навука аб кліматах зямнога шара, іх тыпах, фактарах фарміравання, заканамернасцях геагр. пашырэння і змянення ў часе. Уваходзіць у сістэму геагр. навук і адначасова з’яўляецца раздзелам фіз. навукі метэаралогіі. Падзяляецца на агульную, або фізічную (вывучае генезіс клімату і яго фіз. абумоўленасці), ікліматаграфію. Клімат высокіх слаёў атмасферы вывучае аэракліматалогія, прыземнага слоя паветра — мікракліматалогія, мінулых эпох — палеакліматалогія; дынамічная К. разглядае кліматы і іх фарміраванне ў залежнасці ад агульнай цыркуляцыі атмасферы. Уплыў клімату на раслінны і жывёльны свет, на розныя бакі гасп. дзейнасці чалавека даследуюць біякліматалогія, агракліматалогія, медыцынская, тэхн.ітрансп., лясная, марская К. і інш.
Першыя звесткі пра клімат былі ў апісаннях ант. вучоных (Герадот, Страбон іінш.). У 17—18 ст.англ. вучоныя Э.Галей, Дж.Хэдлі ірас. вучоны М.В.Ламаносаў выказалі меркаванні пра ўплыў атм. цыркуляцыі на клімат. Як самаст. галіна навукі К. сфарміравалася ў сярэдзіне 19 ст. (рас. вучоны А.І.Ваейкаў, ням. А.Тумбальт, У.П.Кепен іінш.). Вял. значэнне для развіцця К. ў 20 ст. мелі працы рас. вучоных А.А.Камінскага, Я.С.Рубінштэйн, Л.С.Берга, амер. Г.Ландсберга, Д.Мілера, аўстр. Ф.Штайнгаўзера і інш.
На Беларусі навук. даследаванні ў галіне К. праводзіліся з пач. 20 ст. ў сістэме гідраметэаслужбы (А.І.Кайгарадаў склаў кліматычны атлас Беларусі). Развіццё К. звязана з імёнамі Г.В.Валабуевай, М.А.Гольберга, А.І.Савікоўскага (Гідраметэаслужба), А.Х.Шкляра (БДУ), М.А.Гольчанкі (БСГА), М.І.Касцюкевіча (Бел.тэхнал.ун-т).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТРімя І.Мележа.
Створаны ў 1990 у г. Мазыр Гомельскай вобл. на базе нар.т-рагар. Дома культуры; да 1994 наз.Бел. эксперыментальны т-р «Верасень». Заснавальнік і першы кіраўнік М.Колас. З 1992 дырэктар імаст. кіраўнік С.Кліменка, з 1994 маст. кіраўнік В.Ласоўскі. Т-р працуе ў будынку б. Дома культуры, мае вял.і малую сцэны.
У рэпертуары пераважаюць спектаклі камед. жанру. Т-р плённа працуе з бел. драматургамі, эксперыментуе ў галіне муз. відовішча: «Несцерка» В.Вольскага, «Welcome ў нашу вёску» Г.Марчука, «Хачу быць мільянерам» А.Дзялендзіка, «Шкірдзюкі займаюць абарону» В.Ткачова, «Мар’я» А.Кудраўцава, «Купальская ноч» і «Гуляць дык гуляць» («Вяртаецца муж з камандзіроўкі») Ю.Куліка, «Трышчан ды Іжота» С.Кавалёва іінш. Значнае месца ў рэпертуары займаюць творы класічнай і сучаснай замежнай драматургіі: «Даходнае месца» А.Астроўскага, «Пад адным дахам» Л.Разумоўскай, «Ехай» Н.Садур, «Стваральніца цуда» і «Утаймаванне тырана» У.Гібсана, «Як пазнаёміцца з бацькам» («Хачу здымацца ў кіно») паводле Н.Саймана іінш. Сярод пастановак для дзяцей: «Прыгоды Люстрынкі, ці Несусветнае зладзейства» І.Сідарука, «Прынцэса і Янка» У.Ягоўдзіка, «Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава і А.Табакова, «Птушка, што забыла сваю песню» паводле Г.Пракопа іінш. Лепшыя спектаклі т-ра вызначаюцца музычнасцю, дынамічным рытмам, сакавітым гумарам і рэжысёрскай фантазіяй. Тэатр — лаўрэат Міжнар.тэатр. фестывалю «Студыйныя каляды» ў Мінску (1991).
