ВЕ́НТСПІЛС (Ventspils; да 1917 афіц. назва Віндава),
горад у Латвіі. Засн. ў 1242. 52 тыс.ж. (1987). Порт на Балтыйскім м.Чыг. станцыя. Цэнтр рыбнай і дрэваапр. прам-сці. Машынабудаванне, хім. (вытв-сцьмінер. угнаенняў), буд. матэрыялаў і швейная прам-сць. Музей гісторыі марскога рыбалоўства. Крыжацкі замак (13 ст.). У Вентспілсе заканчваецца нафтаправод Полацк—Вентспілс (адгалінаванне нафтамагістралі «Дружба»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ГА (Vigo),
горад на ПнЗ Іспаніі, у аўт. вобласці Галісія. 276,1 тыс.ж. (1991). Порт на Атлантычным ак. Буйная бункерная база для марскога суднаходства, першы па значэнні цэнтр рыбалоўства ў краіне (у Віга сканцэнтравана каля палавіны танажу рыбалоўнага флоту краіны). Суднабудаванне (асабліва рыбалоўныя судны), прам-сцьаўтамаб. (пераважна грузавікі), алюмініевая, рыбакансервавая. Музеі. Неагатычныя і класіцыстычныя касцёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЖСКІ,
горад у Расіі, у Валгаградскай вобл. Узнік у 1951 у сувязі з буд-вам Волжскай ГЭС. 283,3 тыс.ж. (1994). Порт на р. Волга. Нафтаперапр., нафтахім., хім. (шыны, гумава-тэхн. вырабы; мыйныя сродкі), машынабуд. і металаапр. (абсталяванне для сельскай гаспадаркі, падшыпнікі, запасныя часткі да аўтамабіляў; вытв-сць труб; рамонт рачных суднаў і інш.), харч.прам-сць. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СТЭР (Worcester),
горад на ПнУ ЗША, штат Масачусетс. Засн. Ў 1668. 169,8 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 500 тыс.ж. (1992). Важны гандл.-прамысл. і культ. цэнтр Новай Англіі. Машынабудаванне і металаапрацоўка, у т. л.вытв-сць металарэзных станкоў і інструменту, абразіваў, шліфавальнага інструменту, стальнога і меднага дроту, кабелю, прамысл. абсталявання; прыладабудаванне, радыёэлектронная прам-сць. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЧАСЛА́Ў ЯРАСЛА́ВІЧ (1112? — пасля 1127),
клечаскі (клецкі) князь. Сын Яраслава Святаполчыча. Клечаскі ўдзел атрымаў, верагодна, ад кіеўскага кн. Мсціслава Уладзіміравіча. У 1127 паводле загаду Мсціслава ў кааліцыйным паходзе на Полацкую зямлю ўдзельнічалі войскі Вячаслава з Турава, Андрэя з Уладзіміра, Усевалада з Гародна, Вячаслава Яраславіча з Клечаска, якія былі накіраваны на Ізяслаўль (Заслаўе), горад быў імі захоплены і разрабаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІФАКС, Халіфакс (Halifax),
горад на ПдУ Канады. Адм. ц. правінцыі Новая Шатландыя. Засн. Ў 1749. 320,5 тыс.ж. (1991). Адзіны порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. ў Канадзе, які не замярзае зімой. Канцавы пункт трансканадскай чыгункі. Важная рыбалавецкая база. Нафтаперапрацоўчая, рыбакансервавая, аўтамаб.прам-сць. Суднабудаванне. 3 ун-ты (першы заснаваны ў 1749). Царква св. Паўла (1750), кафедральны сабор (1820).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РНІ́КА (Guernica),
Герніка-і-Луна, горад на Пн Іспаніі ў Баскаў краіне (правінцыя Біская). Знаходзіцца ў Кантабрыйскіх гарах у даліне Мундака. Стараж. цэнтр баскскай культуры. У час грамадз. вайны і італа-герм. інтэрвенцыі 1936—39 26.4.1937 падверглася бамбардзіроўцы герм. авіяцыяй. Пад уражаннем гэтай падзеі створана карціна П.Пікаса «Герніка» (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НСБАРА (Greensboro),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Паўн. Караліна. Засн. ў 1749. Каля 200 тыс.ж., з гарадамі Уінстан-Сейлем, Хай-Пойнт і агульнымі прыгарадамі каля 900 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тытунёвая, тэкст., радыёэлектронная, харч., металаапр., хім., мэблевая; вытв-сцьаўтамаб. дэталей і вузлоў, прамысл.трансп. сродкаў, рознага абсталявання. Ун-т (з 1891).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВА́О (Davao),
горад на Філіпінах, на в-ве Мінданао. Адм. ц.прав. Давао. 850 тыс.ж. (1990). Порт у зал. Давао. Міжнар. аэрапорт. Гал.гандл. цэнтр вострава. Цэнтр перапрацоўкі абакі (манільская пянька) і рамі (кіт.тэкст. крапіва). Дрэваапр., лесапільныя прадпрыемствы, фанерныя ф-кі. Вываз абакі (1-е месца ў краіне), рамі, копры, леса. Рыбалоўства. Турызм. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВО́С (Dawos),
горад, горнакліматычны курорт на У Швейцарыі, у Рэтыйскіх Альпах, на выш. больш за 1550 м. Каля 15 тыс.ж. (1994). Цэнтр турызму, зімовых відаў спорту. Познагатычныя касцёлы, ратуша (сярэдзіна 16 ст.). Мяккі горны клімат, малавоблачная зіма спрыяльныя для клімататэрапіі хвароб органаў дыхання (у т. л. туберкулёзу), некат. хвароб скуры, вачэй. Шмат санаторыяў, атэляў, водалячэбніц.