САЗАНДАРА́Н Татэвік Тыгранаўна (н. 2.9.1916, с. Хндзорэск Гарыскага р-на, Арменія),
армянская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1956). Скончыла вак.-драм. студыю пры Доме культуры Арм. ССР у Маскве (1937). Да 1971 салістка Арм.т-ра оперы і балета. З 1961 выкладала ў кансерваторыі (з 1970 праф.) і адначасова з 1972 уМаст.-тэатр. ін-це ў Ерэване. У яе выкананні арганічна спалучаліся класічная і нац. манера выканання. Першая выканаўца партый у класічных і сучасных операх, у т. л. Алмаст («Алмаст» А.Спендыярава), Назелі («Гераіня» А.Сцепаняна). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЗЕРЛЕНД (Sutherland) Эрл Уілбур (19.11.1915, г. Берлінгейм, штат Канзас, ЗША —3.9.1974),
амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў мед. школу Вашынгтонскага ун-та ў г. Сент-Луіс (1942) і працаваў у ім. З 1953 уЗах. ун-це ў г. Кліўленд, у 1963—73 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вугляводным абмене, механізмах уздзеяння гарманальных і лек. рэчываў на арганізм. Адкрыў у жывёльных тканках цыклічную адэназінманафосфарную к-ту і даследаваў яе ролю ў механізме дзеяння гармонаў, рэгуляванні актыўнасці нерв. клетак, экспрэсіі генаў у бактэрый. Нобелеўская прэмія 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬЕ́РЫ (Salieri) Антоніо (18.8.1750, г. Леньяга, Італія — 7.5.1825),
італьянскі кампазітар, дырыжор, педагог. З 1766 у Вене, прыдворны клавесініст, кампазітар, дырыжор; з 1778 кіраўнік опернага т-ра і прыдворнай капэлы. З 1817 дырэктар заснаванай у Вене кансерваторыі. Стварыў больш за 40 опер, у т. л. опер-буфа «Венецыянскі кірмаш» (паст. 1772), «Школа раўнівых» (паст. 1778), міфалагічных, героіка-трагічных, у т. л. «Данаіды» (паст. 1784); зрабіў значны ўклад у развіццё ням.зінгшпіля («Камінар», паст. 1781). Сярод твораў 4 араторыі, кантаты, 5 мес, рэквіем, творы для арк. і інш. Сярод вучняў Л.Бетховен, Ф.Ліст, Ф.Шуберт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРВЭ́ (Servais) Адрыен Франсуа (6.6.1807, каля г. Брусель — 26.11.1866),
бельгійскі віяланчэліст. кампазітар, педагог. Вучыўся ў Брусельскай каралеўскай кансерваторыі (1831—34), з 1848 праф.у ёй. Іграў уарк. «Тэатр дэ ла Манэ». Канцэртную дзейнасць пачаў у 1834 у Парыжы. З 1836 гастраліраваў у краінах Еўропы, неаднаразова ў Расіі (з 1839). Выступаў таксама ў ансамблі з А.В’ётанам і Ю.Леанарам, сумесна з якімі напісаў шэраг інстр. ансамбляў. Аўтар 2 канцэртаў, 16 фантазій для віяланчэлі. Яго мастацтва вызначалася віртуознасцю выканання, тэмпераментам. Сярод вучняў: яго сын Жазеф С., А.Германоўскі, Я.Карловіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБІРАКО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (8.10.1849, г. Іркуцк, Расія — 1893),
расійскі золатапрамысловец, даследчык Сібіры. Скончыў палітэхнікум уг. Цюрых. Фінансаваў палярныя экспедыцыі Н.А.Э.Нордэншэльда (1878—79), А.В.Грыгор’ева (1879—80), а таксама выданне прац па гісторыі Сібіры. У 1880 спрабаваў прайсці на шхуне праз Карскае м. ў вусце р. Енісей. У 1884 на параходзе прайшоў ад вусця па р. Пячора, на аленях цераз Урал, далей на параходзе па р. Табол да г. Табольск («Сібіракоўскі тракт на поўнач»). Зрабіў значны ўклад у справу эканам. асваення Сібіры. Яго імем названы востраў у Карскім м. і ледакол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ГУР (Snegur) Мірча (н. 17.1.1940, с. Трыфанешты Фларэшцкага р-на, Малдова),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Малдовы. Канд.