В.А.Грыбайла.
Мазырскі драматычны тэатр імя І.Мележа. Сцэна са спектакля «Утаймаванне тырана».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ РАЗЛІ́КІ,
разлікі паміж дзяржавамі, арг-цыямі, фірмамі і грамадзянамі, якія знаходзяцца на тэр. розных краін. Выкліканы развіццём міжнар. сувязей і разлікаў па знешнім гандлі, крэдытах і інвестыцыях, трансп. паслугах, турызме, а таксама па ўтрыманні дыпламат. прадстаўніцтваў за мяжой, камандзіроўках, паездках розных дэлегацый і г.д. Бываюць двухбаковыя (ажыццяўляюцца паміж дзвюма краінамі) і шматбаковыя (сродкі ад рэалізацыі тавараў і паслуг выкарыстоўваюцца на плацяжы трэцім краінам). У гэтай сувязі буйнейшыя банкі розных краін падтрымліваюць узаемныя карэспандэнцкія сувязі, адкрываюць адзін аднаму бягучыя рахункі, захоўваюць на іх грашовыя сродкі ў адпаведнай замежнай валюце і выконваюць на аснове ўзаемнасці плацежныя іінш. даручэнні, што дазваляе частку плацяжоў рабіць у форме безнаяўных разлікаў. У практыцы М.р. паняцце наяўных разлікаў больш шырокае і часцей выкарыстоўваецца ва ўнутр. тавараабароце, чым у міжбанкаўскіх разліках. У сферы М.р. часта ўзнікаюць праблемы ўстанаўлення і рэгулявання суадносін абмену нац. грашовай адзінкі з замежнай і незбалансаванасці разлікаў з замежнымі краінамі. Увесь комплекс адносін, што ўзнікаюць у працэсе М.р., выяўляецца ў плацежных балансах краін, а іх незбалансаванасць патрабуе механізма выраўноўвання. На эфектыўнасць М.р. істотна ўплывае кан’юнктура на знешнім іўнутр. рынках, ступень развіцця міжнар.гасп. сувязей інац. эканомікі, абарачальнасць валют, узровень валютнага курса іінш. фактары. Стабільная сістэма М.р. станоўча ўплывае на эканоміку краіны іміжнар.эканам. адносіны. Парушэнне сістэмы М.р. (напр., у перыяд крызісаў, эканам.іпаліт. ускладненняў) стрымлівае развіццё знешняга гандлю, адмоўна адбіваецца на развіцці нац. эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРАХІ́МІЯ (ад нейра... + хімія), біяхімія нервовай сістэмы,
раздзел біяхіміі, які вывучае хім. састаў нерв. тканкі, абмен рэчываў у ёй, хім.і малекулярна-клетачныя механізмы дзейнасці нерв. сістэмы. Цесна звязана з біяфізікай, малекулярнай біялогіяй, нейрафізіялогіяй, нейраэндакрыналогіяй, параўнальнай, узроставай іэвалюц. фізіялогіяй, цыта- і гістахіміяй. Мае вял. значэнне для нейрафармакалогіі, неўрапаталогіі, псіхіятрыі.
Узнікла ў 2-й пал. 19 ст. з пачаткам сістэм. даследавання хім. складу галаўнога мозга (А.Я.Данілеўскі, ням. вучоны Дж.Л.У.Тудыхум іінш.). У сярэдзіне 20 ст. сфарміравалася як самаст. кірунак. Уклад у развіццё Н. зрабілі Г.Х.Дэйл, Б.Кац, О.Лёві. Х.К.Хартлайн, сав. вучоныя А.У.Паладзін, Я.М.Крэпс, Г.Я.Уладзіміраў іінш. У складзе нерв. тканкі вылучаны шэраг складаных ліпідаў (гангліязіды, сфінгаміэліны, фасфатыды, цэрэбразіды іінш.), біялагічна актыўных рэчываў (медыятараў і нейрагармонаў), амінаў (адрэналін, ацэтылхалін, гістамін, норадрэналін, сератанін іінш.), пептыдаў (напр., эндарфіны, энкефаліны), амінакіслот іінш. Удакладняецца іх функцыян. роля, высвятляюцца метабалізм і механізмы дзеяння гэтых рэчываў, а таксама гармонаў, таксінаў, фармакалагічных прэпаратаў іінш. Вывучаюцца біяхім. асновы перадачы нерв. імпульсаў, нейратрафічных уплываў, узбуджэння, тармажэння, сну, памяці, навучання, работы рэцэптараў, індывід. развіцця мозга іінш.
