тэр. Беларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.
т. 16, с. 22
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЛІЦКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1898—1910 на чыг. раз’ездзе Фалічы Бабруйскага пав. (цяпер вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл.). Вырабляў дошкі, брусы, шпалы і інш. Меў паравы рухавік, 2 паравыя машыны. У 1910 працавала 48 чалавек.
т. 16, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІКЦЫЯНАЛІ́ЗМ (ад фікцыя) філасофскае вучэнне, паводле якога ўяўленні пра сусвет — сукупнасць ілюзій, фікцый, якія не маюць аб’ектыўнага тэарэт. значэння; разнастайнасць агнастыцызму. Заснаваны Ф.Ніцшэ, набыў развіццё ў канцэпцыі Х.Файхінгера, непазбежны вывад якой — самаліквідацыя філасофіі як адной з фікцый.
т. 16, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)