с.-г.н. Скончыў Кішынёўскі с.-г.ін-т. З 1961 працаваў гал. аграномам, старшынёй калгаса, дырэктарам доследнай станцыі Кішынёўскага с.-г. ін-та; з 1971 у сістэме Мін-ва сельскай гаспадаркі Малд. ССР, з 1978 дырэктар Малд.НДІ паляводства, ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Селекцыя». У 1981—85 сакратар Едзінецкага райкома, у 1985—89 сакратар ЦК Кампартыі Малдавіі. У 1989—90 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Малд. ССР. У 1990—96 Прэзідэнт Рэспублікі Малдова, якая пры ім 27.8.1991 абвясціла пра сваю незалежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАФІ́НЫ (Suometarelajset),
назва ў 1889—1918 членаў Фінскай партыі (т.зв. фенаманы), апанентаў младафінаў. Выражалі пераважна інтарэсы фінл. прадпрымальнікаў, землеўладальнікаў і інтэлігенцыі; выступалі супраць русіфікацыі Фінляндыі. Лідэры — І.Ір’ё-Коскінен, Ю.Даніельсан-Кальмары, Ю.К.Паасіківі. Упач. 20 ст. ва ўмовах уціску рус. улад прытрымліваліся пазіцыі лаяльнасці і кампрамісу (стратэгія перагавораў) у адносінах да Расіі. У 1907 мелі 59, у 1917—32 месцы ў сейме. У 1918, калі Фінляндыя стала незалежнай ад Расіі, выступалі за моцную манархічную ўладу і знешнепаліт. арыентацыю на Германію; на аснове С. утварылася манархічна настроеная Нац. кааліцыйная партыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУК Вячаслаў Іванавіч (16.11.1861, г. Кладна, Чэхія — 12.1.1933),
рускі дырыжор, кампазітар. Па паходжанні чэх. Нар.арт. Рэспублікі (1925). Скончыў Пражскую кансерваторыю (1879, кл. А.Беневіца). З 1880 у Расіі, дырыжыраваў спектаклямі прыватных оперных труп, з 1886 сімф. дырыжор. У 1906—33 дырыжор Вял.т-ра ў Маскве, адначасова з 1927 і Опернага т-ра імя К.Станіслаўскага. Аўтар муз. твораў у розных жанрах, у т. л. оперы «Лясны цар» (паст. 1900). Яго выканальніцкая дзейнасць паўплывала на станаўленне сав.муз. культуры. У 1890—91 ім паст. опера «Рыгалета» Дж.Вердзі ў Мінску.
ліванскі архітэктар, грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў вышэйшую інж. школу ў Бейруце (1927), АМу Парыжы, дзе вучыўся ў А.Перэ. У сваіх пабудовах Т. кіраваўся прынцыпамі сучаснай еўрап. архітэктуры, увасабляў іх з улікам кліматычных умоў Лівана: «Каледж мудрасці» (1938), група жылых дамоў у раёне Хазміі (1960) у Бейруце і інш.У 1949 старшыня Ліванскага савета міру, з 1950 чл. і Прэзідыума Сусв. Савета Міру. Міжнар. I Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1961.
Літ.:
Табет М., Табет Ж. Антуан Табет: Пер. с фр.М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКА-ГРЫНЦЭ́ВІЧ Юльян Дамінікавіч (18.8.1850, б. маёнтак Рукшаны, Каўнаскі пав., Літва — 26.4.1936),
антраполаг, этнограф. Чл. Польскай акадэміі навук у Кракаве. Скончыў Кіеўскі ун-т (1876). У 1878—91 працаваў урачом на Украіне. У 1894—1908 узначальваў музей Троіцка-Кяхцінскага аддз.Рус.геагр.т-ва. З 1908 праф. антрапалогіі Ягелонскага ун-та ў Кракаве. У 1911 арганізаваў кафедру антрапалогіі ў Віленскім ун-це. Аўтар прац па гігіене, антрапалогіі, этнаграфіі і археалогіі. Вывучаў фізічны тып стараж.-ўсх. славян, у т. л. беларусаў.
Тв.:
К антропологии народностей Литвы и Белоруссии. СПб., 1894;