На Беларусі Н. развіваецца з 1922 сумесна з нейрафізіялогіяй у ін-тах фізіялогіі і біяхіміі Нац.АН Беларусі, Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, БДУ, Мінскім і Гродзенскім мед. ін-тах, Віцебскім мед. ун-це і Гомельскім ун-це.
Літ.:
Палладин А.В., Белик Я.В., Полякова Н.М. Белки головного мозга и их обмен. Киев, 1972;
Хухо Ф. Нейрохимия: Основы и принципы: Пер. с англ.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЁМАН»,
штомесячны літаратурна-маст.і грамадска-паліт. часопіс. Выдаецца з 1945 як альманах рус. секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі, напачатку меў назву «Отчизна», з 1947 «Советская Отчизна», з 1960 сучасная назва. Мае раздзелы: «Паэзія», «Проза», «Публіцыстыка», «Нататкі. Успаміны. Дакументы», «Учора. Сёння. Заўтра», «Мастацтва», «Кола чытання» іінш. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., гасп.ікульт. жыцця краіны. Друкуе творы пісьменнікаў, якія пішуць па-руску, пераклады твораў бел.і замежных пісьменнікаў. Змяшчае літ.-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, артыкулы на навук., грамадска-паліт., гіст. тэмы, нарысы, успаміны, матэрыялы па пытаннях культуры і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На Пн Мінскай іПд Віцебскай абласцей, у складзе Мінскага ўзвышша. Абмежавана Нарачана-Вілейскай і Верхнебярэзінскай нізінамі на ЗіУ, скразнымі далінамі рэк Вілія—Поня на Пні Ілія—Гайна на Пд. Найб.выш. 296 м (у паўд.ч.). Частка водападзелу паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў.
У тэктанічных адносінах прымеркавана да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. На фундаменце залягаюць адклады сярэдняга дэвону, перакрытыя антрапагенавай тоўшчай. Сярэдняя магутнасць антрапагенавых адкладаў 110—120 м. Прадстаўлены ледавіковымі, водналедавіковымі і міжледавіковымі (алювіяльнымі, азёрнымі, балотнымі, схілавымі) утварэннямі. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф.
Сучасны градава-ўзгорысты і ўзгорыста-ўвалісты рэльеф узвышша сфарміраваўся ў выніку ледавіковай акумуляцыі ў час сожскага зледзяненняі пазнейшай эразійна-дэнудацыйнай перапрацоўкі ў познім атрапагене і галацэне. Вылучаюцца 3 паласы град. Знешнія грады насыпныя, спадзістыя; унутраныя іцэнтр. з лускавата-насоўнымі і складкавымі гляцыядыслакацыямі. Трапляюцца озы і камы. На Пд, на прыўзнятых участках, рэльеф буйнаўзгорысты. Узвышша праразаюць стараж. лагчыны сцёку, якія часткова наследаваны сучаснымі рэкамі. На зах. схіле — рэкі Дзвінаса, Ілія (прытокі Віліі), на ўсх. — Гайна і Цна (бас. Бярэзіны). Даліны рэк неглыбокія, слабатэрасаваныя, месцамі забалочаныя. На р. Дзвінаса Плешчаніцкае вадасх. Пераважаюць глебы дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя і поймавыя. Пад лесам 50% тэрыторыі, на Пнвял. хваёвыя і ялова-хваёвыя масівы, цэнтр.ч. пад яловымі зеленамошна-кіслічнымі лясамі з дамешкам шыракалістых парод, паўд.ч. — з участкамі ялова-хваёвых бруснічна-мохавых і чарнічных лясоў. У поймах рэк трапляюцца чорнаальховыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМІТАЛО́ГІЯ,
комплекс навук, якія вывучаюць мову, л-ру, культуру і гісторыю семітамоўных народаў. Вывучае жывыя і мёртвыя семіцкія мовы, уключае асірыялогію, арабістыку, біблеістыку, гебраістыку, сабеістыку, эфіопіку і інш.
