некалькі груп астравоў у Эгейскім м. (Паўн. і Паўд. Спарады, Эўбея, Хіяс, Лесбас, Кіклады, Крыт і інш.). Тэр. Грэцыі. Пл. каля 20 тыс.км². Гарысты рэльеф, выш.да 2456 м (г. Іда на в-ве Крыт). Характэрна моцная сейсмічнасць і вулканічная дзейнасць. Клімат субтрапічны. Міжземнаморская расліннасць. Вырошчванне субтрапічных культур. Рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАХІ́РА, Гаахіра (Guajira, Goajira),
паўвостраў на ПнПаўд. Амерыкі, у Калумбіі (б. частка) і Венесуэле. Абмываецца Карыбскім м. і Венесуэльскім залівам. Пл. 12 тыс.км². Паверхня пераважна нізінная, на ПнУ гарыстая (выш.да 853 м). Клімат і расліннасць трапічных паўпустынь. Пашавая жывёлагадоўля. Здабыча солі. На Гуахіра мыс Гальінас (самы паўн. пункт Паўд. Амерыкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЭКА́ЭДР (ад грэч. dōdeka дванаццаць + hedra грань), адзін з пяці тыпаў правільных шматграннікаў. Мае 12 граней (пяцівугольных), 30 рэбраў, 20 вяршынь (у кожнай вяршыні сыходзяцца 3 рабры). Калі a — даўжыня рабра Д., тады яго аб’ём
. Упершыню Д. пабудаваў Тэатэт (4 ст.дан.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА АЗЁР,
міжгорная ўпадзіна паміж Габійскім Алтаем і Хангаем, на ПдЗ Манголіі. Даўж. каля 500 км, шыр.да 100 км. Выш. 1000—1400 м. Днішча ўпадзіны — ланцуг замкнёных катлавін, складзеных з рыхлых адкладаў і падзеленых узгоркамі і скалістымі градамі. Шматлікія бяссцёкавыя азёры (Бонцаган-Нур, Арог-Нур і інш.). Пераважаюць апустыненыя ландшафты: кучавыя пяскі, саланчакі, такыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАПРЫЗЫ́ЎНАЯ ПАДРЫХТО́ЎКА,
ваеннае навучанне моладзі дапрызыўнага ўзросту з мэтай падрыхтоўкі да службы ва ўзбр. сілах. Паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992 уключае папярэдняе навучанне ваен.-тэхн. спецыяльнасцям, фіз. падрыхтоўку, лячэбна-аздараўленчую работу, ваен.-патрыят. выхаванне. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмай, зацверджанай урадам. Д.п. праводзіцца і ў інш. краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖКА,
снасць для лоўлі драпежнай рыбы. Прадаўгаватая металічная пласціна з кручком або якарком на канцы, прымацаваная да доўгага шнура, што цягнуць за чаўном ці лодкай. Кручок (якарок) маскіруюць чырвонымі ніткамі ці тканінай. Шнур намотваюць на спец. калаўроцік (матавільца) або дошчачку. Д. вядома на Беларусі са старажытнасці, у наш час выкарыстоўваецца рыбаловамі-аматарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЖЭ́ЦКІ Уладзіслаў Вацлававіч (26.4.1939, г. Омск, Расія — 28.5.1978),
расійскі акцёр. Скончыў тэатр. студыю пры Омскім дзіцячым т-ры (1955), дзе і працаваў. З 1971 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва вызначалася ўменнем па-філасофску асэнсоўваць характары герояў: «Бег», «Салярыс», «Вяртання няма», «Зямля Саннікава», «Да апошняй хвіліны» і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЫШЧА,
возера ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 14 км на ПдУ ад г. Калінкавічы. Пл. 0,11 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 120 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Схілы катлавіны невыразныя, пераважна разараныя. Берагі выш.да 1 м, пясчаныя. Злучана пратокай з воз. Цімошышчы, ручаём з воз.Малое.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУНГА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
горны пра ход паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау на З і Барлык на У, у Казахстане, паблізу мяжы з Кітаем. Злучае. Балхаш-Алакольскую катлавіну і Джунгарскую раўніну. Даўж. каля 50 км, шыр.да 10 км, выш. 300—400 м. Пераважае паўпустынны ландшафт. У старажытнасці Дж.в. служылі праходам для качэўнікаў Цэнтр. Азіі і Казахстана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕЛАВЫ́Я ГУ́ЛЬНІ,
метад імітацыі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў у розных штучна падабраных сітуацыях, якія набліжаюцца да рэальных, сапраўдных. Ажыццяўляюцца шляхам гульні (гульняў) па зададзеных правілах групы людзей або чалавека з ЭВМ, пераважна ў галіне менеджменту, у камерцыйнай. фін. і іншых сферах. Выкарыстоўваюцца для навучання і адбору кіраўнікоў, н.-д. мэт, выпрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў.