КА́РЭР ((Karrer) Паўль) (21.4.1889, Масква — 18.6.1971),
швейцарскі хімік-арганік. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1911). З 1918 праф. гэтага ун-та (у 1950—52 рэктар), адначасова з 1919 дырэктар Хім. ін-та (г. Цюрых). Навук.працы па даследаванні караціноідаў, флавінаў і вітамінаў. Устанавіў будову і сінтэзаваў шэраг пігментаў, вітамінаў (A, B2, E, K1), алкалоідаў. Даказаў сувязь паміж вітамінам A і B-карацінам. Нобелеўская прэмія 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁЛЕР ((Köhler) Георг) (н. 17.4.1946, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі імунолаг. Скончыў Фрайбургскі ун-т (1971). З 1971 у імуналагічным ін-це (г. Базель, Швейцарыя), з 1974 у лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ун-та (Вялікабрытанія). З 1985 дырэктар ін-та імунабіялогіі М.Планка (г. Фрайбург). Навук.працы па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне, С.Мільштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЎЗУ́НІК (Іван Зіноўевіч) (н. 29.3.1925, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н., праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1968 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па пытаннях абязбольвання і ажыўлення арганізма.
Тв.:
Преимущества использования в наркозе у детей искусственной вентиляции легких с положительно-отрицательным давлением // Здравоохранение Белоруссии. 1969. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЫР (Анатоль Антонавіч) (н. 21.6.1937, в. Грэбінкі Кіеўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук.працы па эфектыўных тэхналогіях кармлення, утрымання і ўзнаўлення парод авечак, размнажэнні і ўдасканаленні авечак паліплоіднага паўтанкаруннага тыпу.
Тв.:
Кормление и содержание овец. Мн., 1984;
Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов. 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОГ ((Krogh) Аўгуст) (15.11.1874, г. Грэна, Данія — 13.9.1949),
дацкі фізіёлаг. Чл. Дацкага каралеўскага т-ва навук (1937). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1899) і працаваў у ім (1916—45, праф.). Навук.працы па фізіялогіі капілярнага кровазвароту. Адкрыў механізм рэгулявання прасвету капіляраў, газаабмену ў лёгкіх, выявіў анатама-фізіял. асаблівасці капілярнай сценкі, увёў у практыку метады мікратонаметрыі, дыферэнцыяльнай манаметрыі, вызначэння мінутнага аб’ёму крыві і інш. Нобелеўская прэмія 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГА́НАВА (Ефрасіння Акімаўна) (23.5.1914, с. Старыя Вайханы Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 19.10.1983),
бел. вучоны-геабатанік. Канд.біял.н. (1953). Скончыла Ленінградскі пед.ін-т (1941). У 1953—81 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук.працы па сістэматыцы вышэйшых раслін, геабатаніцы, лугазнаўстве. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Флора БССРТ. 5. Мн., 1959 (у сааўт.);
Растительный покров Белоруссии. Мн., 1969 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЦЬКО́ (Мікалай Рыгоравіч) (11.12.1919, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.1.1977),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1971), праф. (1971). Скончыў Нежынскі пед.ін-т (1941). З 1960 у БДУ. Навук.працы па праблемах дэмакратыі, сусв.рэв. працэсу.
Тв.:
Борьба за демократию — составная часть борьбы за социализм. Мн., 1966;
Демократические движения — формы подхода масс к социалистической революции. Мн., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (н. 2.1.1947, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970), працуе ў ім (з 1998 заг. кафедры). Навук.працы па адаптацыйнай медыцыне і эксперым. кардыялогіі.
Тв.:
Stress-induced stomach peptic ulceration: Treatment with adaptation to periodic Hypoxia (разам 3 У.Ц.Валуём, М.Я.Фёдаравым) // Pathophysiology. 1998. Vol. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н (Артур Васілевіч) (н. 26.3.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1964), праф. (1989). Скончыў БПІ (1953). З 1953 у БПА. Навук.працы па супраціўленні стомленасці і надзейнасці дэталей машын. Распрацаваў методыкі разліку на надзейнасць і даўгавечнасць дэталей машын агульнага прызначэння.
Тв.:
Расчеты деталей машин. 3 изд. Мн., 1986 (разам з І.М.Чэрніным, Б.С.Козінцавым), Прикладная механика. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н (Радыён Асіевіч) (22.11.1891, в. Рабыя Віцебскай вобл. — 24.3.1949),
сав. матэматык. Чл.-кар.АНСССР (1946). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1922 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та. Навук.працы па тэорыі лікаў і матэм. аналізе. Вывучаў арыфметычную прыроду лікаў, тэорыю дзэта-функцый Аўтар шэрагу падручнікаў.
Літ.:
Венков Б.А., Натансон И.П. Р.О.Кузьмин (1891—1949) // Успехи мат. наук. 1949. Т. 4, вып. 4.