Вывучэнне семіцкіх моў пачалі сірыйскія, араб., яўр. вучоныя-багасловы з мэтай удакладнення чытання і разумення рэліг. кніг (7—12 ст.). У Еўропе С. ўзнікла ў эпоху Адраджэння (15—16 ст.), калі павялічылася цікавасць да вывучэння семіцкіх моў і Бібліі; яе заснавальнікі І.Ройхлін іІ.Буксторф Старэйшы ў Германіі і Ю.Ц.Скалігер у Францыі.
Навук. дысцыплінай С. стала ў 19 ст., калі выйшлі фундаментальныя працы па граматыцы, параўнальным аналізе, эпіграфіцы іінш. праблемах С. У 19 ст.найб. ўклад у С. зрабілі вучоныя Германіі: Т.Нёльдэке, В.Ф.Г.Гезеніус (стараж.-яўр. слоўнік і граматыка), Ю.Вельгаўзен, Р.Кітэль (біблеістыка), Ф.Прэторыус, К.Ф.А.Дзільман (эфіопіка), М.Лідзбарскі (эпіграфіка), К.Брокельман (параўнальная граматыка семіцкіх моў); а таксама Францыі (А.І.Сільвестр дэ Сасі, Э.М.Катрмер), Венгрыі (І.Гольдцыер), Расіі (Д.А.Хвольсан, А.Я.Гаркаві, Б.А.Тураеў, М.В.Нікольскі, у сав. час — І.Ю.Крачкоўскі, Н.В.Пігулеўская, Р.Ш.Шарбатаў, М.У.Юшманаў іінш.). У 1882 утворана Рас. палесцінскае т-ва (з 1918 — пры АН). У 20 ст. С. развівалася на базе матэрыялаў, здабытых у выніку археал. раскопак на Б. Усходзе, знаходак Мёртвага мора рукапісаў. На Беларусі праблемы С. даследавалі М.М.Нікольскі, Г.М.Ліўшыц, Г.В.Сініла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНДА́РТ (ад англ. Standard норма, узор, мерка),
афіцыйны дзярж. або нарматыўна-тэхн. дакумент галіны, прадпрыемства, фірмы, які ўстанаўлівае неабходныя якасныя характарыстыкі і патрабаванні да пэўнага віду прадукцыі, тавару; узор, эталон, з якім параўноўваюцца інш. падобныя аб’екты. Пашыраюцца на ўсе сферы чалавечай дзейнасці: навуку, тэхніку, прам-сць, с.-г.вытв-сць, буд-ва, ахову здароўя, транспарт іінш. У адпаведнасці з дасягненнямі навукі і тэхнікі С. абнаўляюцца і пераглядаюцца (не радзей як адзін раз у 5 гадоў). У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць С.: агульнатэхн. іарганізац.-метадычныя; эксплуатацыйныя ўласцівасці, тэхн. характарыстыкі, метады кантролю аднароднай прадукцыі міжгаліновага ўжытку; нормы тэхнікі бяспекі і сродкаў аховы працаўнікоў; адзінкі фіз. велічынь і праверачныя схемы; патрабаванні да стандартных узораў уласцівасцей і саставу рэчыва і матэрыялу; сістэмы класіфікацыі і кадзіравання тэхн.-эканам. інфармацыі; найважнейшыя віды прадукцыі і г.д. С. на прадукцыю падзяляюцца на С. тэхн. умоў, агульных тэхн. патрабаванняў, параметраў, тыпаў, канструкцый, марак, правіл прыёмкі, маркіроўкі, упакоўкі, захоўвання, эксплуатацыі, рамонту і інш.
