маральная якасць чалавека; імкненне да дзелавога і грамадскага поспеху, павышэння сац. статуса, дасягнення асабістага поспеху любымі сродкамі, калі не ўлічваюцца грамадскія інтарэсы. Узнікае на базе сац. і бюракратычнай іерархіі грамадства, што развіваецца ва ўмовах сац. няроўнасці. К. — адно з выяўленняў эгаізму ў сферы службовай дзейнасці; кар’ерысту ўласцівы беспрынцыповасць, прыстасавальніцтва да абставін, зменлівасць поглядаў у залежнасці ад сітуацыі, абыякавасць да лёсу людзей і інтарэсаў справы. Гл. таксама Кар’ера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСА́К (Vulpes corsae),
млекакормячае роду лісоў сям. сабачых. Пашыраны ў стэпах і пустынях Еўразіі. Жыве ў норах.
Падобны на звычайнага ліса, але драбнейшы. Даўж. цела да 60 см, хваста да 35 см, выш. ў карку каля 30 см. Морда вострая, вушы вялікія. Афарбоўка рыжавата-шэрая, канец хваста цёмны. Манагам. Нараджае ад 2 да 16, звычайна 3—6 лісянят. Драпежнік, корміцца дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі, насякомымі. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́РЫША («вялікая багіня»),
у эламскай міфалогіі багіня-маці. Напачатку шанавалася толькі на ПдУЭлама, у мясцовасці Ліян (Бушыр). З канца 3-га тыс.дан.э. яе культ пашырыўся на ўвесь Элам, а ў пач. 2-га тыс.дан.э. яна заняла вядучае месца ў эламскім пантэоне як «маці багоў». З сярэдзіны 2-га тыс.дан.э. на чале пантэона стаў Хумпан, а К. атрымала тытул яго «вялікай жонкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЬ (Tinca tinca),
рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трапляецца ўсюды, пераважна ў азёрах і поймавых вадаёмах.
Даўж. да 60 см, маса да 1 (рэдка да 7,5) кг. Цела шырокае і тоўстае з кароткім хваставым сцяблом, укрыта дробнай луской і густым слоем слізі. Спіна цёмна-зялёная, бакі бурыя з залацістым бляскам, плаўнікі цёмна-шэрыя. Корміцца доннымі беспазваночнымі і раслінамі. Аб’ект развядзення і промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГАБІЯСФЕ́РА (ад мега... + біясфера),
сукупнасць слаёў геаграфічнай абалонкі (трапасфера і ніжнія слаі стратасферы давыш. 25 км; гідрасфера, даглыб. больш за 10 км; верхняя ч.літасферы, даглыб. 15 км), дзе пастаянна або часова (выпадкова) прысутнічаюць сучасныя жывыя арганізмы, і слаёў т. зв. метабіясферы, дзе няма жывых арганізмаў, але ў мінулым яны перажывалі ўплыў «былых біясфер» і пераўтвораны жывым рэчывам або біягенамі. М. атаясамліваецца з паняццем «біясфера».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЧ-РЫ́БА (Xiphias gladius),
адзіны від сям. мечарылых атр. акунепадобных. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках. Мігрыруе на вял. адлегласці. Зрэдку трапляецца ў Азоўскім, Балтыйскім, Баранцавым, Чорным, Японскім морах.
Даўж. да 4,5 м, маса да 0,5 т. Цела без лускі. Верхняя сківіца выцягнута ў мечападобны адростак (адсюль назва) даўж.да 1/3 усёй рыбы. Драпежнік, корміцца кальмарамі, рыбай і інш. Аб’ект промыслу і спарт. лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МЧЫК Мікалай Кузьміч (н. 15.7.1916, Мінск),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскі аэраклуб (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1946). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўн.-Каўказскім, Закаўказскім франтах, удзельнік баёў на Украіне, Паўн. Каўказе. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка капітан Н. да снежня 1943 зрабіў 319 баявых вылетаў, правёў 54 паветр. баі, асабіста збіў 13 самалётаў праціўніка. Да 1957 у Сав. Арміі, да 1976 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСКУ́ЛЬКА (Anser erythropus),
вадаплаўная птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўропе і Азіі. Жыве ў хмызняковай тундры, па берагах азёр, далінах рэк, на горных схілах.
Гняздуе на зямлі. На Беларусі трапляецца на пралётах.
Даўж. да 62 см, маса да 2,5 кг. Апярэнне буравата-шэрае, лоб, бруха і падхвосце белыя. Вакол вока жоўтае кольца. Піскліва крычыць (адсюль назва). Корміцца травяністымі раслінамі, ягадамі. Нясе да 9 яец. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧОЛААПЫЛЕ́ННЕ,
выкарыстанне пчол меданосных для апыленняс.-г. культур. Неабходна пры вырошчванні шматлікіх збожжавых, кармавых, маслічных, пладовых, бахчавых культур. Перасоўныя пчальнікі размяшчаюць каля масіваў с.-г. культур, у пабудовах ахоўнага грунту (цяпліцах). Пры выкарыстанні П. ўраджай грэчкі, сланечніку павялічваецца ў сярэднім на 30%, канюшыны, эспарцэту, люцэрны — да 35—40%, пладовых культур — да 40—50%, агуркоў і бахчавых культур — да 30—160%. Роля дзікіх насякомых-апыляльнікаў у сучасным земляробстве нязначная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАС-ША́МРА, Рас-эш-Шамра,
шматпластавы археал. помнік на ўзгорку за 12 км на Пн ад г. Латакія (Сірыя). Раскопкамі 1929—39 і 1948—63 тут адкрыты рэшткі паселішчаў, якія датаваны ад 7—6-га тыс.дан.э.да 5—3 ст.дан.э., у т. л.стараж.г.Угарыт. Выяўлены палацавы комплекс (каля 9 тыс.м²), храмы клінапісныя архівы і бібліятэкі. шмат вырабаў з каштоўных металаў і слановай косці.