вёска ў Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., каля вытокаў р. Була. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 12 кмнаПд З ад Слоніма, 180 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Слонім, на шашы Слонім—Ружаны. 84 ж., 42 двары (1994). Каля вёскі селішча 1-га тыс.н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕ́НА (ад грэч. ozō пахну),
хранічны насмарк з атрафіяй слізістай абалонкі носа, утварэннем скарынак з непрыемным пахам, зніжэннем або стратай нюху. Часцей назіраецца ў маладым узросце, развіваецца павольна на працягу многіх гадоў. Суправаджаецца змяненнямі крыві — гіпахромнай анеміяй, лейкапеніяй, павелічэннем САЭ. Лячэнне: антыбіётыкі, фізіятэрапеўтычнае, сімптаматычнае. Прафілактыка накіравана на выяўленне і лячэнне ранніх формаў захворвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНАЯ ЧА́ША, азёрнае ложа,
частка азёрнай катлавіны, запоўненая вадой да вышыні макс. падымання ўзроўню. У азёрнай чашы вылучаюць мелкаводную частку — літараль і сублітараль да глыбіні, дзе назіраецца ўплыў хваляў на дно. Глыбакаводная зона — прафундаль — укрыта глеямі і сапрапелямі. Форма і памеры азёрнай чашы на працягу геал. перыяду мяняюцца ў выніку намнажэння азёрных адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗОТАБАКТЭРЫ́Н, азотаген,
бактэрыяльны прэпарат для абагачэння глебы звязаным азотам. Вырабляецца на аснове аднаго з відаў азотабактэру. Выкарыстоўваюць пад агароднінныя і прапашныя культуры. Уносяць у глебу з насеннем або апрацоўваюць ім клубні, карані расады с.-г. культур, якія не належаць да сям. бабовых. На глебах Беларусі з высокай кіслотнасцю і малой урадлівасцю малаэфектыўны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ІЗБЕРГ,
возера ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіліца, за 16 кмнаУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,46 км². Даўж. 4,1 км, найб.глыб. 19 м. Пл. вадазбору 17 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м, наУ укрыты лесам. Дно плоскае, пясчанае. Выцякае ручай у р. Свіліца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁКМІНСКІ СТАНАВІ́К,
сістэма горных хрыбтоў наУ Забайкалля, у Чыцінскай вобл.Рас. Федэрацыі. Складаецца з хрыбтоў Тунгірскага, Муройскага і інш.Даўж. каля 400 км. Выш. да 1908 м (г. Крапоткіна). Складзены ў асноўным з гранітаў. Пераважае рэльеф сярэднягор’я. Схілы (да выш. 1200 м) укрыты лістоўнічнымі лясамі, на вяршынях кедравы сланік, горная тундра, каменныя россыпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМЕРЫ́Я (Almeria),
горад наПд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія. Адм. ц. правінцыі Альмерыя. 141 тыс.ж. (1981). Порт на Міжземным м.Харч., лёгкая, цэлюлозна-папяровая, цэментная прам-сць, вытв-сцьмуз. інструментаў; вінаробства. Руіны арабскай крэпасці Алькасаба (8—11 ст.), сабор (15—16 ст.).
Да арт.Альмекі. Каменная галава — помнік альмекскай манументальнай скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬША́НКА, Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка, Луска,
рака наЗ Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км³. Цячэ напаўд.-зах. схілах Ашмянскага узв. (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДР I ГЕО́РГІЕВІЧ (? — 1511),
цар Кахетыі [1492—1511]. У пошуках саюзнікаў у барацьбе супраць пагрозы тур. і іран. набегаў на Кахетыю аднавіў сувязі груз. зямель з Рус. дзяржавай. Напач. 16 ст. стаў васалам іран. шаха Ісмаіла I. Забіты ўласным сынам Гіоргі ў выніку інтрыг, звязаных з барацьбой за Грузію паміж Турцыяй і Іранам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРА І ЗЯМЛЯ́,
паўднёва-заходняя частка Антарктычнага п-ва ў Антарктыдзе. Злучана з мацерыком шэльфавым ледавіком Георга VI. Працягласць з ПннаПд каля 400 км, з УнаЗ — 200 км. Над ледавіковым покрывам горы (выш. да 2987 м, г. Стывенсан). Адкрыта ў 1821 рус. экспедыцыяй Ф.Ф.Белінсгаўзена і М.П.Лазарава.