У залежнасці ад сферы дзеяння і ўзроўню зацвярджэння С. у Рэспубліцы Беларусь падзяляецца на катэгорыі: дзярж. С. Рэспублікі Беларусь (СТБ), С. прадпрыемстваў і аб’яднанняў (СТП), папярэдні С., які ўжываецца для набыцця вопыту не больш чым 2 гады. Акрамя СТБ у якасці дзярж. у 2001 на Беларусі ўжываліся: міждзярж. С. (ДАСТ), правілы Еўрап.эканам. камісіі ААН (Правіла ААН), а таксама рэсп. С. БССР (РСТ БССР) і С. СЭУ (СТ СЭУ), на якія Дзяржстандарт прадоўжыў тэрмін выкарыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДАРО́ЖСКІ МАСТА́ЦКІ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1990, адкрыты ў 1999 у г. старыя Дарогі Мінскай вобл.Пл. экспазіцыі 500 м², звыш 3 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Аснову калекцыі складае асабісты збор калекцыянера А.Я.Белага (творы мастакоў Г.Вашчанкі, А.Лось, А.Марачкіна, В.Цвіркі, Г. і Я. Ціхановічаў, Л.Шчамялёва; скульптараў С.Вакара, У.Летуна, А.Шатэрніка іінш.). Сярод экспанатаў: партрэты дзеячаў нац. культуры іінш. знакамітых асоб Беларусі (Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, М.Гусоўскага, Т.Касцюшкі, К.Каліноўскага, С.Буднага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Цёткі, Ядвігіна Ш., Я.Лучыны, І. і А. Луцкевічаў, В.Ластоўскага, К.Каганца, Л.Геніюш іінш.); каля 100 твораў, прысвечаных Ф.Скарыне, больш за 100 партрэтаў полацкіх князёў, вял. князёў ідзярж. дзеячаў ВКЛ (Усяслава Брачыславіча, Віценя, Гедзіміна, Альгерда, Кейстута, Ягайлы, Жыгімонта I Старога, князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Храптовічаў іінш.); 70 палотнаў, прысвечаных паўстанню 1863—64; партрэты дзеячаў бел. замежжа (М.Забэйды-Суміцкага, Я.Запрудніка, З. і Я. Кіпеляў, Б.Кіта, А.Надсона іінш.), сучасных дзеячаў нац.бел. гісторыі, культуры і мастацтва; радаводы князёў Беларусі; графічныя работы мастакоў М. іУ. Басалыгаў, А.Кашкурэвіча, М.Купавы, М.Селешчука іінш. да твораў А.Адамовіча, В.Быкава, М.Гусоўскага, У.Караткевіча, А.Лойкі, І.В.Гётэ; плакаты бел. мастакоў; вырабы разьбы па дрэве; збор медальернага ідэкар.-прыкладнога мастацтваў, вышыванкі. Каля будынка музея ўстаноўлены помнікі А.Багдановічу, М.Багдановічу, А.Бярозку, Л.Геніюш, М.Улашчыку, у гонар Грунвальдскай бітвы 1410.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТУ́Т ААН,
шматбаковае міжнар. пагадненне, распрацаванае вядучымі дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі (СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем) у гады 2-й сусв. вайны і канчаткова ўзгодненае на канферэнцыі ў Сан-Францыска ў 1945. Падпісаны 51 дзяржавай (у т. л.БССР) і набыў сілу 24.10.1945. З’яўляецца канстытуцыйным дакументам, які ўстанавіў і рэгулюе жыццядзейнасць найбуйнейшай універсальнай міжнар. арг-цыі — Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, асн. мэта якой, як сцвярджаецца ў прэамбуле Статута, заключаецца ў тым, каб «пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны, двойчы ў нашым жыцці прынёсшай чалавецтву невыказнае гора». Прадугледжвае, што ААН павінна быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў дзяржаў у дасягненні мэт падтрымання міжнар. міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін і ажыццяўлення ўсебаковага супрацоўніцтва дзяржаў з розным сац. ладам. Статут заклаў падмурак універсальнай сістэмы калектыўнай бяспекі, цэнтр. структурным звяном якой з’яўляецца Савет Бяспекі ААН, які нясе гал. адказнасць за падтрыманне міжнар. міру і бяспекі. Статут вызначае функцыі і паўнамоцтвы інш.гал. органаў ААН — Генеральнай Асамблеі ААН, Эканамічнага і сацыяльнага Савета ААН, Савета па апецы ААН, Міжнароднага суда ААН, Сакратарыята ААН, а таксама спецыялізаваных устаноў ААН. Ён устанаўляе ў абавязваючай форме асн. прынцыпы і нормы паводзін дзяржаў на сусв. арэне і падкрэслівае, што дзяржавы павінны строга выконваць прынцыпы забароны выкарыстання сілы і пагрозы сілай, мірнага вырашэння міжнар. спрэчак, неўмяшання ва ўнутр. справы, суверэннай роўнасці дзяржаў, добрасумленнага выканання міжнар. абавязацельстваў іінш. На падставе С. ААН узнікла, працягвае дзейнічаць і развівацца шырокая і разгалінаваная сістэма пасляваенных міжнар. дагавораў і пагадненняў у самых розных галінах чалавечай дзейнасці.